Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Важная справа медыкаў

Праблемныя пытанні і найбольш важныя напрамкі дзейнасці ў сферы аховы здароўя разглядаліся на падвядзенні вынікаў работы УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ”. Удзел у сходзе медыцынскіх работнікаў, які адбыўся на гэтым тыдні, прынялі таксама намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Сарокаў, начальнік лячэбна-прафілактычнай дапамогі насельніцтва ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Ігар Максімаў і выконваючая абавязкі кіраўніка раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына Шатроўская.

Увогуле, на сходзе акцэнт рабіўся на праблемных пытаннях, якія неабходна вырашаць. Галоўны ўрач УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” Вадзім Сашко адзначыў, што ў раёне не хапае ўрачоў. На сённяшні дзень іх працуе 73 чалавекі (у 2012 годзе налічвалася 76). Прычым трэба ўлічваць, што летась на работу прыйшлі 10 маладых спецыялістаў. Праблема часткова здымаецца за кошт 16 урачоў пенсіённага ўзросту, якія шчыруюць у медустановах. Але ўсё роўна тэма забяспечанасці спецыялістамі вельмі актуальная. Нягледзячы на прэферэнцыі для маладых спецыялістаў у выглядзе службовага жылля, надбавак, ільготных крэдытаў і гэтак далей, многія не затрымліваюцца на Ганцаўшчыне. Праблема недахопу ўрачоў актуальная для ўсёй краіны. Як адзначыў Ігар Максімаў, яна ўжо вырашаецца — значна павялічаны наборы ў медыцынскія навучальныя ўстановы. У сваю чаргу, Сяргей Сарокаў заўважыў, што і сёння звыш 50 ганцаўчан вучацца ў навучальных медустановах і неабходна зацікавіць менавіта іх. Як паказвае практыка, у асноўным ураджэнцы Ганцаўшчыны застаюцца працаваць на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна пасля адпрацоўкі па размеркаванні. Дарэчы, сёлета ў жніўні чакаецца прыход 16 маладых спецыялістаў.

Ёсць яшчэ шмат пытанняў і па матэрыяльна-тэхнічнай базе ўстаноў аховы здароўя. Хаця трэба заўважыць, што гэтай сферы надаецца вялікая ўвага. Толькі за мінулы год на капітальныя і бягучыя рамонты медустаноў затрачана звыш 3,6 мільярда рублёў, лячэбна-дыягнастычнага абсталявання закуплена амаль на 1 мільярд рублёў. Абнаўляецца і машынны парк, у тым ліку хуткай дапамогі. Тым не менш, патрабуюцца вялікія капітальныя ўкладанні і для раённай бальніцы, і шэрага медустаноў у сельскай мясцовасці. Таму на гэты год стаіць пытанне ў першую чаргу прывесці ў парадак усе камунікацыі жыццезабеспячэння — цеплавыя сеткі і водаправод. Ад гэтага залежыць не толькі стварэнне самых спрыяльных умоў для пацыентаў і саміх медработнікаў, але рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў. Толькі ў мінулым годзе па медустановах энергазберажэнне склала мінус 5,5 працэнта, а гэта сотні мільёнаў бюджэтных сродкаў, якія ў сістэме аховы здароўя пайшлі на іншыя, не менш важныя мэты.

Адзін з галоўных крытэрыяў работы медыцынскіх работнікаў — пытанні дэмаграфічнай бяспекі. За мінулы год нараджальнасць у раёне вырасла на 7,3 працэнта, у той жа час паступова скарачаецца смяротнасць, а сярэдняя працягласць жыцця па раёне складае 71 год, што ў параўнанні з 2012-м вышэй на 2,5 года. На працягу некалькіх гадоў ёсць станоўчая дынаміка ў пытаннях дэмаграфічнай бяспекі, што сведчыць аб эфектыўнай дзейнасці медыкаў. Але існуе і шэраг праблем, якія ім прыходзіцца пераадольваць.

Па-першае, з-за недахопу спецыялістаў праводзіцца недастатковая работа па прафілактыцы захворванняў і дыспансерызацыі насельніцтва, найперш у сельскай мясцовасці. А менавіта прадухіленне захворванняў, выяўленне іх на ранніх стадыях — адны з важнейшых задач, якія стаяць перад работнікамі медыцыны. Хаця трэба заўважыць, што, каб выправіць сітуацыю, у гэтым плане робіцца шмат  — на вёскі, дзе няма ўрачоў, па графіку для абследавання насельніцтва выязджаюць урачы з райцэнтра і цэлыя брыгады спецыялістаў. Але яшчэ недастаткова ўвагі ўдзяляецца медыцынскаму абслугоўванню сельскага насельніцтва. 

Па-другое, як адзначалі многія выступаючыя на сходзе ўрачы, існуе нізкая адказнасць за сваё здароўе саміх людзей, якія не прытрымліваюцца курсаў лячэння і не прыслухоўваюцца да рэкамендацый спецыялістаў. Нават ведаючы аб сваіх праблемах, ідуць да ўрачоў, толькі калі моцна прыцісне, да канца не разумеючы, што некалькімі таблеткамі хваробу не вылечыш — неабходна строга прытрымлівацца курса лячэння і сачыць за сваім здароўем.

На гэтую тэму даволі эмацыянальна выказаўся малады спецыяліст Іван Свірскі, які працуе ў Будчанскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі. “Існуе праблема сардэчна-сасудзістых захворванняў, найперш распаўсюджвання артэрыяльнай гіпертэнзіі, — заўважыў ён. — Але людзі не прыслухоўваюцца да парад. Атрымаўшы медыцынскую дапамогу, у большасці не выконваюць прадпісанні і не праходзяць поўнасцю курс лячэння. Маўляў, трохі таблеткі папіў — адпусціла, і хопіць. Не разумеюць, што гэта можа абярнуцца яшчэ больш сур’ёзнымі праблемамі. І калі старэйшае пакаленне яшчэ прыслухоўваецца да парад урачоў, то больш маладыя проста ігнаруюць іх.

У сваю чаргу — Сяргей Сарокаў звярнуў увагу прысутных на тое, што варта мяняць формы работы з насельніцтвам, а таксама максімальна выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі: інтэрнэт у гэтым плане — адна з самых эфектыўных крыніц для ўздзеяння на моладзь, якая ім актыўна карыстаецца. Але трэба разумець, што па інтэрнэце немагчыма дакладна паставіць дыягназ, улічыць індывідуальныя асаблівасці чалавека і, тым больш, назначыць эфектыўнае лячэнне.

Павел СВІСТУНОВІЧ.

Важная справа медыкаў

 

Популярность: 3% [?]

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 419

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 397

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474