Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК

МІЛІЦЫЯ

З вышыні ўпаў работнік райаграсэрвісу

Трагічным стаў мінулы панядзелак для аднаго з работнікаў Ганцавіцкага райаграсэрвісу Дзмітрыя П. У 11.35 дзяжурная медсястра райбальніцы звярнулася ў  РАУС з наступным паведамленнем: “У прыёмны пакой дастаўлены работнік райаграсэрвісу з папярэднім дыягназам “закрытая чэрапна-мазгавая траўма, шматлікія ўдары грудной клеткі, а таксама пазваночніка”. Малады хлопец на рабочым месцы ўпаў з вышыні. Як гэта здарылася, разбяруцца міліцыянеры.

“Купіў” сена за два літры самагону

У СВК “Цельшына” з МТФ № 2, што ў вёсцы Макава, укралі рулон сена. Аб гэтым паведаміў старшыня гаспадаркі. Ведаў ён і хто ўчыніў гэта злачынства.

Ужо праз паўтары гадзіны супрацоўнікі РАУС знайшлі ўкрадзенае сена. Яно аказалася ў хляве аднаго з жыхароў той жа вёскі і каштавала “пакупніку” ўсяго два літры самагону.

Мужчына ўдарыў нагой міліцыянера

Ганцаўчаніна Мікалая П. на мінулым тыдні везлі ў РАУС за тое, што ён здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне. Але ж мужчыне, мабыць, гэты факт не вельмі падабаўся, як і супрацоўнік міліцыі, які затрымаў яго. Вось Мікалай П., доўга не думаючы, вырашыў паказаць сваю незадаволенасць і ўдарыў вартавога правапарадку нагой.

Суседка не давала ставіць плот

У мінулы чацвер ганцаўчанін Леанід Т. вырашыў гарадзіць свой участак. Хутчэй за ўсё, за некалькі дзён да гэтага рыхтаваўся, купляў плот ці дошкі для яго. Але суседцы вельмі не падабаўся той факт, што ён ставіць плот, вось яна і вырашыла: “Касцьмі лягу, але не дам з’явіцца новаму плоту”. Так яно і выйшла. Леаніду Т. прыйшлося патэлефанаваць у РАУС, каб уціхамірыць суседку.

Сварыліся, біліся і абліваліся вадой

Раззлаваная ганцаўчанка Надзея Х. удзень 13 лютага звярнулася са скаргай да супрацоўнікаў міліцыі: яе затапіла суседка Надзея Н. І мала таго, што затапіла, дык яшчэ, па словах жанчыны, выказвала ў яе адрас розныя абразлівыя словы. Падвечар пакрыўджаная Надзея Х. вырашыла, мабыць, сама адпомсціць суседцы. І ў РАУС паскардзілася ўжо другая Надзея — тая, што затапіла. Яна расказала міліцыянерам, што суседка абліла яе вадой і ўдарыла па спіне. У гэтай “мокрай” справе прыйдзецца разабрацца супрацоўнікам РАУС.

Мужчыны скандалілі з жонкамі

Жыхары нашага раёна спакойна адзначылі Дзень усіх закаханых (14 лютага ў зводках не было ні адной заявы аб сямейных скандалах) і на наступны дзень пачалі сварыцца — не вытрымалі болей.

Ужо ўдзень са сваёй жонкай пачаў скандаліць жыхар аграгарадка Чудзін Аляксандр Р. На яго міліцыянеры склалі адміністрацыйны пратакол.

Позна вечарам у міліцыю патэлефанавала і жыхарка Дзяніскавіч Святлана Ш.: яе муж Уладзімір Ш. таксама пачаў з ёй сварыцца. І на гэтага скандаліста таксама склалі адміністрацыйны пратакол.

Трэці мужчына Сяргей Л. вырашыў не сварыцца са сваёй былой сужыцелькай, а проста забраў у яе пашпарт і ключы ад кватэры. Хутчэй за ўсё, нікуды не хацеў ад сябе адпускаць каханую…

Сабакі падушылі курэй

У мінулыя выхадныя адразу два гаспадары пацярпелі ад сабак — тыя падушылі іх курэй. У суботу Мікалай Б. паведаміў у дзяжурную часць РАУС аб тым, што сабака яго суседа Віктара А. задушыў трох яго курэй, а яшчэ некалькі суседскіх.

На наступны дзень птушак паменшала і ў  куратніку другога ганцаўчаніна — Уладзіміра Ш. Яго курэй падушылі бадзяжныя сабакі.

Калі ў першым выпадку адказваць прыйдзецца, хутчэй за ўсё, уладальніку сабакі, то ў другім — РЖКГ.

“Хопіць салютаў!”

З такім крыкам душы звярнулася да супрацоўнікаў міліцыі гараджанка Алена Г. Каля яе дома ў 21.17 нехта запускаў салюты. Жанчына паскардзілася на гэтых шумных людзей і выказала сваю насцярожанасць: “Баюся, каб не загарэлася мая хата”. З аматарамі яркага свята разбяруцца ў РАУС.

СВЯТЛАФОР ДАІ

Хлопец наехаў на слуп

14 лютага, прыкладна ў 21.45, у Ганцавічах адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Вінаваты ў ім — Дзмітрый Міхайлавіч Рулінскі, 1989 года нараджэння, які кіраваў сваім аўтамабілем “БМВ-318”. Хлопец не ўлічыў умоў надвор’я, у выніку чаго не змог справіцца з кіраваннем і ўехаў у слуп (НА ЗДЫМКУ).

У ДТЗ ніхто не пацярпеў. Слуп прайдзецца замяніць, а машына атрымала механічныя пашкоджанні.

Зводку чытала Аксана МІНІНА.

Фота аўтара.

 

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 444

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 414

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469