Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Праз ігру на сцэне — да сэрца гледача

Тэатр з’яўляецца адным з найбольш старажытных відаў мастацтва, якое цесна звязана са старадаўнімі святамі, абрадамі, традыцыямі. Вельмі вобразна аб ім сказаў пісьменнік А.П. Чэхаў: “Тэатр — люстэрка душы”. І гэта сапраўды так. Людзі, улюбёныя ў гэтае мастацтва, могуць выказаць усе пачуцці чалавечай душы.

Для таго, каб праз тэатр данесці насельніцтву ролю мастацкага выхавання ў развіцці асобы, 4 красавіка для кіраўнікоў калектываў тэатральнага жанру быў праведзены раённы семінар па тэме “Мэты і задачы тэатральнага калектыву”.

Дырэктар  раённага метадычнага цэнтра, спецыяліст па тэатральнаму жанру Ала Занька правяла для клубных работнікаў практычныя заняткі па тэатральных эцюдах, якія з’яўляюцца асновай усіх тэатралізаваных дзеянняў.

У раённай дзіцячай бібліятэцы кіраўнік аматарскага аб’яднання “Усмешка” Алена Макатрэвіч правяла майстар-клас па рабоце з самадзейным лялечным гуртком (НА ЗДЫМКУ). Загадчык гэтай установы Валянціна Мініч параіла, як арганізаваць работу з дзецьмі ў самадзейным тэатральным калектыве. А калектыў лялечнага тэатра “Усмешка” парадаваў усіх гледачоў пастаноўкай “Курачка Раба на новы лад”. Дзеці, якія выконвалі ролі казачных герояў, не ўступалі прафесійным акцёрам. Нездарма ж гэтаму калектыву прысвоена ганаровае званне “ўзорны”. Дарэчы, у гэтым годзе спаўняецца 25 гадоў з дня яго ўтварэння.

У гарадскім Доме культуры кіраўнік дзіцячага драматычнага гуртка Ірына Гурская наглядна паказала рэжысуру тэатралізаваных пастановак.

Удзельнікі семінара наведалі ў вёсцы В. Круговічы пляцоўку для тэатралізаваных прадстаўленняў, якая размешчана каля дуба-волата. Метадыст РМЦ Таццяна Калдушка цікава расказала пра гісторыю вёскі, мясцовыя традыцыі, звычаі, паданні.

Кіраўнік народнага тэатра “Паланіца” Ванда Чабатарэнка падрабязна расказала аб гісторыі стварэння тэатра, а таксама аб тым, як неабходна падбіраць рэпертуар, у якім закранаюцца вясковыя праблемы.

Шчырыя апладысменты заслужылі самадзейныя артысты тэатра “Паланіца”, паказаўшы п’есу “Малады і не жанаты”. Акцёры  настолькі выдатна выконвалі свае ролі, што здавалася, быццам дзеянне адбываецца ў рэальным жыцці, нават хацелася выйсці на сцэну і прыняць удзел у пастаноўцы, дзе паплакаць, а дзе і пасмяяцца.

Нехта з вядомых сказаў: “Усё наша жыццё —   ігра”. А вось ігра на сцэне, ігра для гледача ў тэатральным мастацтве заўжды нясе задавальненне для людзей.

Мікалай Ленкавец,

метадыст раённага метадычнага цэнтра. 

Праз ігру на сцэне — да сэрца гледача

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 532

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 447

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 423

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475