Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жыхар райцэнтра спакусіў малалетнюю

На мінулым тыдні Ганцавіцкі РАСК узбудзіў крымінальную справу па арт. 168 КК Рэспублікі Беларусь у адносінах да жыхара райцэнтра Р., 1979 года нараджэння, які ў перыяд часу з 12 лістапада па 24 студзеня неаднаразова ўступаў у палавыя зносіны з непаўналетняй, якой не споўнілася і 14 гадоў.

Згодна з артыкулам 168 КК Рэспублікі Беларусь, палавыя зносіны, педэрастыя, лесбіянства або іншыя дзеянні сексуальнага характару, учыненыя асобай, якая дасягнула васямнаццацiгадовага ўзросту, з асобай, якая загадзя не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту, пры адсутнасці прыкмет злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 166 і 167, караюцца абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да чатырох гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.

На дадзены момант Р. знаходзіцца пад арыштам за здзейсненае злачынства ў Ляхавіцкім раёне.

МІЛІЦЫЯ

Скандаліў

у райбальніцы

У мінулы панядзелак у ганцаўчаніна С. альбо быў вельмі дрэнны настрой і яму хацелася з кім-небудзь пасварыцца, альбо яму нечым не спадабалася праца медыкаў. Таму раніцай ён рушыў у кабінет эндакрынолага. Медсястра, якой, мабыць, надакучыла назіраць за скандальнымі дзеяннямі мужчыны, выклікала міліцыянераў і паскардзілася на тое, што спадар С. перашкаджаў працаваць і выкарыстоўваў нецэнзурную лексіку. Праверку па гэтай справе праводзіць РАУС.

У жанчыны

з халадзільніка

ўкралі сала

Жыхарка адной з вёсак нашага раёна не адразу выявіла прапажу сала ў халадзільніку. 12 сакавіка яна паведаміла супрацоўнікам міліцыі, што 10 сакавіка, у перыяд часу з 9.00 да 13.00, нехта ўкраў у яе 4 кг сала.

Ехаў на возе

і пашкодзіў веласіпед

У мінулую сераду ў РАУС паступіла паведамленне жыхаркі райцэнтра М. Яна расказала міліцыянерам, што жыхар вёскі Ганцавічы, кіруючы возам у нецвярозым стане, пераехаў веласіпед яе сына і пашкодзіў яго. Праверку праводзіць РАУС.

Суседскія сваркі

Адна з жыхарак вёскі Люсіна паскардзілася ў міліцыю на сваіх суседзяў. Жанчына паведаміла аб тым, што яны абвінавачваюць яе дзяцей у крадзяжы дроў і менавіта па гэтай прычыне скандалілі з ёй. Хто вінаваты, разбярэцца міліцыя.

Неабыякавыя

яшчэ засталіся

Неабыякава да чужой маёмасці ставіцца жыхар райцэнтра Г. Мужчына, калі ўбачыў, што невядомыя грамадзяне грузяць у свой аўтамабіль уцяпляльнік з дома, які будуецца па вуліцы Арлоўскага, адразу ж паведаміў аб гэтым супрацоўнікам міліцыі. Па дадзенай справе праводзіцца праверка.

СВЯТЛАФОР ДАІ

За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы нідзе не працуючы ганцаўчанін Сяргей Аляксандравіч Амельяновіч, 1990 года нараджэння, які кіраваў аўтамашынай “БМВ-320”.

Жыхар райцэнтра спакусіў малалетнюю

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475