Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Справа кожнага

Да суботнікаў можна ставіцца па-рознаму. Адны з ахвотай выходзяць на іх, але знаходзяцца і такія, што лічаць іх перажыткам мінулага. Ва ўсялякім выпадку аб гэтым можна меркаваць хаця б па тым, як наводзіцца парадак  на тэрыторыях шматкватэрных дамоў у райцэнтры. Камунгас бясплата выдзяляе транспарт для вывазу смецця і многія ўжо скарысталі гэтую магчымасць, каб навесці парадак каля свайго дома і пад’езда. Зразумела, што той, хто сам наводзіць чысціню, ніколі не будзе смеціць. І чыстыя, дагледжаныя двары характарызуюць іх жыхароў лепш любых выказванняў.

Гэта ж можна сказаць пра горад і любы населены пункт раёна ў цэлым. Немагчыма толькі ківаць на камунальнікаў — маўляў, іх справа прыбіраць. Як кажуць, чыста не там, дзе прыбіраюць, а там дзе не смецяць. А значыць гэтая справа агульная.

У мінулую суботу работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Ганцаўшчыны выйшлі на раённы суботнік, да іх далучылася і моладзь з навучальных устаноў. Спатрэбілася зусім нямнога часу, каб навесці парадак на адведзеных тэрыторыях вакол сваіх арганізацый. У горадзе таксама вычысцілі частку вуліц, а камунальнікі шчыравалі на ўборцы ляснога масіву па вуліцы Будаўнікоў і зоны адпачынку пляжу “Паўднёвы”. Частка гараджан дапамагала вяскоўцам: агароджвалі тэрыторыі ферм сельгаскааператываў “Любашава” і “Крышылавічы”. У апошняй гаспадарцы шчыравалі і супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях на разборцы старых будынкаў. У Востраве гараджане наводзілі парадак каля нежылых домікаў СВК у цэнтры вёскі, а ў Вялікіх Круговічах выдатна папрацавалі на добраўпарадкаванні вёскі работнікі ПМС.

Здаецца, затрачана няшмат часу, а зроблена даволі многа і кожны, хто выйшаў на суботнік, уключыўся ў агульную справу, ужо можа лічыць сябе гаспадаром у сваёй вёсцы і горадзе, бо ён адчувае за іх адказнасць.

Аляксей ГРУШЭВІЧ. Фота аўтара.

Справа кожнага

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469