Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У кожнага дзіцяці павінна быць сям’я

Каля 30 тысяч дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў, налічваецца ў нашай краіне. Клопат аб іх бярэ на сябе дзяржава, але ніводзін дом-інтэрнат не заменіць бацькоўскай цеплыні і ласкі. Толькі сям’я можа падарыць ім шчаслівае дзяцінства. І менавіта апякунскія і прыёмныя сем’і закліканы стаць альтэрнатывай дамам-інтэрнатам.

На Брэстчыне пабудаваны ўжо 32 дамы сямейнага тыпу, дзе выхоўваюцца сотні дзяцей. Афіцыйнае адкрыццё аднаго з іх — першага на Ганцаўшчыне — адбылося 26 лютага ў аграгарадку Агарэвічы. Двухпавярховы катэдж пабудаваны за кошт сродкаў ААТ “ААБ “Беларусбанк”, на які затрачана звыш 4 мільярдаў рублёў. У яго добраўпарадкаванні значны ўдзел прынялі прадпрыемствы, арганізацыі і прадпрымальнікі раёна.

Ва ўрачыстай абстаноўцы шматдзетнай сям’і Ерназаравых, якая стала прыёмнай для 5 дзетак, уручылі сімвалічны ключ ад дома, а губернатар вобласці Канстанцін Сумар, старшыня праўлення ААТ “ААБ “Беларусбанк” Сяргей Пісарык і кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч паднеслі ў якасці каштоўных падарункаў розную бытавую тэхніку.

Канстанцін Андрэевіч асабліва адзначыў важнасць падзеі, бо яшчэ пяцёра дзетак знайшлі сваю сям’ю, а адкрыццё чарговага дома сямейнага тыпу стала працягам мэтанакіраванай палітыкі нашай дзяржавы. У сваю чаргу, Сяргей Пісарык засяродзіў увагу на сацыяльнай адказнасці бізнэсу і той рабоце, што праводзіць “Беларусбанк” у гэтым плане. За кошт сродкаў банка ў краіне ўжо ўзведзена 14 дамоў сямейнага тыпу, дзе выхоўваецца 120 дзяцей, і будуць будавацца яшчэ. Больш таго, “Беларусбанк” і далей працягвае ўзаемадзейнічаць з такімі сем’ямі і аказваць ім дапамогу. Словы ўдзячнасці за дапамогу ў стварэнні дома сямейнага тыпу выказаў Аляксандр Саланевіч. Ён таксама адзначыў актыўную пазіцыю ганцаўчан, якія адгукнуліся і зрабілі свой важкі ўклад у высакародную справу.

Безумоўна, усе выступаючыя выказалі словы павагі бацькам-выхавальнікам, якія прынялі ў сваю сям’ю дзяцей, сталі для іх роднымі і блізкімі людзьмі.

Дарэчы, у сям’і Ерназаравых нарадзілася шасцёра дзяцей, з якіх трое ўжо дарослыя. І цяпер там выхоўваецца 8 гарэз — Крысціна, Андрэй, Ягор, Валерыя, Дар’я, Батыржан, Ержан і Каміла. Хто з іх прыёмны — не разбярэш, а бацькі не робяць падзелу. Для іх яны ўсе любімыя, усе родныя.

Сімвалічна тое, што бацькі — Надзея і Абдзігапар Ерназаравы — самі выхоўваліся ў шматдзетных сем’ях. Цікавая і іх сямейная гісторыя. Надзея Мікалаеўна сама родам з Хатыніч. Лёс звёў яе з будучым мужам, калі той праходзіў тэрміновую службу ў вайсковай часці, што знаходзіцца непадалёк ад райцэнтра. У 1988 годзе яны пажаніліся і выехалі ў Казахстан, на радзіму мужа. Але праз 15 гадоў вярнуліся назад. Зараз Абдзігапар Ерназараў працуе будаўніком, а Надзея Мікалаеўна займаецца дзецьмі. Зразумела, клопатаў хапае, але яны — радасныя, бо дзеці дораць ім сваю бязмежную любоў.

Пасля агляду дома, калі шаноўныя госці пабачылі, як абуладкавалася сям’я на новым месцы, за кубкам гарбаты дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі, а таксама поспехамі ў вучобе. І Сяргей Пісарык паабяцаў за сістэматычныя добрыя адзнакі па вучэбных прадметах падтрымаць кожнага персанальным камп’ютарам.

Ужо ў размове з журналістамі кіраўнік вобласці Канстанцін Сумар заўважыў, што стаіць задача ў краіне адысці ад дамоў-інтэрнатаў. Дарэчы, толькі летась пяць з іх ужо закрыліся ў вобласці, бо аказаліся незапатрабаванымі. І пераарыентацыя на выхаванне дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі біялагічных бацькоў, будзе працягвацца менавіта ў апякунскіх і прыёмных сем’ях. Але, безумоўна, застануцца дамы-інтэрнаты для дзетак, якім у сілу псіхафізічнага развіцця неабходны пастаянны медыцынскі агляд спецыялістаў. Аляксандр Саланевіч выказаў упэўненасць, што ў раёне такі дом сямейнага тыпу не апошні і дзеткі знойдуць свае сем’і.

Варта адзначыць, што падчас наведвання Ганцаўшчыны з такой важнай нагоды губернатар вобласці не прамінуў пацікавіцца вытворчымі справамі — наведаў аб’екты СВК “Будча” і “Агарэвічы”. Па апошняй сельгасарганізацыі ў яго адбылася размова з Сяргеем Пісарыкам наконт дапамогі ў развіцці вытворчасці гаспадаркі. Таксама пагутарыць з кіраўніком вобласці і задаць хвалюючыя пытанні мелі магчымасць жыхары аграгарадка, а сённяшнія школьнікі старэйшых класаў Агарэвіцкай СШ расказалі аб сваіх планах на будучыню.

Павел СВІСТУНОВІЧ.

Фота аўтара.  

У кожнага дзіцяці павінна быць сям’я

У кожнага дзіцяці павінна быць сям’я

У кожнага дзіцяці павінна быць сям’я

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 444

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 414

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 470