Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Настаўнік года

Фінал раённага этапа 21-га рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года” прайшоў у мінулую суботу, 14 снежня, у сярэдняй школе № 3 г. Ганцавічы.

Асаблівасцю сёлетняга конкурсу стала ўвядзенне прадметных намінацый, і яго пераможцамі сталі адразу 6 педагогаў раёна. Гэта зроблена для таго, каб удасканаліць прафесійнае ўменне педагогаў у галіне тэорыі і методыкі выкладання вучэбнага прадмета і для развіцця прадметных методык на аснове абагульнення дасягненняў педагогаў-практыкаў. Зразумела, што методыка выкладання кожнага вучэбнага прадмета мае свае асаблівасці і дзякуючы такім змяненням у конкурсе педагогі змогуць пераняць вопыт у лепшых па прафесіі.

Спачатку быў праведзены завочны этап, у якім кожны ўдзельнік пісьмова рабіў самапрадстаўленне педагагічнага вопыту, а таксама дэманстраваўся яго відэаўрок. Другі этап праходзіў у два туры: канкурсанты давалі ўрок у незнаёмым класе і праходзілі псіхалагічна-педагагічнае тэсціраванне. У выніку былі вызначаны пераможцы ў кожнай з шасці намінацый, якія ў фінале і трымалі справаздачу. Яны падышлі да гэтага творча, і падтрымамі іх калегі і вучні.

У намінацыі “Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка” пераможцам стаў настаўнік фізікі Хатыніцкай сярэдняй школы Дзмітрый Станіслававіч Бондар. У намінацыі “Замежная мова” — настаўнік англійскай мовы гімназіі г. Ганцавічы Алена Яўгенаўна Дайлід. У намінацыі “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура” — настаўнік беларускай мовы і літаратуры Востраўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы імя Міхася Рудкоўскага Валянціна Мікалаеўна Хваль. У намінацыі “Пачатковыя класы” — настаўнік пачатковых класаў СШ № 1 г. Ганцавічы Ларыса Сяргееўна Ільюкевіч. У намінацыі “Музыка, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка” — настаўнік фізічнай культуры і здароўя Востраўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы імя Міхася Рудкоўскага Міхаіл Іванавіч Вадап’ян. І ў намінацыі “Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, хімія, біялогія” мацнейшай стала настаўнік гісторыі СШ № 3 г. Ганцавічы Наталля Міхайлаўна Паплаўская.

Дарэчы, існуе яшчэ і сёмая намінацыя — “Выхавальнік дашкольнай адукацыі”. Лепшы педагог у ёй будзе вызначаны ў студзені 2014 года і разам з вышэйзгаданымі калегамі будзе прадстаўляць Ганцаўшчыну на абласным узроўні.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

 На здымку: пераможцы раённага этапа рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года”.

Фота з архіва аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Настаўнік года

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 399

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475