Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сурагатнае мацярынства

Сталічная фірма дала ў адну з раённых газет рэкламную заяву, у якой прапаноўвала жанчынам стаць  сурагатнай маці. І хоць усё законна, але існуе маральная праблема. Пэўная колькасць насельніцтва, а найперш царква, негатыўна ставіцца да сурагатнага мацярынства.

Напачатку некалькі слоў наконт тэрміна “сурагатнае мацярынства”. Па-навуковаму — гэта дапаможная рэпрадуктыўная тэхналогія, пры выкарыстанні якой жанчына добраахвотна пагаджаецца зацяжарыць з мэтай вынасіць  і нарадзіць біялагічна чужое дзіця, якое затым будзе перададзена на выхаванне генетычным бацькам. А прасцей кажучы, калі ў сям’і  ўзнікла праблема і жонка па нейкай прычыне не можа вынасіць і нарадзіць дзіця, то ў яе бярэцца аплодненая спермай мужа яйцаклетка і пераносіцца другой жанчыне, якая і народзіць дзіця — будзе сурагатнай маці.

Генетычныя бацькі заключаюць з сурагатнай маці дагавор, у якім агаворваюцца  ўсе тонкасці справы. Як правіла, жанчына, якая нарадзіла чужое дзіця, атрымлівае салідную фінансавую кампенсацыю і ніякіх правоў на дзіця не мае.

Сурагатнае мацярынства існавала і ў старажытнасці, але ў іншай форме. Калі жонка нейкай высокапастаўленай асобы не магла нарадзіць дзіця, то яго нараджала ад мужа  іншая жанчына  і яно выхоўвалася  ў сям’і як законнае дзіця, якому ў спадчыну  пераходзілі ўлада, маёмасць, тытулы.

У Бібліі апавядаецца, як Сара, зразумеўшы, што не зможа нарадзіць, прапанавала свайму мужу Аўраму рабыню Агар, якая нарадзіла Ізмаіла (Быццё, 16, 1 — 4).

Але ў тыя часы не існавала сучасных тэхналогій і ўсё адбывалася натуральным шляхам — мужчына  і жанчына спраўляліся з праблемай, а дзіця магло і не ведаць роднай  маці.

Сёння сурагатнае мацярынства стала даволі распаўсюджанай з’явай, хоць у шэрагу краін яно забаронена. А ў некаторых  сурагатнае мацярынства нельга рэкламаваць. У Бельгіі, Грэцыі, Іспаніі, Фінляндыі яно не рэгулюецца заканадаўствам, але выкарыстоўваецца.

У Беларусі, як і ў ЗША, Расіі, Украіне, закон дазваляе камерцыйнае сурагатнае мацярынства. У нашай краіне  ім можа скарыстацца толькі тая жанчына, якая па медыцынскім заключэнні не здольна вынасіць і нарадзіць дзіця ці гэта звязана з рызыкай для яе здароўя і жыцця, і дзіцяці.

Дарэчы, далёка не кожная жанчына можа стаць сурагатнай маці, бо генетычныя бацькі дзіцяці захочуць мець гарантыю, што жанчына здаровая, не мае шкодных звычак, што яна ўжо мае дзіця без адхіленняў.

Але ў любым выпадку бакі прыходзяць да паразумення. Тым больш, што ўвесь працэс адбываецца ў рамках закона і,  здавалася б, праблемы не можа быць. Хіба дрэнна, што ў бяздзетнай сям’і з’явіцца сваё дзіця — роднае для жонкі і мужа?

Праціўнікі  сурагатнага мацярынства лічаць, што адбываецца эксплуатацыя жанчыны, дзеці ператвараюцца ў тавар, адбываецца падрыў святасці шлюбу і сям’і.

У гэтым пытанні непрымірымую пазіцыю заняла і царква.

Падчас палемікі ў рэспубліканскай прэсе наконт сурагатнага мацярынства  свае погляды на праблему выказалі праваслаўныя святары. Вось што сказаў епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій: “Дзіця фарміруецца, калі маладыя людзі паглядзелі адзін аднаму ў вочы. З гэтага моманту фарміруецца духоўны свет дзіцяці. А калі зачацце адбываецца праз шпрыц, з дапамогай донарскіх палавых клетак, хто каму і ў якія вочы глядзіць? Што будзе з гэтым дзіцем?  Якая кроў у ім “загаворыць”?” (“Звязда”, 25.05.2011).

Але мала глядзець адзін аднаму ў вочы, неабходна яшчэ дзіця выгадаваць, навучыць на дабро адказваць дабром.

Дзясяткі тысяч кінутых дзяцей выхоўвае дзяржава. А што іх бацькі не глядзелі адзін аднаму ў вочы?

Аднойчы пабываў у Гарадзішчанскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў, што пад Баранавічамі, і жахнуўся. Чаму пакутуюць тыя дзеці? Яны ж зачаты не “праз шпрыц”.

Протаіерэй Георгій Рой  сцвярджаў:

“Пры этычнай ацэнцы сурагатнага мацярынства мы можам сказаць, што яно цалкам параўнальнае  з практыкай куплі і продажу дзяцей. Дзіця робіцца таварам” (“Звязда”, 7.05.2011).

У гэтым, магчыма, ёсць нейкая логіка, бо прысутнічае матэрыяльная выгада. Але давайце на наша жыццё паглядзім шырэй.

Хіба за адпяванне нябожчыка ўжо не трэба плаціць? А за хрышчэнне ці вянчанне?

Тая палеміка адбылася, калі парламент Беларусі разглядаў праект Закона “Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях і гарантыях правоў грамадзян пры іх выкарыстанні”.

Закон быў прыняты, і ён добры хаця б у тым, што дае права выбару. Бяздзетная сям’я можа выгадаваць роднае дзіця, а жанчына стаць сурагатнай маці і атрымаць матэрыяльную кампенсацыю. Калі ёсць выбар — гэта ўжо нямала.

Жыццё дыктуе свае ўмовы, і вось прайшла інфармацыя, што Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы  дазволіў хрысціць “сурагатных” дзяцей, але пры ўмове пакаяння бацькоў.

А самае апошняе паведамленне — 27 снежня 2013 г.  кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 574 “Аб выдачы грамадзянам Рэспублікі Беларусь крэдытаў на льготных умовах для аплаты экстракарпаральнага апладнення” (ЭКА)*.

Можна сказаць, што гэтым Указам падведзена рыса пад пытаннем сурагатнага мацярынства ў нашай краіне.

 *ЭКА — гэта калі яйцаклетку вымаюць з арганізма жанчыны і апладняюць штучна…

Уладзіслаў СНІТКА.

Сурагатнае мацярынства

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 443

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 414

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469