Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Перспектывы развіцця

Якім стаў для Ганцаўшчыны мінулы год і як дабіцца большага ў 2014-ым? Аб гэтым ішла размова на сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая была праведзена напрыканцы 2013 года сумесна з пазачарговым пасяджэннем раённага выканаўчага камітэта.

Самыя важныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Ганцаўшчыны ў сваёй справаздачы акрэсліў кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч. Найперш ён спыніўся на эканоміцы Ганцаўшчыны, ад якой залежыць напаўняльнасць бюджэту, а значыць, і фінансаванне ўсёй сацыяльнай сферы.

У прамысловасці, безумоўна, знакавай стала санацыя ААТ “Модуль”. Чыстая страта на прадпрыемстве склала амаль 60 мільярдаў рублёў, якая ўтваралася на працягу некалькіх гадоў і была выяўлена антыкрызісным упраўляючым Мікалаем Клімчуком падчас глыбокага аналізу вытворча-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства. Утойванне ў мінулыя гады неплацежаздольнасці, адсутнасць маркетынгавых даследаванняў пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і іх зацягванне, неабгрунтаваныя расцэнкі па выкананні работ на прадпрыемстве,  а таксама недаацэнка валютных крэдытаў з-за росту курсу долара прывялі да таго, што прадпрыемства апынулася ў сённяшнім становішчы. Толькі на розніцы курсу долара запазычанасць “Модуля” за 10 месяцаў 2013 года вырасла  больш чым на 8 мільярдаў рублёў. Новыя вытворчыя лініі па выпуску труб са сшытага поліэтылену прастойваюць, бо шмат праблем з рынкамі збыту — на сённяшні дзень у краіне існуе 7 аналагічных вытворчасцей, якія перакрываюць патрэбу краіны ў такой прадукцыі амаль у два разы. Тым не менш, сённяшнім кіраўніцтвам “Модуля” прымаюцца неабходныя меры па выхадзе з крызісу. Прапрацоўваецца пытанне аб пераводзе валютных крэдытаў у рублёвыя, што дасць магчымасць пазбегнуць нарошчвання запазычанасці. Тым больш, што самі крэдыторы не зацікаўлены ў ліквідацыі прадпрыемства. Так што ёсць магчымасць за некалькі гадоў вывесці “Модуль” з санацыі.

Работа жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна вызначаецца значнымі грашовымі ўкладаннямі ў мадэрнізацыю сістэм жыццезабеспячэння: рэканструкцыю водазабора — 9,5 мільярда рублёў, што павінна значна палепшыць якасць водазабеспячэння, рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў — каля 10 мільярдаў рублёў, мадэрнізацыю сістэм ацяплення — 3 мільярды рублёў. Прычым работа ў гэтым накірунку будзе весціся і далей. Хаця ёсць яшчэ шмат пытанняў, і найперш у рабоце з людзьмі. Неабходна дэталёва разбірацца з кожным зваротам і вырашаць узнікаючыя праблемы, а не рабіць адпіскі, як гэта бывае.

Значная работа выканана прадпрыемствам газавай гаспадаркі. Пабудавана амаль 12 кіламетраў газаправодаў, і прыродны газ падведзены да 176 дамоў. Сёлета плануецца ўвядзенне ў эксплуатацыю яшчэ каля 19 кіламетраў газаправодаў.

Даволі актыўна ідзе развіццё сферы гандлю. У раёне працуе 190 гандлёвых аб’ектаў разнастайнай формы ўласнасці. Варта адзначыць, што ўдзельная вага раённага спажывецкага таварыства ў тавараабароце раёна зараз складае 36 працэнтаў і яно ўжо даўно не з’яўляецца манапалістам на рынку. Разам з тым 74 працэнты падатковых паступленняў ад сферы гандлю прыпадае менавіта на гэту арганізацыю (каля 9 мільярдаў рублёў у год). Трэба ўлічваць і тое, што яна адзіная на Ганцаўшчыне прадастаўляе паслугі грамадскага харчавання — прыватнікі, нягледзячы на зацікаўленасць мясцовай улады, не пайшлі далей размовы на гэтую тэму. Прыватны бізнэс робіць акцэнт на адкрыцці новых магазінаў і стварэнні гандлёвых цэнтраў, у прыватнасці на тэрыторыі былога “Харчавіка”.

Удзельная вага прыватных гандлёвых прадпрыемстваў працягвае расці, і райспажыўтаварыству трэба ўдасканальваць сваю дзейнасць і карэнным чынам мяняць падыходы ў рабоце, інакш арганізацыю чакаюць істотныя праблемы ў будучым.

Малы і сярэдні бізнэс у раёне актыўна развіваецца. Зараз налічваецца 112 прыватных суб’ектаў гаспадарання, з якіх 19 — створана сёлета, а таксама 491 індывідуальны прадпрымальнік. У дадзеным сектары эканомікі занята больш за 1100 чалавек, ці 10,5 працэнта ад працуючага насельніцтва раёна. У 2013 годзе створана 198 новых працоўных месцаў. Доля ж падатковых паступленняў складае 26,8 працэнта ад агульнай колькасці (павялічылася ў параўнанні з 2012 годам на 6,8 працэнта). Прычым на прыватнікаў прыпадае каля 90 працэнтаў ад усяго экспарту тавараў раёна, а паслуг — звыш 80 працэнтаў. Але і тут таксама існуюць пытанні. У прыватным сектары сярэдняя заработная плата афіцыйна складае каля 3400 тысяч рублёў, што ніжэй, чым па раёне.

У цэлым эканоміка раёна спрацавала рэнтабельна, і ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг атрымана амаль 17 мільярдаў рублёў прыбытку. Па выніках года ў раёне чакаецца толькі адно стратнае прадпрыемства — вышэйзгаданае ААТ “Модуль”.

Сельская гаспадарка з’яўляецца важнейшай часткай эканомікі раёна. За 2012 — 2013 гады праведзена аптымізацыя дзейнасці сельгасарганізацый шляхам іх узбуйнення. Такое аб’яднанне было жыццёва неабходным. За гэты ж перыяд у сельскай гаспадарцы пабудавана значна больш, чым за апошнія 20 гадоў. Робіцца гэта, у першую чаргу, для людзей — удасканалення вытворчасці і паляпшэння ўмоў працы. Дзякуючы дзяржпадтрымцы ў 2013 годзе, у сельскую гаспадарку накіравана 19 мільярдаў рублёў на набыццё мінеральных угнаенняў, закупку гаруча-змазачных матэрыялаў, запасных частак для тэхнікі і гэтак далей. Больш таго, прыцягнута амаль 67 мільярдаў рублёў крэдытаў на рэканструкцыю і будаўніцтва малочнатаварных ферм, закупку тэхнікі і будаўніцтва жылля.

Разам з тым з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў выдзелена 39 мільярдаў рублёў на захаванне гаспадарчага патэнцыялу меліяраваных зямель. Прадпрыемствам меліярацыйных сістэм праведзены аграмеліярацыйныя мерапрыемствы на плошчы 795 гектараў і выкананы рамонтна-эксплуатацыйныя работы на суму 9,5 мільярда рублёў.

І хаця ў сельгасарганізацыях яшчэ шмат праблем, зроблены добры задзел на будучыню. Галоўнае — удасканальваць працэс вытворчасці і павышаць прадукцыйнасць працы, тым больш, што для гэтага ёсць усе ўмовы.

Будаўніцтва — неад’емная частка сацыяльна-эканамічнага развіцця. У мінулым годзе ў раёне ўведзена ў эксплуатацыю звыш 12 тысяч квадратных метраў жылля.

Аб’ём будаўніча-мантажных работ, выкананых ПМК-7, склаў 39 мільярдаў рублёў. Прадпрыемства, знаходзячыся ў стадыі санацыі, выйшла на прыбытковую работу. У ПМК-14 аб’ёмы работ значна большыя — 72 мільярды рублёў. А ДРБУ-100 дасягнула ўзроўню ў 22 мільярды рублёў за кошт выканання работ за межамі раёна. І ўсё ж у будаўнікоў існуюць пэўныя праблемы — маецца істотная дэбіторская запазычанасць, якая звязана з нерытмічным фінансаваннем. Неабходна шукаць заказы, у тым ліку і за межамі краіны, бо з 1 студзеня 2014 года прыходзіцца працаваць у новых умовах. Тое ж будаўніцтва жылля цяпер будзе весціся толькі па дзяржзаказе.

Занятасць насельніцтва характарызуецца станоўчымі зрухамі. На 1 снежня 2013 года ў раёне налічвалася ўсяго 93 беспрацоўныя, ці 0,8 працэнта ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Летась працаўладкавана 750 чалавек. Прафесійную падрыхтоўку і перападрыхтоўку прайшло 40 беспрацоўных. Субсідыі на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці атрымалі 9 чалавек. 

Аказвалася і дзяржаўная падтрымка прадпрыемствам, якія стваралі новыя працоўныя месцы: ПВУП “ВаМіЦа” атрымала бюджэтную пазыку ў памеры 700 мільёнаў рублёў, “Бобрык-М” — 614 мільёнаў.

Стабільнае сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна ў 2014 годзе плануецца за кошт мабілізацыі ўнутранага патэнцыялу. Каб дасягнуць гэтага, прадпрыемствам і арганізацыям неабходна рацыянальна выкарыстоўваць матэрыяльныя і працоўныя рэсурсы, максімальна задзейнічаць маёмасць, якая не выкарыстоўваецца, прыцягваць да рэалізацыі інвестыцыйных праектаў іншаземны капітал.

Асноўнай жа мэтай сацыяльна-эканамічнага развіцця застанецца далейшае павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва на аснове далейшага ўстойлівага эканамічнага росту і паскарэння мадэрнізацыі эканомікі прадпрыемстваў. 

Шмат увагі ў сваім выступленні кіраўнік раёна ўдзяліў і сацыяльнай сферы: ахове здароўя, адукацыі, сацыяльнай абароне насельніцтва, культуры, добраўпарадкаванню населеных пунктаў, фізкультуры і спорту. На гэта, у асноўным, і ідуць бюджэтныя сродкі. Аб чым сведчыць і раённы бюджэт на 2014 год. З дакладам па гэтай тэме выступіў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Сяргей Лазовік. У цэлым расходы бюджэту будуць і надалей насіць сацыяльную накіраванасць — амаль 90 працэнтаў іх звязана менавіта з фінансаваннем сацыяльнай сферы. У сваю чаргу старшыня Пастаяннай камісіі па пытаннях бюджэту і сацыяльна-эканамічнага развіцця, дэпутат па Пушкінскай выбарчай акрузе № 4 Наталля Сідоранка адзначыла збалансаванасць бюджэту 2013 года, выкананне яго па даходах і расходах, а таксама стабільнае функцыянаванне летась усёй бюджэтнай сферы раёна. Што датычыцца бюджэту 2014 года, то ён таксама захоўвае сацыяльную накіраванасць і збалансаваны — расходы плануюцца з даходаў.

Таксама слова ўзяла дэпутат па Раздзялавіцкай выбарчай акрузе Марыя Рабцэвіч, якая адзначыла захаванне ўсіх сацыяльных стандартаў на тэрыторыі Хатыніцкага сельсавета. На пытаннях сацыяльнай сферы акцэнтавала ўвагу і старшыня Агарэвіцкага сельскага Савета дэпутатаў Святлана Агейка.

На сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая праходзіла сумесна з пасяджэннем раённага выканаўчага камітэта, у сувязі з ліквідацыяй вучэбнага цэнтра па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама вырашана перадаць яго маёмасць СВК “Агарэвічы”. Функцыі цэнтра ў поўным аб’ёме будзе выконваць прафесійны ліцэй сельгасвытворчасці, які мае непараўнальна лепшую матэрыяльную базу і адпаведных спецыялістаў. Прынята рашэнне і аб перадачы з абласной у раённую камунальную ўласнасць дапаможнай школы-інтэрната.

Перспектывы развіцця

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469