Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сярод пераможцаў — наша зямлячка

Масава-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс (для жанчын) “Алеся” добра знаёмы жыхарам нашай краіны. На яго старонках можна знайсці замалёўкі пра жанчын розных прафесій і рангаў, споведзі аб няпростых жыццёвых сітуацыях і водгукі на іх, разважанні на хвалюючыя тэмы. У часопісе змяшчаецца шмат парад для рукадзельніц і тых, хто любіць гатаваць. Аматары паэтычнага слова маюць магчымасць пазнаёміцца з творамі пачынаючых і ўжо вядомых паэтаў.

 Летась часопіс аб’явіў паэтычны конкурс, і на працягу ўсяго года на яго старонках друкаваліся вершы жанчын нашай краіны. У гэтым конкурсе прынялі ўдзел больш чым сорак чалавек. Некаторыя аўтары друкаваліся двойчы і нават тройчы. Ужо вядомы  яго пераможцы. І як жа не парадавацца таму, што сярод іх — і наша зямлячка, жыхарка вёскі Хатынічы Ніна Кавальчук.

Прозвішча гэтай жанчыны добра вядома на Ганцаўшчыне, яе вершы, шчырыя, кранальныя, палюбіліся чытачам. Ніна Уладзіміраўна ўзнагароджана дыпломам і атрымала права надрукаваць нізку сваіх вершаў на старонках часопіса “Алеся” ў 2014 годзе. Уручэнне заслужанай узнагароды Ніне Кавальчук рэдактарам “Алесі” Тамарай Бунто адбудзецца ў яе роднай вёсцы — Хатынічах, дзе мяркуецца правесці з гэтай нагоды цікавае мерапрыемства.

Шчыра віншуем нашу зямлячку і зычым ёй творчага натхнення, новых паэтычных задумак і, вядома ж, чарговых перамог. А гэтая добрая вестка яшчэ раз пацвердзіла: Ганцаўшчына — сапраўды паэтычны край.

Ала ХВАЛЬ,

дырэктар раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Сярод пераможцаў — наша зямлячка

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 332

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 403

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476