Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У пенсіянераў згарэлі надворныя пабудовы

Адразу два хлявы згарэлі ў мінулую нядзелю ў пенсіянераў вёскі Будча.

Запалала па завулку Цэнтральным. Калі на месца здарэння прыехалі пажарныя, абедзве пабудовы, што знаходзіліся побач, былі поўнасцю ў агні. Шэсць мінут спатрэбілася спецыялістам, каб лакалізаваць пажар і яшчэ каля 20 — для поўнай яго ліквідацыі. Адзін з хлявоў належаў жанчыне, якая знаходзіцца ў Дзяніскавіцкай бальніцы сястрынскага догляду, другі — мясцоваму пенсіянеру.

Па папярэдніх дадзеных прычынай узгарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры выпальванні сухой расліннасці неўстаноўленай асобай.

У сувязі з гэтым райаддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што выпальванне сухой расліннасці і развядзенне кастроў у неналежных месцах строга забаронена, тым больш у час пажаранебяспечнага перыяду, які аб’яўлены з 17 сакавіка па 1 кастрычніка. Наколькі гэта небяспечна, сведчыць ужо тое, што толькі ў мінулыя выхадныя супрацоўнікам РАНС даводзілася выязджаць на тушэнне сухой расліннасці ў вёскі Ганцавічы, Вялікія і Малыя Круговічы.

Усяго ж з пачатку года на Брэстчыне зафіксавана 236 фактаў выпальвання сухой расліннасці на агульнай плошчы амаль 150 гектараў. І зразумела, што ў кожным выпадку існавала рэальная пагроза знішчэння матэрыяльных каштоўнасцей, не кажучы пра шкоду, якая наносіцца прыродзе.   

Таму парушальнікі правілаў пажарнай бяспекі і адказныя асобы, якія не прымаюць мер па прадухіленню веснавога выпальвання сухой расліннасці, будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці з накладаннем штрафаў ад 1,5 да 6 мільёнаў рублёў.

Аляксандр ПарфеЯвец, інспектар РАНС.

Фота з архіва РАНС.

У пенсіянераў згарэлі надворныя пабудовы

У пенсіянераў згарэлі надворныя пабудовы

У пенсіянераў згарэлі надворныя пабудовы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 332

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 403

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476