Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Будучае — за маладымі

Вось ужо дзясяты год 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у нашай краіне праводзіцца Усебеларуская патрыятычная акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі”. Прайшла яна ў мінулую суботу і ў нашым раёне. Урачыстае мерапрыемства з нагоды дзяржаўнага свята і гэтай падзеі праводзілася ў актавай зале ДУ “Сярэдняя школа № 3 г. Ганцавічы” і сабрала разам вучнёўскую моладзь Ганцаўшчыны, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса, грамадскасці, ветэранаў працы. У рамках яго  па добрай традыцыі адбылося ўручэнне пашпартоў маладым жыхарам раёна, а таксама маладзёжных білетаў ГА “БРСМ” і прайшоў прыём у рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

Адкрыў урачыстую цырымонію старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Саланевіч. Адзначаючы адметнасць знамянальнай даты, кіраўнік раёна падкрэсліў  велізарнае значэнне ў жыцці краіны і кожнага яе жыхара Асноўнага Закона, які стаў фундаментам развіцця дэмакратычнай Беларусі, гарантам правоў і свабод грамадзян, нагадаў, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь служыць усяму народу і можа многае расказаць пра этапы станаўлення нашай дзяржавы. Аляксандр Паўлавіч прывёў звесткі з гісторыі стварэння першай Канстытуцыі ў свеце, расказаў пра адметнасць Канстытуцый у розных краінах планеты, чым вельмі зацікавіў слухачоў. Звяртаючыся да юнакоў і дзяўчат Ганцаўшчыны, якім выпаў гонар якраз у дзень дзяржаўнага свята атрымаць свой галоўны дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, кіраўнік раёна пажадаў, каб гэтая падзея стала для іх самай яркай і запамінальнай, нагадаў, што цяперашняя моладзь — будучыня нашай краіны, і ад яе залежыць, у якой краіне мы будзем жыць праз некалькі дзясяткаў гадоў. Верыцца, што яна — у надзейных руках. Бо ў радах моладзі нашай краіны — неабыякавыя да яе і свайго лёсу юнакі і дзяўчаты, якія сваімі адносінамі да вучобы, грамадскага жыцця даюць права на такую ўпэўненасць, веру і надзею.  

Урачыста і велічна прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь. Пачалася хвалюючая цырымонія ўручэння пашпартоў юным грамадзянам раёна. Для атрымання пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і падарункавага выдання “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь” былі запрошаны самыя дастойныя прадстаўнікі маладога пакалення Ганцаўшчыны: пераможцы і прызёры прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця раёна. Гэтую ганаровую місію выканалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Саланевіч і начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Рэгіна Манюк, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Яўгенія Стацько. Віктар Якаўлевіч і Яўгенія Сяргееўна, віншуючы рабят, выказалі ўпэўненасць у тым, што яны будуць дастойнымі грамадзянамі нашай краіны і, захоўваючы слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў, зробяць усё для таго, каб яна развівалася і квітнела. Апладысментамі вітала зала ўсіх дзевятнаццаць юнакоў і дзяўчат, якія сёлета першымі  атрымалі свой галоўны дакумент.

Да гэтых цёплых віншаванняў далучыўся першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Аляксандр Занька. “Наша краіна, — зазначыў ён, — маладая дэмакратычная прававая дзяржава. Яна мае патрэбу ў тым, каб маладыя людзі ўжо ў пачатку свайго жыццёвага шляху станавіліся сапраўднымі грамадзянамі, патрыётамі сваёй краіны. Быць патрыётам і паўнапраўным грамадзянінам — значыць, у першую чаргу, быць гаспадаром, стваральнікам у родным доме, на роднай зямлі, творча працаваць на карысць Айчыне”. Звяртаючыся да тых, хто атрымаў пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, Аляксандр Ануфрыевіч нагадаў і пра тую адказнасць, якую нясуць яны не толькі за ўласны лёс, але і за будучае сваёй дзяржавы. Ён жа адкрыў і цырымонію ўручэння маладзёжных білетаў новым членам БРСМ — актыўным, ініцыятыўным вучням раёна. Разам з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алай Занька першы сакратар РК ГА “БРСМ” уручыў маладзёжныя білеты школьнікам Ганцаўшчыны.

У Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі расце дастойная змена — юныя піянеры. І той святочны суботні дзень стаў знамянальным таксама для тых школьнікаў, якія ўступілі ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. У прыціхлай зале ўрачыста прагучалі словы піянерскай клятвы. І вось ужо на рабятах красуюцца гальштукі, якія павязалі ім старшыня раённай піянерскай арганізацыі Алена Мінько, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Надзея Здрок і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксандр Занька. “Няхай з піянерскіх крокаў пачынаецца ваш годны шлях у жыццё”, —  пажадала рабятам Алена Мінько.

У такой урачыстай, святочнай абстаноўцы прайшоў цудоўны канцэрт, падрыхтаваны юнымі артыстамі. І зроблены агульны здымак на светлы ўспамін аб гэтай хвалюючай падзеі.

Марыя ДЗЁМІНА.

Фота Алы Пятліцкай.

Будучае — за маладымі

Будучае — за маладымі

Будучае — за маладымі

Будучае — за маладымі

Будучае — за маладымі

Будучае — за маладымі

                                 

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 443

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 414

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469