Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

І лаза цану мае

Палессе на лясы багата. Чалавек ставіўся да іх заўсёды прагматычна, хоць не ўсе пароды дрэў карысталіся аднолькавай запатрабаванасцю. Самым любімым быў дуб, добра ставіліся да сасны, бярозы, дрэў, якія з’яўляліся выдатным будаўнічым матэрыялам. І попыт на іх заўсёды быў вялікі. Але жыццё ўносіць  свае карэктывы.

Асіна выкарыстоўваецца для запалак, ідзе на дошкі для лазні, а з алешыны вырабляюць прыгожую мэблю. Хоць некалі гэтыя дрэвы не былі ў цане. Але размова ў нас пойдзе найперш пра лазу, без якой не мог абысціся ніводзін гаспадар. А сёння да гэтага хмызняку насельніцтва не праяўляе асаблівай цікавасці.

У Польшчы пры аўтамагістралях даводзілася бачыць сцірты нарыхтаванай лазы. Часам яны ўздымаліся над дамамі, а перад іх фасадамі стаяла плеценая з лазы мэбля. Кожны мог збочыць, палюбавацца вырабамі ці купіць нешта.

А ў Закарпацці ёсць сяло Іза (за 5 км ад г. Хуст), дзе пляценне з лазы пастаўлена на паток. Гэтым промыслам займаюцца сем’ямі і плятуць самыя неверагодныя  рэчы: капелюшы, абутак, цацкі для дзяцей, мэблю…

На вялікі жаль, пляценне з лазы ў нас  знаходзіцца ў заняпадзе. Праўда, у в. Морач, што ў Клецкім раёне, некалькі гадоў таму давялося ўбачыць сучасныя вырабы з лазы. І не якія там кошыкі ці падносы, а крэслы і сталы. Для дачы — шыкоўная мэбля, але майстар паскардзіўся, што існуе праблема са збытам. Хоць адно крэсла можна было б купіць за 100 долараў. На мой погляд, нядорага, бо рэч прыгожая, ды і працы над тым крэслам шмат.

А ці ёсць перспектыва для гэтага промыслу ў нашым раёне? Магчыма, знайшліся б здольныя людзі, і справа пайшла б.

Ганцавіцкі лясгас, акрамя сваёй асноўнай дзейнасці — нарыхтоўкі драўніны, займаецца зборам бярозавага соку, ягад, вырабам венікаў… Вось і падумалася, а можа і да лазы з ракітай у лясгасе праявяць цікавасць?

Звярнуўся да галоўнага інжынера лясгаса Іосіфа Буцько.

— Іосіф Станіслававіч, на Ганцаўшчыне лаза не перавялася?

— У нашым раёне яе столькі, што больш нідзе няма. Расце хутка і ўсюды.

— І што, нікому ўжо лаза не патрэбна? А чаму б у вашым лясгасе не знайсці ёй прымяненне? З лазы  можна плесці выдатныя рэчы.

У год мы нарыхтоўваем больш за 127 тысяч кубаметраў драўніны, і гэта толькі ў межах  галоўнага выкарыстання. Пры такім раскладзе займацца яшчэ лазой не выпадае — гэта кропля ў моры. Хоць некалі з яе плялі кашы ў вазы, каробкі, апляталі бутлі, даводзілася бачыць калыскі з лазы… Шмат дзе нашы дзяды і бацькі яе выкарыстоўвалі.

Сыравіна выдатная, вырабы цешаць вока і гігіенічныя, а цікавасці няма.

— На маю думку, гэтым промыслам павінен зацікавіцца  прыватнік. Пляценне з лазы таксама патрабуе майстэрства, бо нават сплесці звычайны кошык, каб ім можна было палюбавацца, не так проста, як здаецца. Перад прадпрыемствам стаяць маштабныя задачы, а прыватнік усю ўвагу можа сканцэнтраваць на лазе.

— Сёння той, хто жыве заможна, купляе дарагую мэблю з дубу. А якая сітуацыя з гэтай пародай?

— У год лясгас нарыхтоўвае 2,4 тысячы кубоў дуба, ад агульнай колькасці ў 127 тысяч кубоў — гэта невялікі працэнт. Але ж дуб не лаза — самі разумееце. Патрэбна многа часу, каб гэтае дрэва паднялося, і пры высечцы лесу маладыя дубкі застаюцца, да іх — асаблівая ўвага.

У магазінах выбраць мэблю з дубу можна. Напрыклад, стол з яго каштуе каля 8 млн. рублёў. А вось з лазы нічога няма. Хоць, напэўна, такая мэбля карысталася б попытам.

У тых, хто шчыруе на дачы з матыкай,  няма часу, каб сядзець у лазовым крэсле, а нехта з дастаткам, наадварот, з асалодай правядзе вольны час у ім. Але гэта толькі меркаванне. Рэалізацыя прадукцыі павінна быць не разавай, ад выпадку да выпадку. Заняпад многіх народных промыслаў звязаны з адсутнасцю рынкаў збыту. Майстар павінен ад зробленага мець прыбытак, а на адным энтузіязме сёння доўга не пратрымаешся.

У тэхналагічным плане вытворчасць вырабаў з лазы не вельмі ўжо і складаная, але патрабуе майстэрства і спрыту. У прынцыпе, гэта не такая ўжо і мудрагелістая справа. І ўлічваючы, што сыравіна дармавая і не ў абмежаванай колькасці, то ёсць рэальная магчымасць адкрыць сваю майстэрню ці нават цэх.

Безумоўна, рызыка існуе, але яна заўсёды побач з прадпрымальнікам.

Уладзіслаў Снітка.

І лаза цану мае

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 556

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475