Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ілжывы выклік? Заплаці!

Іншы раз супрацоўнікі міліцыі і ўстаноў аховы здароўя раёна сутыкаюцца з ілжывымі выклікамі. Паступае паведамленне, а потым высвятляецца, што чалавеку ніякая дапамога не патрэбна, а калі і патрэбна, дык гэта ніяк не датычыцца дзейнасці праваахоўных органаў ці медыцынскіх работнікаў.

Так, жыхар райцэнтра П. патэлефанаваў у аддзяленне хуткай дапамогі райбальніцы і паведаміў, што яму зусім кепска, а калі медыкі прыехалі, то аказалася, што гараджаніну стала проста сумна. А вось жыхарка вёскі Задуб’е М. паведаміла ў РАУС аб тым, што ў яе дома задушылі чалавека. На самай справе гэта аказалася фантазіяй жанчыны. Падмануў міліцыянераў і жыхар вёскі Чудзін С., які паспрачаўся з сябрамі, што выклікае міліцыю. Ён патэлефанаваў у райаддзел і паведаміў, што скандаліць з маці. Яшчэ адзін вясковец з Малькавіч не знайшоў нічога лепшага, як паведаміць у РАУС  аб тым, што забіў бацьку. Потым, па прыездзе супрацоўнікаў міліцыі, прасіў давезці яго да бальніцы, бо баліць нага…

Такія лжывыя выклікі не толькі перашкаджаюць работнікам выконваць іх службовыя абавязкі, але і прыводзяць да бессэнсоўнага расходавання бюджэтных сродкаў. Таму пракуратура Ганцавіцкага раёна сёлета падрыхтавала 11 іскавых заяў на пакрыццё страт, звязаных з мерамі рэагавання на лжывыя паведамленні, на агульную суму 2,2 мільёна рублёў. З іх 2 іскавыя заявы на 420 тысяч рублёў прыходзяцца на пакрыццё страт, панесеных медыкамі на рэагаванне па лжывых паведамленнях аб неабходнасці аказання медыцынскай дапамогі. Усе заявы разгледжаны ў судзе і па ўсіх вынесены рашэнні аб спагнанні затрат з асоб, ад якіх паступілі тыя лжывыя паведамленні.

Варта адзначыць, што ва ўсіх 11 выпадках асобы, ад якіх паступілі лжывыя паведамленні, знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

Ілжывы выклік? Заплаці!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469