Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзень добры, вясна-чараўніца!

Ах, які ж неўтаймоўны час! Імклівымі ластаўкамі адлятаюць незваротна не тое што дні — поры года. Здаецца, нібыта ўчора зямлю ўсцілаў першы зіхоткі снег, а ўжо і вясна на парозе. Традыцыйнай шматгалосай Масленіцай сустрэлі яе, чараўніцу, жыхары нашага райцэнтра і яго госці. І хоць надвор’е ў першую сакавіцкую нядзельку, калі праходзіла народнае гулянне, было зябкім, халаднаватым, яно не стала перашкодай весела, з блінамі, песнямі, жартамі, рознымі забавамі вітаць маладую пару года.

 

Ужо з самага ранку на плошчы занялі свае месцы ў палатках работнікі  прадпрыемстваў грамадскага харчавання, і ў паветры паплыў казытлівы пах бліноў з прыпёкам, з розным начыннем, кандытарскіх вырабаў, апетытных шашлыкоў, духмянага чаю. Цешылі вока выставы вырабаў народных умельцаў Ганцаўшчыны, сярод якіх сваёй шматколернай вясёлкай асвятлялі пахмурны дзень вырабы народных майстроў раённага Дома рамёстваў Ніны Казак і Ульяны Віннік, іншых аматараў розных рамёстваў. А звонкія мелодыі абуджалі прастору, вясёлымі аптымістычнымі ноткамі  адгукаліся ў людскіх сэрцах, нагадвалі: “Вясна ідзе! Вясне — дарогу!”.

З абрадавых песень у выкананні фальклорных калектываў раёна і пачалося вясны гуканне і вітанне. І ў гэтыя хвіліны, магчыма, не мне адной стала зразумела, чаму мы сумнай, слязлівай восенню так чакаем здаровай зімы і чаму так радуемся, калі яе праводзім: бо на змену ёй прыходзіць маладая жыццядайная пара, пара абуджэння, аднаўлення. І жыццё робіць свой новы  бясконцы віток…

На працягу некалькіх гадзін спявалі, весялілі народ самадзейныя артысты раёна. Ды і самі людзі, што прыйшлі на Масленіцу, весяліліся, прымаючы ўдзел у розных забавах і гульнях, арганізаваных для іх: даставалі сюрпрызы, замацаваныя на высокім шасце, спрабавалі выстаяць перад перашкодамі сапернікаў на бервяне, назіралі за спаборніцтвамі школьнікаў.

У першую сакавіцкую нядзелю, пасля якой наступае час Вялікага посту перад светлым Вялікаднем, людзі весяліліся, жадалі блізкім, сябрам, знаёмым здароўя, цярпення, узаемаразумення і спагады, без якіх не было б поўным шчасце. Адчуваю: усведамлялі, як гэта важна ў міры і спакоі сустракаць і будні, і святы.  І шчыра прасілі ў гэты асаблівы дзень — Даравальную нядзелю — адзін у другога выбачэння за нанесеныя вольна ці нявольна крыўды. Даруйце, паважаныя чытачы, і вы мне іх…

Марыя ДЗЁМІНА.

НА ЗДЫМКАХ: у час святкавання Масленіцы.

Фота Алы ПЯТЛІЦКАЙ. 

Дзень добры, вясна-чараўніца!

Дзень добры, вясна-чараўніца!

Дзень добры, вясна-чараўніца!

Дзень добры, вясна-чараўніца!

Дзень добры, вясна-чараўніца!

Дзень добры, вясна-чараўніца!

Дзень добры, вясна-чараўніца!

Дзень добры, вясна-чараўніца!

Дзень добры, вясна-чараўніца!

Дзень добры, вясна-чараўніца!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475