Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ХОПІЦЬ НЫЦЬ!

Не так даўно, гуляючы па прасторах інтэрнэта, наткнулася на цікавае даследаванне. Яно праведзена ў пачатку 2013 года і на сайце НІСЭПД (Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў) змешчана пад назвай “Ахвота да перамены месцаў”. Цікава, што 65,2 працэнта беларусаў (ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў) жадаюць з’ехаць у іншую краіну на пастаяннае месца жыхарства, людзі старэйшага ўзросту (ад 30 да 59 гадоў) на пераезд настроены не так катэгарычна, але іх таксама нямала — 42,4 працэнта. Згадзіцеся, лічбы немаленькія. Але, і я згаджуся з думкамі свайго знаёмага, планаваць з’ехаць з краіны, свайго горада сёння — гэта як бы добры тон, новы трэнд, своеасаблівы мэйнстрым.

“У гэтым горадзе няма перспектыўнай работы”, — разважае яшчэ зусім зялёны адзінаццацікласнік, які збіраецца абавязкова пасля школы з’ехаць у іншы горад, а можа нават краіну. Яго ў гэтым падтрымліваюць бацькі, чамусьці ўпэўненыя, што там, за кардонам, іх дзіцятка будзе плаваць як сыр у масле, стане паважаным чалавекам і атрымліваць неверагодныя грошы. Нічога не зробіш з думкай людзей аб тым, што недзе там, за мяжой, усё добра, людзі жывуць і нарадавацца не могуць. Падлетка падтрымліваюць і сябры, якія наглядзеліся ў інтэрнэце фотаздымкаў і рознага кшталту відэаролікаў і ўпэўнены, што недзе там, далёка ад нашай краіны, неба больш блакітнае, трава зелянейшая і грошы пад нагамі валяюцца.

Недзе ў 90-х гадах амерыканскія вучоныя вывелі цікавую тэорыю пакалення Y. Калі коратка растлумачыць яе сэнс, то ён будзе такім: погляды на жыццё ў розных пакаленняў розныя, фарміруюцца яны ў падлеткавым узросце, калі дзеці схопліваюць найбольш эфектыўныя мадэлі паводзін, якія затым, самі таго не заўважаючы, праносяць праз усё жыццё. Дык вось, калі верыць гэтай тэорыі, на змену настроеным на пагоню за “доўгім рублём” індывідуалістаў з пакалення “ікс”, якія нарадзіліся да сярэдзіны 80-х, прыходзяць “ігрэкі” — дзеці канца 80-х — пачатку 2000-х. Іх асноўныя рысы — нарцысізм, лянота і нежаданне ўступаць у дарослае жыццё. Затое яны “ўпэўненыя карыстальнікі” ўсяго, што звязана з інфармацыйнымі тэхналогіямі. Тая самая лянота, мабыць, і падказвае ім, што тут рабіць няма чаго і што тут іх не зразумеюць, а вось на Захадзе — сустрэнуць з распасцёртымі абдымкамі.

Але калі 15-гадовага падлетка зразумець можна і ёсць надзея, што з узростам яго думкі зменяцца, то пастаяннае ныццё дарослага чалавека аб тым, як усё дрэнна і што трэба кардынальна мяняць жыццё, — гэта нешта дзіўнае. Я з задавальненнем пацісну руку тым, хто вырашыў, сабраўся і з’ехаў. Асуджаць рызыкоўных, рашучых і смелых людзей не трэба. Дый наогул, асуджаць каго-небудзь — справа не з лепшых. Але як можна зразумець чалавека, які на працягу 5 — 10 гадоў проста не змаўкае наконт свайго пераезду?

Ёсць у мяне знаёмы, ён гадоў 7 ужо збіраецца з’ехаць. Усе гэтыя сем гадоў ён нястомна “гоніць” на ўсё, што яго акружае: на ўрад, на маленькія зарплаты, на азлобленасць і сквапнасць сваіх землякоў, на адсутнасць свабоды і г.д. Ён не збіраецца мяняць сваю нізкааплачваемую работу, сваё акружэнне і погляды. Адзінае, што ён збіраецца зрабіць, — з’ехаць туды, дзе “лепей”. Але нікуды не рыпаецца. Так навошта пустасловіць?

Успомніце ўсім вядомую прымаўку: “Бацькоў не выбіраюць”. Дык вось, на маю думку, з радзімай такая ж сітуацыя. Ну, не выбіраюць яе пры нараджэнні. У некага ў сем’ях адны праблемы — непаразуменні і скандалы, бацькі п’юць, у кагосьці іншыя — хварэюць блізкія. Можна іх любіць альбо ўсім сэрцам ненавідзець, можна дапамагчы, а можна і з’ехаць, як толькі з’явіцца магчымасць. Гэта асабісты выбар кожнага. Але саромецца іх, “гнаць” на іх на кожным вуглу, высмейваць, прабачце, але, па-мойму, гэта лёс няўдачнікаў, і тут ужо папахвае крытынізмам.

Гляджу на неба. І ў нас яно сіняе, і ў нас яно прыгожае. Травы зараз няма, але летам зялёная была. Грошы пад нагамі не валяюцца, але я добра ведаю людзей, якія шмат працуюць і дастойна зарабляюць.

А вечна незадаволеным хочацца сказаць: “Мяняйце штосьці ў сваім жыцці — работу, кола зносін, нават, калі хочацца, месца жыхарства. Але хопіць ныць і рассейваць паўсюль свой негатыў”.

Аксана МІНІНА.

ХОПІЦЬ НЫЦЬ!

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469