Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дык дзе ж знайсці канцы?

Восенню мінулага года ў нашым райцэнтры быў здадзены ў эксплуатацыю  жылы дом ЖБСК-37. У пяціпавярховым будынку, прызначаным для шматдзетных сем’яў, атрымалі кватэры сорак навасёлаў. Светлая, радасная падзея, у тым ліку і для нашай сям’і, у якой гадуецца шасцёра дзяцей. Але з прыходам першага ацяпляльнага сезона яна была азмрочана непаладкамі ў ацяпленні: у двухпакаёвых кватэрах №№ 1, 5, 9, 13, 17, размешчаных у левым крыле першага пад’езда нашага дома, не ўсе пакоі ацяпляліся:  адны былі цёплымі, другія — зусім халоднымі. Найбольш адчувальнай аказалася  праблема з ацяпленнем у кватэрах №№ 5, 9, 13. У іншых жа кватэрах дома было надзвычай цёпла.

Пра гэтую праблему з першага яе дня ведаў старшыня нашага кааператыва Анатолій Жалезны. Ён паспрабаваў дабавіць ціск, каб батарэі хоць крыху пацяплелі, але гэта не дало станоўчага выніку: у  маёй кватэры яны па-ранейшаму былі халоднымі ў спальні і ў кухні, затое ў падсобным памяшканні да іх нельга было дакрануцца. Лічыльнік “намотваў” немалую суму, якую я спраўна плаціў.

 І старшыня кааператыва,  і я бадай з восені звярталіся з гэтай праблемай у розныя раённыя службы. У ПМК-14, якая будавала дом, сказалі, што дом узведзены згодна з праектам і да іх прэтэнзій не можа быць. У камунгасе паведамілі, што гэта не іх праблема, параілі звяртацца да тых, хто будаваў дом, хаця грошы, якія мы плацім за ацяпленне, ідуць на іх рахунак. На той час намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Давыдчык паабяцаў разабрацца, але і  на сённяшні дзень праблема застаецца нявырашанай. Да яе дабавілася на днях і яшчэ адна: пачаліся перабоі з гарачай вадой. А іх трэба вырашаць абавязкова цяпер, бо гэты ацяпляльны сезон хутка закончыцца, і дзе гарантыя таго, што хвалюючая нас праблема не ўзнікне з прыходам новага сезона. І хто ведае, якой будзе наступная зіма. Калі не такая лагодная, як сёлетняя, то чаго чакаць тады? Спадзяёмся, што да маёй просьбы прыслухаюцца адказныя асобы і нашы кватэры будуць ацяпляцца так, як належыць.

Уладзімір Рылка,

 бацька шасці непаўналетніх дзяцей. 

Дык дзе ж знайсці канцы?

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475