Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Працатэрапія супраць дурману

Штогод у раёне ўзбуджаецца па некалькі крымінальных спраў, звязаных з ужываннем наркотыкаў. Улічваючы ўсю сур’ёзнасць праблемы распаўсюджвання наркаманіі, пракуратура прынцыпова займае пазіцыю па ўзмацненні жорсткасці пры вынясенні судовых рашэнняў па такіх справах.

У свае 20 гадоў жыхар райцэнтра Эдуард Джафараў меў за плячыма сярэднюю спецыяльную адукацыю, але не вельмі імкнуўся працаваць і тым больш удасканальваць свае веды. Больш таго, паспеў атрымаць судзімасць па артыкуле 155 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Прычыненне цяжкага ці меней цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці”, за што па рашэнні суда вымушаны быў адпрацаваць 100 гадзін на грамадскіх работах. Але такая працатэрапія, відаць, станоўча не паўплывала на маладога чалавека. Цяга да вострых адчуванняў зноў прывяла яго на лаву падсудных.

Позна вечарам, 10 верасня, Эдуарда затрымалі на тэрыторыі СШ № 3 г. Ганцавічы з псіхатропным рэчывам вагой крыху меншай за 1 грам. Ужо дома ў яго знайшлі яшчэ 34 грамы наркотыкаў. Як потым высветлілася, “траўку” з псіхатропам Эдуард набыў некалькі тыдняў назад у Мінску.

Падчас разгляду крымінальнай справы ў судзе аматар “допінгу” поўнасцю прызнаў сваю віну ў незаконным без мэты збыту набыцці, перавозцы і захоўванні псіхатропных рэчываў. Але ўлічваючы, што Джафараў быў раней судзімы і яго судзімасць аказалася не пагашанай і не знятай ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, дзяржаўны абвінаваўца Міхаіл Кляўцэвіч запрасіў назначыць падсуднаму пакаранне, звязанае з абмежаваннем свабоды.

У выніку суд вынес рашэнне назначыць Эдуарду Джафараву 2 гады і 6 месяцаў абмежавання свабоды з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. А гэта значыць, што яму прыйдзецца гэты час працаваць.

Як пракаменціраваў сваю пазіцыю па гэтай справе Міхаіл Кляўцэвіч, падсудны не зрабіў ніякіх вывадаў, калі ўпершыню быў асуджаны і атрымаў даволі мяккае пакаранне. Больш таго, наўмысна пайшоў на здзяйсненне злачынства. У гэтым выпадку толькі абмежаванне свабоды можа прывесці да прытомнасці злачынцу. Дарэчы, калі ён не супакоіцца, то ўжо ў наступны раз яго чакае папраўчая калонія.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

Працатэрапія супраць дурману

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 380

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472