Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Любіць прыроду — любіць Радзіму

Ёмістае слова — прырода! Для чалавека — гэта зямля, дзе жылі яго продкі, дзе жыў і жыве яго народ. Любоў да роднай краіны немагчыма без любові да прыроды. Невыпадкова словы “радзіма”, “прырода”, “народ” маюць агульную частку “род”. Любоў да роднага, прыроды — натуральнае пачуццё, выхаванае ў многіх з самага ранняга дзяцінства. Старажытная мудрасць абвяшчае: “Кожны чалавек можа лічыць пражытае жыццё дарэмным, калі ён не выхаваў ні аднаго дзіцяці, не пабудаваў ні аднаго дома, не вырасціў ні аднаго дрэва”.

Мы, работнікі дзіцячага сада аграгарадка Раздзялавічы, з упэўненасцю сцвярджаем, што чалавек, які калісьці ў дзяцінстве пасадзіў дрэва, ужо не стане яго ламаць, які зрабіў домік для птушак — ніколі не заб’е іх з рагаткі, які змагаўся з пажарам — не кіне запалку ў лесе, не пакіне непатушаны агонь і іншаму не дазволіць. Па нашым глыбокім перакананні, дзеці з ранняга ўзросту павінны разумець, што лёс прыроды — у іх руках, у іх свядомасці, сумленні, у іх адносінах да яе. Таму педагагічны калектыў дашкольнай установы праводзіць у гэтым накірунку велізарную работу і вучыць дзяцей, што любіць, берагчы прыроду — абавязак кожнага.

Выкарыстоўваючы розныя выхаваўчыя заняткі, гульнявыя моманты, праводзячы гутаркі, рабяты вучацца трапятліва ставіцца да ўсяго жывога. Так, у кожным дзіцячым сэрцы болем адгукнуліся словы П. Гвездаслава: “Я сарваў кветку — і яна завяла, злавіў жука — і ён памёр у мяне на далоні. І тады я зразумеў, што дакрануцца да прыгажосці можна толькі сэрцам”. Людзі нездарма кажуць, што зламаць дрэва — зламаць сабе лёс. У нас ні адно дзіця, якое з дарослымі пасадзіла дрэва, не сарве ні галінкі, ні лісточка.

Праца па экалагічным выхаванні асабліва актывізавалася вясной. Трэба было бачыць, з якім энтузіязмам падключыліся бацькі са сваімі дзецьмі да правядзення акцыі “Дапаможам птушкам-сябрам”. З асаблівай любоўю і стараннем яны  майстравалі домікі для птушак. А колькі шчасця, задавальнення і асалоды свяцілася ў вачах малых, калі яны разам з дарослымі развешвалі шпакоўні!

Цяпер рабяты з асаблівай цікавасцю будуць назіраць за жыццём птушак. Наперадзе іх чакаюць новыя цікавыя і карысныя заняткі па экалагічным выхаванні, новыя акцыі.  Думаем, хлопчыкі і дзяўчынкі выдатна з імі справяцца.

Жанна Рабцэвіч,

загадчык

ДУА “Яслі-сад №11 в. Раздзялавічы”. 

НА ЗДЫМКУ: падчас развешвання домікаў для птушак.      

Любіць прыроду — любіць Радзіму

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 332

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 403

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476