Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Побач жыве чалавек…

У жыцці бывае так:  жыве побач чалавек — працавіты, адкрыты, сціплы. Такім ты ведаеш яго многія гады. Але аднойчы выпадкова даведваешся пра яго невядомае табе раней захапленне — і па-новаму адкрываеш для сябе такога знаёмага чалавека. І прыемна здзіўляешся, і шчыра радуешся. Для мяне гэтым чалавекам аказалася Надзея Адамаўна Шатроўская, якую я ведаю больш за сорак гадоў. Ведаю як нястомную працаўніцу, добрую маці, пяшчотную бабулю, надзейнага таварыша, а цяпер яшчэ і як  выдатную рукадзельніцу. Зараз у раённай дзіцячай бібліятэцы працуе выстава яе вышытых карцін, на якой я нядаўна пабывала.

Магчыма, скептыкі расчаравана развядуць рукамі: вось здзівіла, маўляў, сёння вышываюць многія. А навошта займацца гэтым? У магазіне можна без траты часу купіць тыя ж ручнікі ці сурвэткі, карціны.

А я ўсё ж думаю, што магазінная рэч, якой бы багатай яна ні была, ніколі не заменіць тую, што зроблена сваімі рукамі. Згадзіцеся, вышыты абрус на стале не толькі ўпрыгожыць сталовую, але і надасць ёй утульнасць, створыць святочную атмасферу,  падушачкі-думачкі на канапе заспакояць, навеюць прыемныя ўспаміны, а з густам выкананы нацюрморт  або пейзаж  упрыгожаць і гасцёўню, і спальню, і кухню… А як прыемна, калі маладыя становяцца не на куплены ў магазіне ручнік, а на вышыты здатнай майстрыхай. Хлеб-соль на вышытым ручніку падкрэсліць урачыстасць цырымоніі яго паднашэння. Нездарма нават у песні пяецца: “і ручнік вышываны на шчасце, на долю дала”… 

х х х

Аўтобус збавіў хуткасць і неўзабаве спыніўся. Я выйшла на прывакзальнай плошчы гарадскога пасёлка Ганцавічы — месца майго назначэння. Быў ліпень. Пасля гарадскога тлуму і доўгай дарогі з Брэста мяне сустрэла цішыня цёплага летняга вечара. На зямлю апускаўся шэры змрок, недзе бразгалі вёдрамі, з пашы, падымаючы клубы пылу, ішлі козы і каровы…

Першы ж сустрэчны паказаў мне дарогу ў цэнтр пасёлка. Уладкаваўшыся ў гасцініцы, выйшла пашукаць рэдакцыю раённай газеты — менавіта сюды я прыехала працаваць лінатыпісткай.

Раніцай накіравалася ў друкарню. Хвалявалася, бо гэта быў мой першы рабочы дзень. На маё немалое здзіўленне, на высокім бетонным ганку сустрэў мяне прыемны на выгляд мужчына ў светлай ільняной кашулі, з адкрытым тварам і прыязным позіркам дапытлівых вачэй. Гэта быў тагачасны рэдактар раённай газеты “Савецкае Палессе” Васіль Фёдаравіч Праскураў.

— На работу? Чакаем, чакаем, — усміхаючыся, сказаў ён. — Ну, пойдзем знаёміцца з калектывам…

Я пераступіла парог друкарні, і першай, каго ўбачыла, была невысокая маладая жанчына ў рабочым халаце, з-пад светлай хусцінкі выбіваліся пасмачкі валасоў.

— Надзя, сустракай папаўненне, лінатыпістка новая на работу прыехала, — звярнуўся да яе Васіль Фёдаравіч. — Пакажы, што і як, ды не крыўдзіце дзяўчыну, каб не ўцякла.

— Надзя, Надзея Адамаўна, — усміхнулася жанчына і працягнула мне руку, запэцканую друкарскай фарбай…

Так я пазнаёмілася з На-дзеяй Адамаўнай Шатроўскай. Было гэта ў 1973 годзе. На той час яна працавала брыгадзірам у друкарні і вярстала раённую газету. Працавалі мы з ёю разам пятнаццаць гадоў. З гэтай жанчынай было лёгка. Яна ніколі не павышала голасу, здавалася, нават не злавалася. Заўсёды падказвала, вучыла, падтрымлівала, калі штосьці не атрымлівалася. А працаваць было цяжка. Газету вярсталі ўручную, падпісвалі да друку позна. Рэдактар пастаянна ездзіў, як кажуць, на раён. Вяртаўся, бывала, увечары, газетныя палосы вычытваў уважліва, часта шмат правіў. Надзея Адамаўна як вярстальшчыца заставалася дапазна, пакуль не падпішуць газету ў свет —  ніколі не лічылася з часам. Хаця ў самой была сям’я — муж, дзеці, якія таксама патрабавалі ўвагі, хатняя гаспадарка.

Была наша брыгадзір завадатаркай усіх добрых спраў, душой кампаніі, вясёлай, гаваркой, дарэчы, такой застаецца і па сённяшні дзень. З гадамі не страціла таго маладога запалу. Усе святы, у многім дзякуючы Надзеі Адамаўне, адзначалі друкарня і рэдакцыя разам — гэта быў адзіны калектыў. І замуж аддавалі дзяўчат, і хлопцаў у армію праводзілі, жанілі, гулялі на вяселлях. Потым у адведкі хадзілі. Прафесійнае свята адзначалі заўсёды весела, з песнямі, жартамі, з выездам на ўлонне прыроды.

Я да гэтага часу здзіўляюся, калі яна адпачывала, дзе знаходзіла час для сваіх дзяцей? Урокі правярала, заўсёды на прагулкі хадзіла з імі ў лес: летам — па ягады, зімой — на лыжах…

Як расказвае Надзея Адамаўна, вышыўкай захапілася сур’ёзна тады, калі пайшла на пенсію. Вышываць умела. Навучылася гэтаму ў маладосці. Маці, праўда, не вышывала — не было часу, ды і грошай на ніткі і тканіну неставала. А Надзя са старэйшай сястрой не хацелі адставаць ад моды, якая тады  існавала на вышытыя рэчы — ручнікі, прасціны, навалачкі, накідкі на падушкі, шторкі на дзверы. Старэйшыя жанчыны, думаю, добра гэта памятаюць. Канвы не было дзе купіць. Тады  дзяўчаты бралі паркаль, выцягвалі з яго нітачкі — з асновы і ўтку — для крыжыкаў. Гэта ж колькі  трэба было мець цярпення, уседлівасці, засяроджанасці, жадання! Ніткі набывалі ў магазіне ці ў анучнікаў, якія ездзілі па сёлах і якім жанчыны здавалі рыззё ў абмен на мулінэ. Такой разнастайнасці яго на той час таксама не было — толькі чорнае і чырвонае, ды і тое каштавала дорага. 

Са з’яўленнем сям’і, дзяцей Адамаўна закінула вышыванне.  Потым, праз шмат гадоў, калі вольнага часу стала многа, успомніла пра гэты занятак. Летам, расказвае мая субяседніца, часу сядзець за вышыўкай няма. Агарод, дачны ўчастак, кветкі каля дома патрабуюць догляду і ўвагі. Ды і ў лес па ягады ці грыбы хочацца схадзіць.

А доўгімі зімовымі вечарамі Надзея Адамаўна бярэ іголку, ніткі, кладзе  крыжык да крыжыка — і вось ужо на палатне з’яўляюцца белыя лебедзі, блакітнае возера, пунсовыя макі на чорным фоне. Мірна пасецца ласіха з ласянём, па следзе здабычы бягуць драпежнікі-ваўкі. Дзікія лебедзі, здаецца, вось-вось узмахнуць крыламі і паляцяць… З-пад іголкі выходзяць пейзажы, кветкі. Асобнае месца займаюць у калекцыі работ Надзеі Шатроўскай карціны на рэлігійную тэму — Тайная Вячэра, лікі Свяціцеля Мікалая, Жыровіцкай Божай Маці і іншыя. Дарэчы, Тайную Вячэру Надзея Адамаўна вышывала амаль цэлы год.

Майстрыха-рукадзельніца не толькі вышывае. Яна вяжа шкарпэткі для ўнукаў і праўнукаў, у падарунак сябрам. А яшчэ добрая швачка. Сяброўкам ды знаёмым і навалачку пашыць можа, і спадніцу ці штаны падкараціць, ды шмат чаго іншага дапаможа зрабіць.

Вольнага часу ў гэтай жанчыны не бывае. Яна — актыўная ўдзельніца хору ветэранаў. Наведвае рэпетыцыі, удзельнічае ў канцэртах, з якімі выступае хор  у гора-дзе і ў вёсках.

— Як вы ўсюды паспяваеце? — здзіўляюся я.

Яна  ў адказ смяецца: “Ленавацца не трэба. Часу не хапае ў таго, хто нічога не ўмее і не робіць. А я, калі дня не хапае, ночы ўкарочваю. Так захаплюся, бывае, што і часу не заўважаю”.

Адамаўна паспявае і з сяброўкамі сустрэцца, і з ўнукамі пабачыцца.  Вось пра такіх, мабыць, гавораць:  старасць яе дома не застане.

У надыходзячым годзе Надзея Шатроўская адзначыць 75-гадовы юбілей. Гэтая цікавая жанчына поўная энергіі і інтарэсу да жыцця. Хочацца пажадаць ёй не страчваць яго яшчэ доўгія-доўгія гады. Няхай радуе яна сваімі работамі, якіх у яе вельмі многа. А колькі  задумак!.. Зараз новую карціну пачала вышываць, ды, кажа, шкада, што нітак патрэбных у нас купіць нельга.

 Сваё захапленне вышыўкай перадала Надзея Адамаўна і дачцэ. Валянціна таксама вышывае, дзеліцца з матуляй узорамі і ніткамі, нават калі прыязджае з далёкай Пензы ў родныя Ганцавічы, бярэ з сабой вышыванне.

…Крочу па вуліцах роднага горада. Сустракаю лю-дзей — незнаёмых і знаёмых, вітаюся, вітаюцца са мной. А сама думаю: які гэта чалавек, чым ён цікавы, што ўмее, чым жыве?  Можа, побач мастак, музыкант, рэзчык па дрэве ці такі ж захоплены, як Надзея Адамаўна Шатроўская, якая і вышывае, і спявае, і шые, і вяжа. І проста сціплы чалавек.

Марыя ВАСЮЧЭНКА,

жыхарка г. Ганцавічы.

Побач жыве чалавек…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 532

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 447

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475