Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Зязюля звычайная — птушка 2014 года

ВІКТАР ГАРДЗЕЙ 

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” з поспехам працягвае важнейшую нацыянальную кампанію па вызначэнні так званага “крылатага” сімвала года. У розны час у гэтай ролі пабывалі многія адметныя птушкі Беларусі: кнігаўка, верабей, ластаўка, барадатая кугаўка (няясыць), вялікая белая чапля, гусь шэрая, сокал-пустальга, кулон вялікі, чорны стрыж, удод. А сёлетняй птушкай года выбрана зязюля звычайная, якая шырока вядома на тэрыторыі нашай рэспублікі. Акцыя задумана для таго, каб прыцягнуць увагу насельніцтва да надзённых праблем у справе аховы і зберажэння жывой прыроды. У гарадскіх і сельскіх школах Беларусі пройдуць спецыяльныя мерапрыемствы, вечары, сустрэчы з пісьменнікамі і эколагамі, па традыцыі мяркуецца выпусціць паштовую марку і памятную манету з выявай знакамітага сімвала 2014 года — зязюлі звычайнай. Нацыянальная кампанія “Птушка года”, безумоўна, прыносіць вялікую карысць у экалагічным выхаванні не толькі моладзі, але і дарослага насельніцтва краіны.

Зязюліна самота

Саракі — як тое веча:

Сорак выраяў шчабеча!

Ні жучкоў яшчэ, ні мушак,

Навіна хвалюе птушак:

— Мець сваё гняздо —

ці чулі? —

Захацелася зязюлі.

Сойка вучыць: —

Ты з ялінак

Наламі сухіх галінак.

Раіць ластаўка: —

За рэчкай

Глею многа

для гняздзечка.

Дзяцел кажа: —

Слухай, любка,

Выдзеўбі дубельца

дзюбкай.

Бусел хмыкнуў: —

Лепш вясною

Кола зацягні на хвою.

Птушкі ўсе ляцяць

з парадай,

Ды зязюля ім не рада:

— Гэта столькі многа

працы?

Не, не трэба мне палацы!

Яйкі сітаўкам, заранкам

Зноў падкіне ашуканка.

Зрэшты, птушкам

усё роўна,

Што была яна князёўнай.

Пра зязюлю ім вядома:

Не ў такіх жыла харомах!

На гары, аж пад аблокі,

Замак дзесь стаяў высокі.

Там з малітвай,

з дабравестам

Пры бацьках расла

нявеста.

Князю мовіла княгіня:

— Расцвіла дачка вяргіняй.

Марна да яе, прыгожай,

Сватаўся стары вяльможа.

Быў баронам,

альбо лордам,

Ды яна сказала горда:

— Хай багаты, а нямілы —

Лепш ляцець за небасхілы!

— Дык ляці такой

нязноснай! —

Мовіла княгіня злосна.

Скокнула з акна дачушка —

Паляцела шэрай птушкай.

Сцёрся з памяці напрамак,

Дзе стаяў бацькоўскі

замак.

Птушку, клятую матуляй,

З той вясны завуць

 зязюляй.

На князёўне гордай чары:

Жыць без дзетак

і без пары.

Прылятае з поўдня рана

І кукуе апантана.

Ці дажджы, ці прыпякае,

На Пятра заўжды змаўкае.

Жыць ёй выпала ў самоце

На прылессі, на балоце.

Зязюля звычайная (кукушка обыкновенная). Вялікая самотніца, вястунка сапраўднай цёплай вясны — гэтая пярэсценькая птушка мне, як, бадай, і многім іншым непаседам, запомнілася з дзяцінства. Барвовіцца край неба, вось-вось над лесам пырснуць залацістыя сонечныя промні, як зусім блізка, у бярозавым пералеску, а то і на яблыні за плотам, раптам пачуецца галасістае і радаснае “ку-ку”, якое на нейкі момант, здаецца, заглушыла нават шалёны салаўіны цёхкат. З тых чароўных “зязюліных” раніц, відавочна, з’явіліся і наступныя паэтычныя радкі: “На зязюлю медзякі ў кішэні: // Закуе дарогай у бары. // Споўняцца жаданні, калі шэрай // Голас ты пачуеш на зары”. Тады, у дзяцінстве, мы яшчэ не ведалі, што гэта сакральна абароненая птушка: крыўдзіць і забіваць яе — нічым не апраўданы грэх, зязюля вызначае многія народныя ўяўленні, павер’і і прыкметы, яна заняла асобнае месца ў абрадавым календары беларусаў. За першым кукаваннем і паводзінамі вястункі добрых і сумных навін уважліва сачылі не толькі дзеці, але і дарослыя: закуе на голы лес — чакай недароду, на зялёны — чакай багацця і ў хаце прыплоду. Асабліва любяць хлапчукі забаўляць “шэрую бухгалтарку лясоў” пастаяннымі просьбамі палічыць гады жыцця. І яна, душа шчодрая, ці не адразу пачынае сваё зязюліна летазлічэнне: кукуе доўга, амаль бесперастанку, і настрой у людзей — радасны, прыўзняты, а бывае, прамовіць жаданае “ку-ку” адзін раз, другі і чамусьці змаўкае. Настрой у аматараў доўгага веку псуецца, але ўсе разумеюць, што гэта толькі прымхі, народныя павер’і — на каго ж трымаць гнеў? Майскай раніцай зязюліна кукаванне можна пачуць у светлым ляску літаральна за некалькі крокаў ад сябе, а самой прадказальніцы твайго лёсу нідзе не відаць. Надзвычай скрытная птушка не дужа часта крыляе навідавоку, як бы хаваецца ад людзей за нейкую сваю правіну.

Між тым птушкі сямейства зязюлевых распаўсюджаны на ўсім зямным шары, вучоныя налічваюць іх 128 відаў, і зразумела, што зязюлі ў розных частках свету маюць свае відавыя асаблівасці. Нашу беларускую зязюлю мала хто бачыў у палёце, аднак, паводле энцыклапедычных крыніц, агульныя звесткі такія. Даўжыня зязюлі звычайнай каля 40 см, маса 100 і больш грамаў. Апярэнне зверху шэрае, цёмна-шэрае ці рыжаватае, знізу белае з цёмнымі папярочнымі палосамі. Вочы жоўтыя, ногі кароткія, аранжавага колеру. Жыве ў светлых лясах і хмызняках, трапляецца ў парках і садах. Гнёзды не робіць. За лета нясе 12 — 25 яец, якія па адным падкладвае ў чужыя гнёзды (пераважна белым сітаўкам, заранкам і іншым дробным вераб’іным птушкам). Кукуе толькі самец, а ягоная сяброўка адказвае ціхім “кох-кох-кох”. Вучоныя сведчаць, што птушаня зязюлі, якое праклянулася з падкінутага тым жа сітаўкам яйца, проста замучвае сваім пражорствам прыёмных бацькоў, а калі вырасце большым за іх, пачынае выпіхваць з гнязда іншых маленькіх птушанят. Такая незвычайная біялогія птушкі: гнязда не робіць, яйкі не выседжвае, птушанят не выхоўвае, якраз і спарадзіла мноства легенд і паданняў пра чараўнічае паходжанне зязюлі.

Паводле аднаго, найбольш вядомага беларускага міфа, у зязюлю ператварылася юная прыгажуня-князёўна, у роспачы выкінуўшыся з акна магутнага замка, што стаяў на высокай гары. Дачку за непаслухмянасць пракляла злая маці, бо князёўна адмовіла багатаму, але нялюбаму старому жаніху. Лічыцца, што з-за свайго магнацкага паходжання зязюля не ўмее віць гнёзды і гадаваць дзяцей сама: жыве ў адзіноце, без сям’і, і ўвесь паслявелікодны час жаласна кукуе. Невыпадкова ў народных песнях і замовах зязюліным кукаваннем абазначана самая шчодрая пара абнаўлення і росквіту прыроды — ад Вялікадня да Пятра, а потым, як і наканавана ёй, зязюля знікае і да новай вясны яе ніхто не чуе і не бачыць. Аднак у беларусаў існуюць і міфалагічныя ўяўленні пра ператварэнне бядовай птушкі ў чорных каршуноў, якія ў маладым узросце маюць падобнае да зязюль апярэнне, у нечым аднолькавы і характар палёту гэтых дзвюх розных птушак. Трапнае назіранне продкаў, відавочна, выклікана тым, што а другой палове лета, калі змаўкае кукаванне, на сельскіх падворках пачынаюць разбойнічаць злёткі каршукі, палюючы на свойскіх курэй, і гэтая няслава драпежнікаў несправядліва перайшла на даволі міралюбівых зязюль:

На Пятра зязюлі перасталі

Кукаваць — закон у іх такі,

Ды якраз цяпер павыляталі

Маладыя з гнёздаў

каршукі.

Трэба ўсё разведаць

у міжбор’і,

Трэба ім і ежы

 рознай шмат,

Дык ляцяць на сельскія

 падвор’і —

Куркі падраслі там акурат.

Кукавання ад Пятра

 не чулі,

А ў хлявах курыны

вэрхал зноў,

Вось таму і кажуць,

што зязюлі

Носяць маскі чорных

каршуноў.

Наша беларуская зязюля — птушка пералётная. Зімаваць у канцы жніўня ці на пачатку верасня яна ляціць у Афрыку, часцей не ў чарадзе, а паасобку. Вяртаецца ў красавіку. Корміцца насякомымі і іх лічынкамі, дарэчы, зязюлі спажываюць і вусеняў, якімі іншыя птушкі грэбуюць. Нягледзячы на ўсе міфы, байкі і выдумкі пра зязюлю, гэтая, на першы погляд, шалапутная птушка прыносіць вялікую карысць лясной і сельскай гаспадарцы.

Зязюля звычайная — птушка 2014 года

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 380

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472