Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Карціны, напісаныя сэрцам”

Так называецца выстава жывапісу мастака з  Івацэвіцкага раёна Анатолія Глушко, якая адкрылася ў нашым краязнаўчым музеі. Анатолій — інвалід першай групы прыкаваны да ложка. Ствараючы непаўторныя карціны, даказвае, што чалавек можа адолець любыя выпрабаванні лёсу. І выйсці пераможцам…

Анатолій Глушко нарадзіўся ў в. Магілёўцы Івацэвіцкага раёна. Бяда здарылася, калі юнаку было 17 гадоў: ён няўдала скочыў з берага ў ваду Шчары. У выніку — кампрэсійны пералом пазваночніка і поўная нерухомасць.

Анатолій не толькі выжыў,  але і знайшоў у сабе сілы, каб ствараць цудоўныя карціны і з дапамогай іх несці людзям прыгажосць, дастаўляць ім радасць. Рукі гэтага чалавека амаль не рухаюцца. Ён піша жывапісныя карціны, трымаючы пэндзаль… зубамі. Ён нават прыстасаваўся і распрацаваў сваю тэхніку для пісьма. Спачатку Анатолій піша частку сваёй будучай работы, а калі перастае даставаць пэндзлем да палатна, яму пераварочваюць яго, і ён завяршае карціну “уверх нагамі”…

Дзякуючы сіле волі, духу, карпатлівасці, цярпенню, Анатолій стварыў карціны, якія неаднаразова выстаўляліся на розных выставах у Брэсце, Бярозе, Івацэвічах, у парламенце ў Мінску. Анатолій Глушко — член Сусветнай асацыяцыі мастакоў-інвалідаў, якія ствараюць свае творы мастацтва, трымаючы пэндзаль у назе ці ў зубах.

 Анатолій, калі размова заходзіць пра яго карціны, сціпла і шчыра прызнаецца, што ніяк не ацэньвае іх. “Проста гэта стала маім жыццём, — кажа ён. — Вось як вы жывяце: працуеце, маеце сям’ю, гадуеце дзяцей, пішаце, гуляеце — так і я. Толькі ў вас у жыцці многа ўсяго, у мяне — толькі карціны. Мабыць, каб што-небудзь набыць, трэба нешта страціць. Я ведаю сёння цану самога жыцця. І рады, што магу жыць, што будзе яшчэ дзень і я намалюю нешта новае”. 

Анатолій Глушко — чалавек, дастойны асаблівай павагі і пакланення, ён сапраўдны герой, а яго подзвігі — гэта створаныя ім карціны. Карціны, напісаныя сэрцам. Карціны, якія дапамагаюць дакрануцца да прыгожага, нясуць у сабе аптымізм і святло, прымушаюць гледача задумацца над сэнсам жыцця і аб сваім месцы ў ім.

Ведаючы пра лёс гэтага чалавека, хочацца сказаць усім здаровым і дужым, якім усё як бы надакучыла, тым, каму здаецца, што ім цяжка і дрэнна жыць: азірніцеся вакол, успомніце, што ёсць у свеце людзі, якім намнога цяжэй, чым вам, для якіх кожны пражыты дзень — ужо сапраўдны подзвіг. Але яны, нягледзячы на боль, немач, а часам людское непаразуменне і раўнадушша, ствараюць шэдэўры і імкнуцца да таго, каб навакольны свет і людзі ў ім былі дабрэйшымі, лепшымі, прыгажэйшымі. І перш за ўсё — душою…

Завітайце ў краязнаўчы музей на выставу карцін Анатолія Глушко, і вы адчуеце сапраўдную цану жыцця.

Наталля КУЛЕШ,

захавальнік фондаў раённага краязнаўчага музея.

 

“Карціны, напісаныя сэрцам”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476