Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На дабро — дабром, а на зло?..

Калі чалавека бачыш упершыню, то бывае цяжка разабрацца, з кім маеш справу. Зробіш яму дабро, а ў адказ… Калі б на дабро людзі заўсёды адказвалі тым жа, то свет быў бы іншым.

Успамінаецца выпадак, які здарыўся пад Ганцавічамі ў 2007 годзе. Вечарам ехала жанчына на машыне дамоў. Да вёскі заставаўся нейкі кіламетр, калі на абочыне падняў руку падлетак. Жанчына прытармазіла, і хлопец сеў у аўтамабіль. Толькі ад’ехалі, як пасажыр дастаў малаток і пачаў біць жанчыну па галаве. Праламаны чэрап — “падзяка” за дабрыню.

А ўвогуле, што такое дабро? Калі ты выконваеш кожную просьбу чалавека — ты добры? Сто разоў дагадзіў, а адзін — не, і ты ўжо можаш стаць ворагам.

Наш чалавек прывык да “моцнай рукі”, а калі ты з ім па-добраму, то ён часта ўспрымае гэта як слабасць і гатовы сесці табе на галаву.

Знаёмы начальнік будаўніча-мантажнага ўчастка неяк паскардзіўся: “Калі нам выдзелілі адну кватэру, то я настаяў, каб яе далі рабочаму, у якога двое дзяцей, стаж вялікі і які спецыялістам быў добрым. Аднойчы неабходна было тэрмінова здаць аб’ект, і я папрасіў, каб рабочыя выйшлі на працу ў выхадныя. Ніхто не адмовіўся, а той, каму далі кватэру, абурыўся: “А што, у нядзелю ў мяне ўжо не выхадны?”. Вось я і думаю: “А на якое ліха я для яго стараўся?”.

Атрымліваецца, калі ты робіш дабро, то не чакай, што табе адкажуць тым жа. Ва ўсялякім выпадку, не будзеш дужа расчараваны.

“Калі цябе ўдарылі па правай шчацэ, то падстаў левую”, — хрысціянскі запавет у філасофскім плане можа і заслугоўвае ўвагі, але ў жыцці нават самы веруючы чалавек, атрымаўшы аплявуху, спяшаецца ў міліцыю.

Кожны раз, калі бачу на абочыне пустыннай аўтамагістралі мужчыну з паднятай рукой, то цісну на газ. Я не ўпэўнена, што мая дабрата не абернецца для мяне бядой.

Такіх выпадкаў, як і той, што здарыўся пад Ганцавічамі, хапае, і часам яны заканчваюцца трагічна. Так што за дабро можна заплаціць жыццём. Але нельга жыць, ад усіх адгарадзіўшыся. Дастаткова заняць выразную пазіцыю. Калі чалавек падвёў, падмануў ці зрабіў шкоду, то за лепшае з ім не мець справы. Ён не вораг, але і не сябра. Як у такім разе рэагаваць на зло?

У Канфуцыя ёсць выдатны афарызм, які для мяне стаў адной з дзвюх запаведзей: “На дабро адказвай дабром, а на зло — па справядлівасці”.

Таццяна ІЛЬІНА.

На дабро — дабром, а на зло?..

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474