Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Уход от перекрестного субсидирования

З 1 студзеня 2014 года на Брэстчыне адышлі ад перакрыжаванага субсідзіравання пры аплаце камунальных паслуг, што дало істотную палёгку прадпрыемствам і арганізацыям, якія цяпер значна менш плацяць за цеплавую энергію, ваду і каналізацыю.

Раней затраты на аказанне насельніцтву камунальных паслуг пакрываліся часткова за кошт саміх людзей, часткова — прадпрыемствамі і арганізацыямі, і ў большай ступені — з бюджэту. Па сутнасці, у цану камунальных паслуг для суб’ектаў гаспадарання закладвалася і пэўная сума затрат, якая ішла на жыццезабеспячэнне насельніцтва.

Адышоўшы ад перакрыжаванага субсідзіравання, затраты на камунальныя паслугі для насельніцтва будуць пакрывацца, як і раней: часткова — самімі людзьмі, астатнюю частку прафінансуе дзяржава.

Для простых грамадзян нічога не зменіцца. Тарыфы для іх застануцца такімі ж і будуць толькі паступова індэксавацца з улікам росту цэн. Цэны на камунальныя паслугі для насельніцтва рэгулююцца дзяржавай і, згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, адзіныя па ўсёй краіне.

Што датычыцца прадпрыемстваў і арганізацый, то цяпер за камунальныя паслугі яны будуць плаціць менш. Сістэма разлікаў абапіраецца на тое, што для камунальнікаў у кожным раёне ўстанаўліваецца свая, у залежнасці ад затрат, планава-разліковая цана на камунальныя паслугі — іх межавы сабекошт. І яны не маюць права падымаць цану вышэй запланаванага. Такім чынам, становіцца празрыстай уся сістэма разлікаў паміж камунальнікамі і іншымі суб’ектамі гаспадарання. У выніку, калі прадпрыемствы і арганізацыі нашага раёна ў 2013 годзе плацілі за 1 кілакалорыю цеплавой энергіі 1 мільён 47 тысяч рублёў, то з 1 студзеня 2014 года — ужо 881 тысячу 500 рублёў.

Напрыклад, ААТ “Модуль” у 2013 годзе за цеплаэнергію заплаціла 1 мільярд 130 мільёнаў рублёў. Пры такім жа аб’ёме спажывання сёлета яна абыдзецца прадпрыемству толькі ў 985 мільёнаў, ці прыкладна на 12 працэнтаў танней.

Такая сістэма разлікаў датычыцца суб’ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці. Грунтуючыся на зацверджанай Брэсцкім упраўленнем ЖКГ па ўзгадненні з Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны і аблвыканкамам для Ганцавіцкага раёна планава-разліковай цане на камунальныя паслугі, для арганізацый і прадпрыемстваў  стане таксама істотна таннейшым карыстанне водаправодам і каналізацыяй. Калі раней за кубічны метр вады яны плацілі 9110 рублёў, то з 1 студзеня 2014 года — 7300 рублёў. Каналізацыя цяпер абыдзецца ў 6500 рублёў за кубічны метр замест 16060 рублёў, якія прыходзілася плаціць яшчэ ў 2013 годзе.

Як пракаменціравала адыход ад перакрыжаванага фінансавання камунальных паслуг начальнік планава-эканамічнага аддзела раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Вера Саланенка, новая сістэма ў разліках ставіць перад камунальнікамі больш жорсткія ўмовы па эфектыўным вядзенні сваёй дзейнасці: скарачэнні затрат на вытворчасць, рацыянальным і граматным выкарыстанні матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама павышэнні прадукцыйнасці працы.

Аляксей Грушэвіч.

Уход от перекрестного субсидирования

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475