Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кубак раёна — у каманды “КПД”

1 і 2 сакавіка ў спартыўнай зале СШ № 1 г. Ганцавічы прайшоў кубак раёна па міні-футболе.

Удзел у спаборніцтвах прынялі 8 каманд, якія былі падзелены на дзве групы. Галоўнымі фаварытамі турніру лічыліся каманды “ПМК № 14” і “КПД”.

Па выніках групавога этапа, які прайшоў у суботу, вылучыліся чвэрцьфінальныя пары. Адным з самых напружаных і цікавых атрымалася супрацьстаянне каманд “Хатынічы” і “Ганцавічы-2 — ДЮСШ”. Нягледзячы на тое, што футбалісты з Хатыніч правялі сустрэчу без замен, яны ўсё ж здолелі перамагчы сваіх сапернікаў з лікам 4:1. Вынікі іншых чвэрцьфінальных гульняў наступныя: “КПД” — “Лясгас” — 8:1; “ПМК № 14” — “Люсіна” — 5:0 (тэхнічнае паражэнне); “Раздзялавічы” — “Тарпеда” — 6:3.

Паўфіналы таксама выдаліся цікавымі. І калі ў футбалістаў “КПД” не ўзнікла праблем у сустрэчы супраць каманды “Раздзялавічы” (перамога каманды “КПД” з лікам 8:2), то паядынак паміж “ПМК № 14” і камандай “Хатынічы” атрымаўся вельмі цікавым. Рабяты з Хатыніч хутка забілі два галы і доўгі час гулялі нараўне з больш моцным сапернікам. Аднак індывідуальнае майстэрства футбалістаў каманды з будаўнічай арганізацыі і стомленасць хатыніцкіх рабят у выніку прадвызначылі перамогу “ПМК № 14”. Выніковы лік — 7:3.

Сустрэча за 3-е месца таксама трымала гледачоў у напружанні да фінальнага свістка. “Хатынічы” ў паядынку супраць “Раздзялавіч” мелі перавагу, аднак добрая гульня галкіпера Дзяніса Чыркуна дазволіла раздзялаўцам не прайграць у асноўны час. Сустрэча завяршылася з лікам 1:1, а ў серыі пенальці перамога і з ёю  трэцяе месца дасталіся камандзе “Раздзялавічы”.

Фінальны матч чакалі шматлікія прыхільнікі футбола. Было цікава, ці здолеюць “студэнты”, якія выступалі ў складзе “КПД”, у адсутнасці некалькіх вядучых ігракоў узяць у чэмпіянаце рэванш за паражэнне ад “ПМК № 14”? Нагадаем, тады каманда з будаўнічай арганізацыі атрымала перамогу з лікам 3:2. Але на гэты раз перамога дасталася сапернікам.

Гульня атрымалася па-сапраўднаму фінальнай. Тут былі і эмоцыі, і барацьба, і камбінацыйная гульня, і індывідуальнае майстэрства асобных ігракоў. На працягу ўсёй сустрэчы каманда “ПМК № 14” вяла ў ліку 1:0, 2:1, 3:2. Аднак у рашаючыя хвіліны сустрэчы футбалісты “КПД” аказаліся мацнейшымі. Спачатку, пасля цудоўнай камбінацыі, Ілья Мурашка зрабіў лік 3:3. А за некалькі хвілін да фінальнага свістка Юрый Сайка ўдарам са штрафнога прынёс камандзе “КПД” перамогу. Футбалісты “ПМК № 14” на апошніх секундах мелі дзве выдатныя магчымасці выраўняць лік, але галкіпер “КПД” Андрэй Сайка не дазволіў мячу трапіць у вароты. Такім чынам, фінальны свісток зафіксаваў перамогу каманды “КПД” з лікам 4:3.

Пасля фінальнай сустрэчы адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў. Фіналісты атрымалі кубкі і медалі ад загадчыка сектара спорту і турызму аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Яўгена Кабрынца і старшыні фізкультурна-спартыўнага клуба “Здароўе-7” Міхаіла Ярашэвіча. Таксама былі ўручаны прызы лепшым ігракам фінальнай сустрэчы. Імі сталі Юрый Сайка (“КПД”) і Вадзім Пабудзей (“ПМК № 14”). Прызы аматарскіх сімпатый ад райкама ГА “БРСМ” атрымалі Андрэй Сайка (“КПД”) і Алег Свірыд (“ПМК № 14”). А Іван Вадап’ян з каманды “ПМК № 14” з 14 галамі стаў лепшым бамбардзірам турніру.

Уладзімір САКАЛОЎ.

Фота Яўгена ГУРСКАГА.

Кубак раёна — у каманды “КПД”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 532

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 447

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 423

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475