Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Памяць застанецца ў нашых сэрцах

Сёлета, 15 лютага, споўнілася 25 гадоў з той пары, калі савецкія войскі былі выведзены з Афганістана. Каля 28 тысяч нашых салдат прынялі ўдзел у той кровапралітнай вайне, у тым ліку і больш за сотню ўраджэнцаў Ганцаўшчыны. На жаль, не ўсім удалося вярнуцца з Афганістана жывымі. Аднак памяць аб загінуўшых і тых, хто з гонарам выконваў свой пачэсны воінскі абавязак на афганскай зямлі, заўсёды застанецца ў нашых сэрцах.

Мерапрыемствы з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў пачаліся яшчэ ў чацвер, 13 лютага. У гэты дзень прадстаўнікі райваенкамата, райвыканкама, воіны-інтэрнацыяналісты ўсклалі вянкі да магіл загінуўшых на вайне ў Афганістане Мікалая Крысюка і Віктара Сідарэвіча, а таксама тых, хто ўдзельнічаў у той жудаснай вайне і памёр ужо ў мірны час. Да таго ж у вёсках Агарэвічы і Ганцавічы прайшлі традыцыйныя ўрокі-рэквіемы, на якіх таксама ўшанавалі памяць Мікалая Крысюка і Віктара Сідарэвіча.

У пятніцу, 14 лютага, урачыстыя мерапрыемствы з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў пачаліся ля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам, які быў адкрыты летась у нашым райцэнтры. Старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Шабунін у сваім прывітальным слове выказаў падзяку кіраўніцтву раёна за ўзвядзенне памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам. “Гэта сведчанне таго, што пра подзвіг салдат, якія ваявалі ў Афганістане, будуць памятаць заўсёды”, — адзначыў Юрый Уладзіміравіч. Усклаўшы вянкі ля памятнага знака, воіны-інтэрнацыяналісты пад акампанемент аркестра рушылі па галоўных вуліцах горада да помніка загінуўшым воінам і партызанам на гарадской плошчы, дзе таксама ўсклалі вянкі і ўшанавалі памяць загінуўшых.

Пасля гэтага па традыцыі ў актавай зале гарадскога Дома культуры адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з воінамі-інтэрнацыяналістамі. Са сцэны ГДК да афганцаў, родных і блізкіх загінуўшых, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый, вучняў устаноў адукацыі звярталіся выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама Уладзімір Давыдчык, ваенны камісар раёна Валерый Касянюк, іерэй Аляксей Пыцько. Усе яны добрым словам успаміналі нашых салдат, што выконвалі свой воінскі абавязак на вайне ў Афганістане, жадалі воінам-інтэрнацыяналістам моцнага здароўя і мірнага неба над галавой. Разам з тым Уладзімір Давыдчык падарыў кветкі і ўручыў матэрыяльную дапамогу Алене Фёдараўне Крысюк, маці загінуўшага на вайне ў Афганістане Мікалая Крысюка, а таксама ўзнагародзіў падзячнымі пісьмамі райвыканкама Анатоля Кіціка і Уладзіміра Варэйку. А Валерый Касянюк павіншаваў воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Шчурко з прысваеннем воінскага звання маёра запасу.

Падчас мерапрыемства аб сваёй службе ў Афганістане прысутным расказаў і воін-інтэрнацыяналіст Вячаслаў Савеня.

Усе выступленні і прывітальныя словы падчас сустрэчы суправаджаліся музычнымі і танцавальнымі нумарамі ў выкананні артыстаў мастацкай самадзейнасці Ганцаўшчыны і нашых гасцей з вайсковай часці, што дыслацыруецца непадалёк ад Ганцавіч, у пасёлку Азярэчча Клецкага раёна.

Уладзімір САКАЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ: воіны-інтэрнацыяналісты на магіле Мікалая Крысюка. 

Фота аўтара.

Памяць застанецца ў нашых сэрцах

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 399

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475