Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рабочая паездка старшыні Камітэта дзяржкантролю

На мінулым тыдні наш райцэнтр наведаў старшыня Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандр Якабсон. Галоўнай мэтай рабочай паездкі стала вывучэнне на прыкладзе Ганцавіч сітуацыі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

Праблемныя пытанні

Першым аб’ектам у горадзе, які наведаў Аляксандр Серафімавіч, стала модульная кацельня па вуліцы Матросава — эфектыўная альтэрнатыва старой кацельні былога “Харчавіка”. На сённяшні дзень сабекошт цеплавой энергіі пры выкарыстанні газу там на 100 тысяч рублёў ніжэй, чым у сярэднім па раёне, а пры выкарыстанні дроў — на 200 тысяч. І гэта толькі частка комплексу мер па мадэрнізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ганцаўшчыны, якая праводзіцца з мэтай змяншэння сабекошту паслуг і паляпшэння іх якасці. Замена труб ацяплення і работы па збалансаванні ўсёй сістэмы цеплазабеспячэння, рэканструкцыя водазабора, будаўніцтва станцыі абезжалезвання і замена старых водаправодаў, а таксама рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў успрымаюцца зараз як належнае. Між іншым, на гэта ўжо затрачаны дзясяткі мільярдаў рублёў і, якая б фінансавая сітуацыя не складвалася ў краіне, мэтанакіравана выдзяляюцца сродкі на далейшую мадэрнізацыю ЖКГ. Хаця, як адзначыў кіраўнік абласнога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сяргей Лабанаў, калі па цеплазабеспячэнні і водазабеспячэнні сітуацыя кардынальным чынам мяняецца, то галоўным праблемным пытаннем пакуль застаецца абслугоўванне жыллёвага фонду. Прычына банальная — з-за вялікага аб’ёму работ патрабуюцца значныя фінансавыя сродкі.

Разам з гэтым старшыня Камітэта дзяржкантролю ўзняў вельмі важнае пытанне: чаму з году ў год жыллёва-камунальныя гаспадаркі паступова змяншаюць сабекошт сваіх паслуг, а ўдзельная вага плацяжоў насельніцтва не павялічваецца? Зараз мы, нягледзячы на павышэнне тарыфаў з улікам інфляцыі на паслугі ЖКГ, аплачваем толькі 25 — 30 працэнтаў ад іх сабекошту — астатняе датуецца дзяржавай. Аляксандр Серафімавіч адзначыў, што гэта сур’ёзная праблема і прычыны яе могуць хавацца ў няпрофільных актывах:  чыноўнікі далучаюць праблемныя прадпрыемствы да ЖКГ — ад мэблевых фабрык да ліній па перапрацоўцы семак, а потым разнастайнымі спосабамі датуюць іх за кошт бюджэтных сродкаў, якія накіроўваюцца ў ЖКГ. Дарэчы, аб гэтым  ішла размова і на ААТ “Модуль”, якое, па прапанове кіраўніцтва раёна, стала наступным аб’ектам, які наведаў старшыня Камітэта  дзяржкантролю.

Праблемнае прадпрыемства

На сённяшні дзень ААТ “Модуль” знаходзіцца ў стане санацыі, і прымаюцца крокі па вывадзе прадпрыемства з крызісу. У цэлым старшыня Камітэта  дзяржкантролю застаўся задаволены ўбачаным, але ў яго ўзнік шэраг пытанняў. Напрыклад, чаму прадпрыемства курыруе абласная ЖКГ і ці няма тут, як гаварылася вышэй, злоўжыванняў? Дарэчы, звыш 80 працэнтаў прадукцыі “Модуля” закупляе абласная ЖКГ. Але, як запэўніў Сяргей Лабанаў, закупкі адбываюцца толькі праз біржу і заключаецца дагавор з пастаўшчыком, які прадастаўляе больш выгадныя ўмовы, у тым ліку і па цане.

Гаварылі і аб прычынах, якія прывялі прадпрыемства да банкруцтва. Па-першае, кіраўнік абласной ЖКГ назваў зацягванне тэрмінаў рэалізацыі інвестпраекта — планавалася зрабіць за 1 год, а спатрэбілася 4. Так атрымалася, на думку Сяргея Лабанава, з-за нясвоечасовага фінансавання праекта банкамі. Разам з гэтым  прадпрыемства аказалася неплацежаздольным з-за валютных крэдытаў — рост долара ў 3,5 разы прывёў да таго, што “Модуль” проста не змог разлічвацца па іх. Аляксандр Серафімавіч адзначыў, што сітуацыя будзе дэталёва вывучана.

Старшыня Камітэта дзяржкантролю таксама пагутарыў з радавымі работнікамі. Усіх хвалявала праблема няпоўнай загружанасці прадпрыемства работай. Гэта і зразумела, калі цэхі прастойваюць, то няма заробку і стабільнасці. А адзін з работнікаў звярнуў увагу на тое, што ёсць праблемы і з кіраўніцтвам. Маўляў, антыкрызісны ўпраўляючы ўжо амаль год на прадпрыемстве, атрымлівае 28 мільёнаў у месяц, а ніякіх вынікаў няма. Старшыня дзяржкантролю паабяцаў праверыць інфармацыю і зазначыў, што так не павінна быць, нават у прэм’ер-міністра зарплата меншая.

Эфектыўнасць дзяржкантролю

Завяршылася рабочая паездка Аляксандра Якабсона сустрэчай з актывам раёна — кіраўнікамі і спецыялістамі арганізацый і прадпрыемстваў Ганцаўшчыны. Старшыня Камітэта дзяржкантролю расказаў аб дзейнасці арганізацыі, якую ён узначальвае, і акрэсліў яе галоўную задачу. Падобныя структуры існуюць у большасці краін свету і патрэбны для фінансавага кантролю, каб прадухіліць злоўжыванні і парушэнні заканадаўства. І толькі ў мінулым годзе дзяржкантролю ўдалося вярнуць больш за 1 трыльён рублёў дзяржаўных сродкаў у бюджэт краіны. Таксама Аляксандр Серафімавіч адзначыў праблемныя пытанні па жыллёва-камунальнай гаспадарцы, згадаў аб тым, што найбольш зваротаў грамадзян датычыцца менавіта іх, і заўважыў: таму па даручэнні Прэзідэнта краіны створана рабочая група для вывучэння сітуацыі і выяўлення прычын, якія прыводзяць да таго, што, нягледзячы на мільярдныя ўліванні і мадэрнізацыю ЖКГ, няма чакаемага фінансавага эфекту і захоўваецца дыспрапорцыя ў аплаце паслуг.

Многія прысутныя ў сваю чаргу скарысталі магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні. Напрыклад, у сувязі з тым, што з 1 красавіка ўсё службовае жыллё пераводзіцца ў разрад арэнднага, ці не будзе гэта дорага для спецыялістаў, якія ў ім жывуць? Тут, як адзначыў у сваю чаргу кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч, праблем не ўзнікне, бо ўжо на ўзроўні аблвыканкама прынята рашэнне, у адпаведнасці з якім для такога рэгіёна, як Ганцавічы, будзе прымяняцца паніжаючы каэфіцыент і кошт арэнды складзе ўсяго 780 рублёў за квадратны метр жылля.

Узнялі праблему і падводу прыроднага газу да службовых дамоў сельгасарганізацый — грамадзянам дзяржава прадастаўляе льготныя крэдыты, а арганізацыям даводзіцца гэта рабіць на агульных умовах, што вельмі затратна. І тут пытанне можна вырашыць, калі людзі прыватызуюць жыллё.

Павел СВІСТУНОВІЧ.

Рабочая паездка старшыні Камітэта дзяржкантролю

Рабочая паездка старшыні Камітэта дзяржкантролю

Рабочая паездка старшыні Камітэта дзяржкантролю

Рабочая паездка старшыні Камітэта дзяржкантролю

Рабочая паездка старшыні Камітэта дзяржкантролю

Рабочая паездка старшыні Камітэта дзяржкантролю

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475