Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Добраўпарадкаванне — клопат агульны

Рэдакцыя атрымала пісьмо ад жыхара дома № 17, што па вуліцы Заводскай у нашым горадзе, Леаніда Чыркуна. Ад імя жыльцоў гэтага дома ён напісаў аб праблемах, якія хвалююць іх.

“Наш дом быў пабудаваны даўно, адным з першых, для воінаў-афганцаў і чарнобыльцаў. Ішоў час, наш двор, у якім пабудавалі яшчэ тры дамы, стаў маленькім, у калдобінах, засыпаны пяском, з металічнымі збудаваннямі для выбівання дываноў, з маленькай пясочніцай. Жыхары пасадзілі некалькі дрэў, кустарнікаў, але з часам камунальнікі іх убралі: яны аказаліся ў зоне труб.

Па просьбе жыльцоў год назад была пачышчана дарога, засыпаны пяском калдобіны, прывезены ў двор дзве машыны торфу, дадзена насенне травы. Жыхары актыўна папрацавалі на добраўпарадкаванні, і двор хоць крыху змяніўся да лепшага.

Мінулай восенню мы папрасілі ў камунгасе прывезці машын пяць чарназёму, даць насення травы і 10 — 15 саджанцаў дрэў для высадкі іх у двары. Аддзелам ЖКГ райвыканкама просьба была часткова выканана: прывезлі дзве машыны чарназёму і 15 саджанцаў ліпы і клёну. З улікам патрабаванняў камунгаса, 9 саджанцаў было высаджана перад домам, а 6 — з яго тыльнага боку.

 Перад зімой камунгас пачаў пераносіць трубы каналізацыі каля дома, і майстар запатрабаваў перасадзіць дрэўцы, хаця яны, як аказалася, не перашкаджалі работам. Гэтыя тры саджанцы перасадзілі за дом, да пасаджаных раней. Але лёс іх аказаўся няўдалым: нейкія ідыёты (прабачце, іншых слоў няма) двойчы вырывалі саджанцы і кідалі іх каля ямак. І двойчы жыхары дома саджалі іх зноў, балазе, карэнне не было пашкоджана. Праз некалькі дзён усе саджанцы былі выдраны з зямлі, іх на месцы не пакінулі… Было заяўлена ў міліцыю, заяву прынялі і паабяцалі разабрацца. Праз некалькі дзён жыхары патэлефанавалі ў міліцыю, каб даведацца пра вынік, і там адказалі, што саджанцы ўбраў камунгас па рашэнні свайго кіраўніцтва. Ці так гэта, мы не высвятлялі, хаця вельмі шкада дрэўцаў, ды і грошы з гарадской казны на іх патрачаны.

Каля дома засталося 6 дрэўцаў, на іх ужо набухлі пупышкі. І вось сёння раніцай адно дрэўца хтосьці зламаў. Двор і дарога зноў занесены, як у пустыні, знайшоўся “хворы на галаву”, каб знішчыць жывое дрэўца.

Многія ганцаўчане працуюць у Маскве, бачаць, як горад патанае ў зеляніне, усюды паркі, скверы, кустарнікі, кветкі. А ў нас, у лясным краі, “патанаем” у пяску і знаходзяцца дурні, якія нішчаць маладыя дрэўцы, якія маглі б вырасці і радаваць дзяцей. Хто параіць, што рабіць з вандаламі?”

Са зместам гэтага пісьма рэдакцыя пазнаёміла начальніка аддзела ЖКГ райвыканкама Валерыя Русакевіча. Яму вядомы праблемы, названыя ў гэтым лісце, тым больш, што 4 сакавіка гэтага года быў праведзены сход па месцы жыхарства з жыльцамі гэтага дома. Сапраўды, як зазначыў Валерый Русакевіч, у мінулым годзе ў аддзел ЖКГ райвыканкама звяртаўся па просьбе жыхароў дома № 17, што па вуліцы Заводскай, Леанід Чыркун. Быў завезены чарназём, саджанцы, пляцоўка, дзе размяшчалася газавая ёмістасць, спланавана грунтам і ператворана ў месца для стаянкі машын. Летась не паспелі падсыпаць яе шчэбенем ці пяском. Гэтыя работы, як і пашырэнне стаянкі, паведаміў Валерый Мікалаевіч, будуць выкананы цяпер.

На сходзе таксама прасілі прыняць меры, каб машыны не стаялі каля дома на праезнай частцы. Па прапанове начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксея Яроменкі, вырашана пакрыць бардзюр жоўтым колерам, які сведчыць аб тым, што забаронена ставіць машыны ў гэтым месцы.

Апрача таго, калі крыху падсохне, рабочыя камунальнай службы, як мяркуецца, прыкладна да Вялікадня прыбяруць пясок з дваровай тэрыторыі, будзе зроблены ямачны рамонт на праезнай частцы дарогі каля дома. Жыхары яго выказалі жаданне прыняць актыўны ўдзел у гэтай рабоце і, верыцца, слова сваё стрымаюць.

 “Ну, а наконт варварскіх адносін асобных людзей да зялёных насаджэнняў, — выказаў сваю думку Валерый Русакевіч, — хачу сказаць вось што: гэта — сведчанне ўзроўню іх выхаванасці. Ломяць дрэўцы, брудзяць там, дзе жывуць, людзі раўнадушныя, нізкай культуры паводзін, якія не цэняць старання іншых і той карпатлівай работы, якая вядзецца для стварэння прыгажосці роднага горада. Што рабіць з такімі? Не быць абыякавымі да такіх асоб, не праходзіць міма, калі аказваецеся сведкамі  іх непрыстойных учынкаў. Нездарма ж кажуць, што з нашай маўклівай згоды адбываюцца многія беды на зямлі. Толькі разам, дружнай грамадой можна выкараніць зло. Па-мойму, гэта адзін з самых надзейных рэцэптаў. Ды і паміж жыльцамі павінна быць нейкая згода: адным падабаецца, калі ля дома растуць дрэвы, а другім яны… святло засланяюць. Да каго стаць, як кажуць, перадам?..”

Добраўпарадкаванне — клопат агульны

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 419

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 397

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474