Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Справядлівасць пакарання

У судовай практыцы нярэдка здараюцца выпадкі, калі падсудныя не задаволены рашэннем суда і абскарджваюць яго ў вышэйшай інстанцыі. У той жа час бывае, што і пракуратура застаецца незадаволенай вынесеным вердыктам, і тады  ў судовую калегію па крымінальных справах выносіцца касацыйны пратэст на рашэнне суда.

Так адбылося і ў справе гараджанкі Алены Штанюк. Яна пасля сумеснага распіцця спіртнога са сваім сужыцелем ударыла яго кухонным нажом у жывот і тым самым нанесла чалавеку цяжкія цялесныя пашкоджанні. На судзе жанчына прызнала сваю віну часткова і сказала, што сужыцель сам наскочыў на нож. А той памяняў дадзеныя падчас следства паказанні і стаў прытрымлівацца на судзе версіі падсуднай, каб дапамагчы ёй пазбегнуць справядлівага пакарання. І хаця суд палічыў вінаватасць Штанюк ва ўмысным нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў поўнасцю даказанай, але назначыў ёй даволі мяккае пакаранне — 5 гадоў абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Пракуратура прынцыпова не была згодна з такім рашэннем суда. Ён не ўлічыў тое, што абвінавачваная не мела пастаяннага месца работы, працяглы час пражывала ў доме пацярпелага без рэгістрацыі, уладкоўвацца на работу не збіралася і жыла за кошт выпадковых заробкаў і сродкаў сужыцеля, а таксама злоўжывала спіртным. Больш таго, яна праходзіла лячэнне ад хранічнага алкагалізму ў псіхіятрычнай бальніцы “Крывошын”, па заключэнні эксперта пакутуе ад “сіндрому залежнасці ад алкагалізму (хранічнага алкагалізму)” і мае патрэбу ў прымяненні прымусовых мер бяспекі і лячэння. Пры гэтым супрацьпаказанняў да такога лячэння не мае.

У здзяйсненні злачынства Штанюк не раскаялася, аб чым сведчыць той факт, што жанчына неаднаразова мяняла свае паказанні, да здзяйснення злачынства і пасля ўжывала спіртныя напіткі, ніякай медыцынскай даўрачэбнай дапамогі пацярпеламу не аказала і нават не паведаміла аб нанесеным раненні ва ўстанову аховы здароўя. Акрамя таго, яна спрабавала схаваць сляды злачынства.

Вельмі важна і тое, што Штанюк схільна да праяўлення насілля і агрэсіі ў стане алкагольнага ап’янення — яна ўжо асуджалася за аналагічнае злачынства (абварыла кіпятком свайго ранейшага сужыцеля).

Пры такіх абставінах дасягненне мэты крымінальнай адказнасці — выпраўленне Штанюк, прадухіленне здзяйснення новых злачынстваў асуджанай — магчыма выключна шляхам яе ізаляцыі ў месцах пазбаўлення свабоды.

Таму і быў пададзены касацыйны пратэст у судовую калегію па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда. У адпаведнасці з яе рашэннем Алене Штанюк назначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на 4 гады.

Сяргей НАСЕНЯ, пракурор Ганцавіцкага раёна.

Справядлівасць пакарання

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 419

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 397

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474