Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Грошы пад чэснае слова

Некалі слова купца было самай моцнай гарантыяй  здзелкі. Дамаўляліся і былі ўпэўнены, што падману не будзе. Але як даўно гэта было…

Хто з нас не пазычаў  грошай знаёмым ды суседзям.  Часта прыходзілася даваць зусім невялікія сумы ці значныя, а затым чакаць, калі іх вернуць. І тут часам узнікаюць праблемы.

Чалавек просіць пазычыць на бутэльку і абяцае: “Заўтра вярну, ты не хвалюйся”.  Праходзіць дзень, тыдзень, а знаёмы грошай не вяртае, хоць кожны дзень бачышся з ім. І запытаць неяк няёмка, бо грошы невялікія.

А здараецца, што твой даўжнік стараецца прашмыгнуць неўпрыкмет міма, а калі сутыкнецца, то не глядзіць табе ў вочы. У такіх выпадках і сам адчуваеш унутраны дыскамфорт. Нездарма кажуць, што калі хочаш нажыць непрыяцеля — пазыч грошы.

У раёнах бывае вядуць прыём супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі, унутраных спраў, дзяржкантролю, і да іх наведвальнікі звяртаюцца з просьбай дапамагчы вярнуць свае грошы.

Аднойчы давялося прысутнічаць на прыёме намесніка генеральнага пракурора. У кабінет зайшоў мужчына, паклаў на стол стос папер і пачаў паказваць адказы на яго лісты, рашэнні суда…

Пазычыў чалавек свайму прыяцелю 2 тысячы долараў пад чэснае слова. Да натарыуса не звяртаўся і нават распіскі не ўзяў. І неўзабаве прыяцель стаў ворагам, бо заявіў, што ніякіх долараў  ён не пазычаў. Вось пацярпелы і пачаў хадзіць па розных інстанцыях. А яшчэ высветлілася, што маніпуляванне валютай з’яўляецца незаконнай аперацыяй. Ва ўсялякім разе, чалавеку далі зразумець, што ён парушыў закон.

Наведвальнік нават уключыў дыктафон, на якім была запісана размова з былым прыяцелем, з якой цяжка было зразумець, пазычыў той грошы ці не. “Браў я ці не браў, а ты дакажы”, — прагучала ў той размове. Але пацярпелы  лічыў, што, быццам бы, гэты запіс з’яўляецца доказам пазыкі долараў. Безнадзейная справа, бо і суд не падтрымаў іск. Але чалавек не здолеў прымірыцца, хаця ва ўсім трэба вінаваціць толькі сябе.

Пазычаць ці не пазычаць — кожны вырашае сам. Але калі вы некаму надумалі пазычыць буйную суму, то абавязкова  засведчыце  гэта ў натарыуса альбо вазьміце распіску. Гэта датычыцца не толькі чужога, але і сваяка. Нават з родным братам, калі справа датычыцца грошай, трэба быць асцярожным.

Калі так, то, магчыма за лепшае,  ніколі грошай не пазычаць?

У Бібліі мяне ўразіла адно выказванне. “Бо Гасподзь, Бог твой, благаславіць цябе, як Ён казаў табе, і ты будзеш пазычаць многім народам, а сам не будзеш пазычаць; і панаваць будзеш над многімі народамі, а яны над табой не будуць панаваць” (Другазак., разд. 15:6), — павучаў Бог свой народ.

На працягу вякоў яўрэі ахвотна  давалі крэдыты пад пэўны працэнт, і ў іх грошы ахвотна бралі, а вось вяртаць часам не спяшаліся. Частыя пагромы яўрэяў мелі не толькі рэлігійны матыў, для многіх гэта быў зручны момант вырашыць свае фінансавыя праблемы  —  не вярнуць пазыку. Гэта, як у фільме “Адчайны” з А. Бандэрасам у галоўнай ролі. У бары за стойкай размаўляе бандыт з барменам:

— Колькі мы яму павінны?

— Васямнаццаць тысяч баксаў.

— Так будзем аддаваць ці забіваць?..

Часта там, дзе круцяцца вялікія грошы, прысутнічае крымінал. А бяда нашага чалавека, які падаўся  ў бізнэс, у тым, што ён іншы раз трапляе ў пастку.

Мой добры знаёмы пазычыў у “крутых” хлопцаў 42 тысячы долараў, закупіў на іх  “фуру” пінскага трыкатажу і падаўся ў Расію па “навар”. А здарылася так, што ўвесь тавар там “завіс”.

Наступіў час вяртаць пазыку з працэнтамі, а грошай няма. Крэдыторы ўзялі камерсанта ў абарот. Маўляў, гэта твае праблемы, што не прадаецца. Пазычыў — вярні, як дамовіліся.  З камерсантам не расправіліся, бо пашкадавалі грошай — на той час дужа вялікая была сума. На другі дзень пасля размовы з крэдыторамі няўдачнік  пакінуў сям’ю і падаўся ў Расію. Прадаваў трыкатаж паўтара года, а грошы аддаў, калі вярнуўся.

Калі паміж людзьмі ўзнікае праблема грошай, то тут патрэбна абсалютная яснасць. Нейкія недагаворкі, як правіла, прыводзяць да канфлікту. Пазычыў грошы — аддай у агавораны тэрмін. А за лепшае — не пазычаць!

Іншы раз без крэдыту не абысціся (напрыклад, будаўніцтва), але калі ён выдаецца пад высокі працэнт, то за лепшае не браць.

Для сябе я даўно выпрацаваў ясную пазіцыю — не пазычаць і самому не браць. Сусед просіць пазычыць “на піва” і чуе ў адказ: “На хлеб дам, а на гарэлку — не”. Напачатку ўзнікалі непаразуменні, многія крыўдавалі, але з часам усе зразумелі, што ў мяне лепш не прасіць грошай.

Прымаўка “Бярэш чужыя — аддаеш свае” ўзнікла не на пустым месцы. Грошы, якія ляжаць у тваёй кішэні, — грэюць, але трэба памятаць, адкуль яны там узяліся.

Уладзіслаў Снітка.

Грошы пад чэснае слова

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474