Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Слаўны пройдзены салдатам шлях

95-годдзе з дня нараджэння сустрэў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Мартынавіч Качан.

Слаўны пройдзены салдатам шлях

Слаўны салдацкі шлях пройдзены гэтым чалавекам. Нарадзіўся Іван Мартынавіч 21 сакавіка 1919 года ў вёсцы Востраў Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Сваю працоўную дзейнасць ён пачаў з 16 гадоў паляводам у родным калгасе. У 1939 годзе юнак быў закліканы ў рады Чырвонай Арміі і накіраваны ў палкавую школу малодшых камандзіраў у горад Арол.

Калі пачалася вайна, першае баявое хрышчэнне салдат прыняў пад Смаленскам. Быў ён тады ў званні малодшага камандзіра аддзялення. У лістападзе 1941 года разам з аднапалчанамі займаў абарону пад Арлом і быў паранены. Пасля выздараўлення ўдзельнічаў у баях на Курскай дузе, у наступальных аперацыях па вызваленні Украіны, у фарсіраванні водных перашкод на рэках Дзясна, Днепр і Прыпяць. Вызваляў ад фашысцкіх заваёўнікаў гарады Кіеў і Роўна, дзе атрымаў цяжкае раненне нагі. А потым зноў былі баі — па вызваленні Польшчы, Чэхаславакіі.

Іван Качан быў смелым, мужным салдатам, пра што сведчаць і яго шматлікія ўзнагароды. За ўдзел у баявых аперацыях у гады Вялікай Айчыннай вайны Іван Мартынавіч узнагароджаны ордэнамі: Чырвонай Зоркі, Славы 3-й ступені, Айчыннай вайны 2-й ступені, двума медалямі “За баявыя заслугі” (у лютым і ў жніўні 1943 года).

Пасля вяртання дамоў восенню 1946 года І. М. Качан працаваў да выхаду на пенсію на розных пасадах у сельскай гаспадарцы. Цяпер ён жыве ў нашым райцэнтры. Мы са спецыялістам райваенкамата Наталляй Рудко наведалі  інваліда Вялікай Айчыннай вайны, шчыра павіншавалі гэтага паважанага чалавека з шаноўным юбілеем, уручылі яму кветкі і сувенір. Дзякуем Вам, дарагі наш юбіляр, за мір і спакой, якія падарыла нам Ваша слаўнае пакаленне. Здароўя Вам і ўсяго самага добрага!

Яўгенія СТАЦЬКО,

старшыня раённага савета ветэранаў.

НА ЗДЫМКУ: ветэран ВАВ Іван Мартынавіч Качан.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 380

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 396

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472