Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Адрасная сацыяльная дапамога: змяненні ў яе прадастаўленні

У мэтах удасканалення механізму прадастаўлення дзяржаўнай адраснай дапамогі, а таксама ўвядзення дадатковых мер, накіраваных на прафілактыку ўтрыманства, 5 снежня 2013 года падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 550 “Аб некаторых пытаннях рэгулявання тарыфаў (цэн) на жыллёва-камунальныя паслугі і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2014 года.

Указам прадугледжаны меры, накіраваныя на ўдасканаленне парадку прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. У прыватнасці, павялічана перыядычнасць атрымання сацыяльнай дапамогі для пакрыцця затрат на набыццё падгузнікаў з 2 да 4 разоў на працягу каляндарнага года, але не больш за адзін раз у месяц, захаваўшы агульны аб’ём дапамогі (паўтара бюджэту пражытачнага мінімуму, дзеючага на дату звароту).

Указам прадугледжаны абмежаванні па прадастаўленні дзяржаўнай адраснай дапамогі ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі і забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця ў адносінах да працаздольных членаў сям’і (грамадзян), якія:

— на працягу 12 месяцаў, што папярэднічаюць месяцу звароту, менш за 6 месяцаў з’яўляліся занятымі або зарэгістраванымі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў якасці беспрацоўнага;

— з’яўляючыся беспрацоўным, на працягу 6 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту, адмовіліся ад прапанаванай падыходзячай работы або ад праходжання прафесійнай падрыхтоўкі ці павышэння кваліфікацыі па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Указам прадугледжаны таксама нормы па расшырэнні паўнамоцтваў камісіі па аказанні дзяржаўнай адраснай  сацыяльнай дапамогі шляхам распрацоўкі пры неабходнасці ў адносінах працаздольнага атрымальніка плана па самастойным паляпшэнні матэрыяльнага становішча, прадугледжваючага канкрэтныя меры.

Адначасова пашыраецца пералік падстаў для адмовы ў прадастаўленні названых сацыяльных выплат сем’ям, якія паўторна звяртаюцца па дапамогу, у якіх працаздольны член сям’і не выканаў вызначаны камісіяй план па самастойным паляпшэнні матэрыяльнага становішча, за выключэннем невыканання такога плана па аб’ектыўных прычынах.

Дапаўняюцца ўмовы прадастаўлення штомесячнай сацыяльнай дапамогі — такая дапамога даецца пры рэалізацыі сям’ёй права на атрыманне ў адпаведнасці з заканадаўствам сацыяльных трансфертаў, а таксама аліментаў. Такі падыход дазволіць выключыць прадастаўленне дапамогі няпоўным сем’ям, адзін з бацькоў у якіх не прымае мер па прыцягненні да ўтрымання непаўналетніх дзяцей другога бацькі.

Ведайце, паважаныя дарослыя, пра гэтыя змены, правільна карыстайцеся імі, і ў вас не ўзнікнуць тыя ці іншыя непаразуменні.

Вольга ДЖАФАРАВА,

загадчыца сектара па матэрыяльна-бытавым абслугоўванні ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Адрасная сацыяльная дапамога: змяненні ў яе прадастаўленні

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475