Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Плённая праца вучняў і настаўнікаў

У мінулую суботу, 8 лютага, у Камянцы прайшла абласная канферэнцыя (конкурс даследчых работ) вучняў “З навукай у будучыню”, на якой было прадстаўлена 11 работ школьнікаў нашага раёна. І вельмі прыемна адзначыць, што ўсе яны не засталіся па-за ўвагай журы.

Так, дыпломам 1-й ступені адзначаны вучань СШ № 3 г. Ганцавічы Яўген Занька за работу “Кіслотна-шчолачны баланс воднага асяроддзя Ганцаўшчыны” (кіраўнік Ганна Няхаева). Таксама дыплом 1-й ступені атрымалі Аляксей Махцей і Дзмітрый Ясюкевіч за работу “Яго Вялікасць Малако” (кіраўнік Наталля Кіянец). Лізавета Бурчыц узнагароджана дыпломам 2-й ступені за работу “Ногці — як люстэрка здароўя чалавека” (кіраўнік Алена Рабцэвіч). Таксама дыплом 2-й ступені і ва Уладзіміра Кандрацені за работу “Легенда аб “шведскім” бродзе: праўда ці вымысел?” (кіраўнік Наталля Паплаўская).

Вучні гарадской гімназіі Павел Сарокаў і Павел Васілевіч адзначаны дыпломам 2-й ступені за работу “Прымяненне соку алоэ як экалагічна чыстага паскаральніка прарастання насення, укаранення чаранкоў і росту раслін” (кіраўнік Тамара Цюкіна).

Дыпломам 3-й ступені ўзнагароджана работа Анастасіі Грэчнай “Два святы кахання” (кіраўнік Святлана Собаль).

Вучаніца Востраўскага ясляў-сада — СШ імя Міхася Рудкоўскага Дар’я Халецкая атрымала дыплом 2-й ступені за работу “Вобразы птушак у беларускіх народных прыказках і прымаўках” (кіраўнік Валянціна Хваль), як, дарэчы, і вучаніца Любашаўскай БШ Анастасія Сіліцкая за работу “Страчаная спадчына” (кіраўнікі Алег Новік і Таццяна Савеня).

І нарэшце, дыпломам 3-й ступені адзначаны Павел Канановіч і Яўген Кісялевіч з Раздзялавіцкай СШ за работу “Вывучэнне ролі рыжых лясных мурашоў у біялагічнай ахове экасістэмы” (кіраўнік Ганна Гардзей).

Акрамя таго, пахвальным водзывам адзначаны работы Святланы Гардзей з СШ № 1 г. Ганцавічы “Цудоўныя кропкі многавугольніка і геаметрычныя фігуры” (кіраўнік Любоў Шуляк), а таксама Марка Лагвіновіча з Люсінскага дзіцячага сада — СШ “Доўгі шлях да доўгай арыфметыкі” (кіраўнік Аляксандр Занька).

Віншуем з заслужанымі ўзнагародамі!

Ала КІСЯЛЕВІЧ, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета пры аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Плённая праца вучняў і настаўнікаў

              

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 332

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 403

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476