Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

РОДНАЯ ШКОЛА

Сёлета спаўняецца пяцьдзясят гадоў, як Хатыніцкая СШ палепшыла ўмовы сваёй працы — пераехала ў прасторны, светлы будынак. З гэтага часу пачаўся нейкі своеасаблівы адлік жыцця ўстановы.

Хатыніцкая школа разам са сваімі настаўнікамі і выхаванцамі прайшла слаўны і вялікі шлях. Гісторыя станаўлення і развіцця адукацыі ў Хатынічах пачалася ў 1863 годзе, калі адкрылася земскае народнае вучылішча. Веды ў ім атрымлівалі ўсяго 39 вясковых хлопчыкаў і дзяўчынак, а набыць іх дапамагаў першы настаўнік Яфім Паляшчук. Асобныя факты з гісторыі школы невядомы. Дасведчаныя людзі сцвярджалі, што ўжо з 1939 года ў Хатынічах працавала сямігодка, усё больш людзі цягнуліся да ведаў, звязваючы з імі свой лёс, сваё будучае. Спецыяльна пабудаванага памяшкання не было, таму навуку вясковая дзетвара спасцігала ў некалькіх свабодных вясковых будынках і прыватных дамах. Сярэднюю адукацыю хатыніцкія дзеці пачалі атрымліваць толькі ў 1957 годзе. Новы цагляны двухпавярховы будынак сучаснай школы адчыніў свае дзверы для вучняў у пачатку кастрычніка 1964 года. Школа была разлічана на 320 месцаў, а жадаючых вучыцца было каля 700 чалавек. Таму прыходзілася працаваць у тры змены (разам з вячэрняй школай). У 1979 годзе да школы былі дабудаваны класныя памяшканні. І ўсім вучням, ад першых да дзясятых класаў, хапала месца не толькі для атрымання ведаў, але і для заняткаў спортам, цікавымі і карыснымі справамі.

Гісторыю школы сваімі поспехамі і здабыткамі, нялёгкай паўсядзённай працай пісаў сумленны працоўны калектыў на чале з прафесіяналамі-кіраўнікамі. Незабыўны след у гісторыі школы пакінулі яе дырэктары Іван Еўдакімавіч Якаўлеў (1964 — 1967 гг.), Васілій Фядотавіч Чарненка (1967 — 1974 гг.), Ганна Фёдараўна Качурка (1975 — 1996 гг.), Міхаіл Іванавіч Наумік (1996 — 2005 гг.) — дарэчы, у 1961 годзе выпускнік Хатыніцкай сярэдняй школы, Еўдакія Васільеўна Наумік (2005 — 2012 гг.). У высакароднай працы прайшло жыццё настаўнікаў Людмілы Пятроўны Вітольд, Андрэя Андрэевіча Ярашэвіча, Барыса Мікалаевіча і Ганны Фёдараўны Качуркаў, Міхаіла Пятровіча Узварава, Уладзіміра Васільевіча Русакевіча. На ўзаранай імі асветніцкай ніве сваё цудадзейнае зерне кінулі Адам Рыгоравіч Канановіч, Міхаіл Іванавіч Наумік, Іван Мікалаевіч Крупеніч, Ганна Ільінічна Кухарава, Уладзімір Іванавіч Ярашэвіч.

Цяжка назваць імёны ўсіх, хто ў натхнёнай працы рабіў адну справу, хто ў сценах школы сталеў і быў сапраўдным настаўнікам па прызванні, тых, чыя навука дала дарогу ў жыццё многім выпускнікам. Кажуць, што лічбы — рэч упартая. За 50 гадоў свайго існавання школа дала пуцёўку ў жыццё 1530 выпускнікам. 95 юнакоў і дзяўчат закончылі яе з залатымі і сярэбранымі медалямі. Многія праславілі школу не толькі ў раёне, але і вобласці, рэспубліцы і за яе межамі. Гонар і слава школы — навуковыя супрацоўнікі, урачы, кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, паэты, народныя ўмельцы і артысты… Многія прысвяцілі сваё жыццё сельскай гаспадарцы, іх працоўны шлях звязаны з роднай вёскай, зямлёй-карміцелькай.

24 педагогі школы (57 працэнтаў калектыву) — гэта яе ўчарашнія выпускнікі, тыя, хто прадоўжыў справу сваіх папярэднікаў. Школа ганарыцца трынаццаццю педагагічнымі дынастыямі. Справу Андрэя Андрэевіча Ярашэвіча, Валянціны Пятроўны і Мікалая Кірылавіча Пісарыкаў, Еўдакіі Васільеўны і Валерыя Васільевіча Наумікаў, Таццяны Уладзіміраўны Савань, Міхаіла Іванавіча і Станіславы Міхайлаўны Наумікаў, Веры Пятроўны і Адама Рыгоравіча Канановічаў, Валянціны Пятроўны Казак, Валянціны Іванаўны Наумік, Марыі Дзмітрыеўны Мароз, Барыса Мікалаевіча і Ганны Фёдараўны Качуркаў, Валянціны Афанасьеўны Канановіч, Варвары Уладзіміраўны Адамовіч, Вольгі Уладзіміраўны Наумік прадоўжылі іх дзеці і ўнукі.

Радуе, што Хатыніцкая школа па колькасці вучняў — самая вялікая ў сельскай мясцовасці нашага раёна. Як і заўсёды, светлыя, прасторныя калідоры поўняцца вясёлымі дзіцячымі галасамі, а ў класах ідзе руплівая праца, якая абавязкова дасць свой вынік.

Што датычыцца лічбы 50, то ці ж гэта ўзрост для ўстановы? Школа, як і раней, маладая, невычэрпная на ініцыятыву, кіпучая ў працы. У яе — светлая будучыня. Ва ўсялякім выпадку, мне шчыра хочацца ў гэта верыць.

х х х

1 лютага 2014 года ў вокнах Хатыніцкай сярэдняй школы будзе доўга гарэць святло. І вы, дарагія выпускнікі, настаўнікі, кіруйцеся на яго. Святочная вечарына, наладжаная з нагоды юбілею школы, пачнецца ў 17 гадзін. У вас будзе ўнікальная магчымасць сустрэцца разам, успомніць мінулае, расказаць аб сённяшнім. Памятайце, што ваша школа заўсёды чакае вас.

Святлана ПЕРАШЧУК,

дырэктар

ДУА “Хатыніцкая

сярэдняя школа”.]

РОДНАЯ ШКОЛА

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 403

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476