Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Калі прачуць мужчыны

На публікацыю “Прыроды вялікая сіла” (№ 6 “СП” за 25 студзеня 2014 г.) адгукнулася наша чытачка, якая  паведаміла аб праблеме свайго мужа. Яму ўжо за семдзесят, і ўсё б было добра, каб не прастатыт. Маўляў, дактары выпісваюць дарагія лякарствы і пакуль ён іх п’е, то лягчэй, а як перастае, то ўсё па-ранейшаму. Жанчына пытаецца: “А ці ёсць народныя сродкі ад гэтай хваробы? Некалі ж неяк лячыліся”.

Мне ўжо даводзілася на гэтую тэму пісаць, сустракацца з урачамі і апытваць мужчын, якіх “прыціснула”.

У дзяцінстве пусціць струмень вышэй плоту сярод хлапчукоў было звычайнай з’явай, а пад старасць не да рэкордаў, хаця б абутак не абмачыць. Праблемы з мочаспусканнем могуць пачацца і ў сорак гадоў, а калі пад 70 гадоў, то яны ёсць ужо ў многіх мужчын.

— А гэта пакаранне за бурнае палавое жыццё ў маладосці, — растлумачыў знаёмы хірург, якому давялося правесці шмат аперацый на адэному прастаты.

Можа ў гэтым і ёсць нейкае рацыянальнае зерне. Але давялося сустракаць і тых, хто быў адданы толькі сваёй жонцы, а пакутуюць не меней за тых, хто “не прапускаў ніводнай спадніцы”.

Самая пашыраная рэкамендацыя пры прастатыце — гэта масаж прастаты. А для гэтага неабходна часцей займацца сексам. А калі мужчыне далёка за семдзесят, то які ўжо там масаж.

Аб праблемах, звязаных з гэтым захворваннем, расказаў урач-хірург Ганцавіцкай райбальніцы Сяргей Падгайскі.

— Сяргей Віктаравіч, некалькі слоў наконт прастатыту і адэномы прастаты. Ці многа хворых у нашым раёне?

Хапае, але не ўсе, каму патрэбна дапамога, звяртаюцца да ўрачоў. Такі менталітэт. Ужо калі моцна прыцісне і хвароба запушчаная, тады запісваюцца на прыём.

А праблемы ў мужчын могуць узнікнуць у 40 гадоў, а ў 50 кожны другі ўжо зведаў, што такое прастатыт: боль у нізе жывата, праблемы з мочаспусканнем, ноччу прыходзіцца часта ўставаць, патэнцыя зніжаецца… Напачатку даводзіцца мець справу з вострым прастатытам, а затым на фоне вострага можа ўзнікнуць і хранічны.

А вось адэнома прастаты захворванне больш сур’ёзнае.  Дабраякасная пухліна залозы патрабуе асаблівай увагі, бо можа маскіраваць яшчэ і рак прастаты.

— Наколькі вялікая верагоднасць гэтага?

Калі адэнома павялічана, неабходна дадатковае абследаванне, каб паставіць канчатковы дыягназ. Назваць канкрэтную лічбу тут цяжка. На сто чалавек з дабраякаснай пухлінай можа прыпадаць 5 — 10 ці болей хворых са злаякаснай.

— Наколькі прастатыт ці адэнома прастаты паддаюцца лячэнню?

З прастатытам прасцей, а вось з адэномай прастаты вялікія праблемы, якія часта вырашаюцца толькі хірургічным шляхам.

— Існуе думка, што секс дапамагае пры прастатыце. Вы згодны з такім меркаваннем?

Безумоўна, пры сексе адбываецца прыліў крыві ў залозу, выдаляюцца шкодныя рэчывы, прастата ажывае… Але не трэба забываць, што ў мужчын з набліжэннем старасці затухае палавая актыўнасць і залозы губляюць свае функцыі.

— Атрымліваецца, што ў мужчын ёсць клімакс?

А што ёсць сумненне? У прыродзе ўсё ўзважана.

— Сумна, але калі вы ўспомнілі прыроду, то можа яна здольна аблегчыць жыццё мужчынам? Ці верыце вы ў народныя сродкі лячэння?

Я найперш веру ў даказальную медыцыну. Патрэбны факты, хоць ужыванне розных там настояў, вітамінаў па народных рэцэптах пры хранічным прастатыце можа быць карысным.

Узгадаю два народныя сродкі, якія, дарэчы, не выклікалі пярэчання ў Сяргея Падгайскага. Па яго словах, яны, па крайняй меры, шкоды не прынясуць.

Што датычыцца адэномы прастаты, то “у лячэнні гэтай хваробы першае і вядучае месца належыць грушы. Лекавымі якасцямі надзелена толькі тая груша, якая мае пах. Самыя гаючыя якасці — у дзікай грушы. З яе трэба прыгатаваць кампот. Лепш за ўсё заварыць дзічкі з вечара, каб яны настаяліся за ноч і піць назаўтра па 1/2 шклянкі 5 разоў на дзень”. Гэта вядомы ў мінулым народны сродак лячэння пры гэтай хваробе.

А наконт прастатыту, то “першая і абавязковая ўмова пазбаўлення ад гэтай хваробы — штодзённы прыём соку морквы, буракоў і агуркоў у аднолькавых суадносінах.

Патоўчанае насенне крапівы двухдомнай развесці ў белым вінаградным віне (сталовая лыжка на шклянку) і піць двойчы ў дзень па сталовай лыжцы праз 30 хвілін пасля яды.

Неабходна ў вялікай колькасці есці цыбулю: рэпчатую, зялёную, смажаную, у салаце…”

У такіх выпадках усе гэтыя сродкі за лепшае было б спачатку праверыць на сабе. Але я таксама ўпэўнены, што ніякай шкоды ад кампоту, соку і цыбулі не будзе.

Уладзіслаў Снітка.

Калі прачуць мужчыны

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 531

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 447

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 423

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 330

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 400

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475