Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Сюрпрыз” для браканьераў

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2013 года № 551, уступаюць у дзеянне (праз шэсць месяцаў пасля надрукавання) у новай рэдакцыі Правілы  вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства.

Па новых правілах кожны, хто хоча атрымаць пасведчанне на права палявання,  павінен прайсці  курс навучання і толькі з дакументам, які сведчыць пра набыццё тэарэтычных і практычных навыкаў, можа быць дапушчаны да экзаменаў.

Веснавое паляванне на вадаплаўную птушку па-ранейшаму не будзе забаронена, і яно не можа працягвацца больш за 28 каляндарных дзён.

Што датычыцца бакланаў і шэрай чаплі, то хоць у правілах і знікла паняцце “непажаданыя віды жывёл”, але адстрэл іх не забаронены. Паляваць на бакланаў і чапляў можна на сажалках  рыбалоўных гаспадарак, што шырока практыкавалася і раней.

Сезон палявання падчас гону на лася і аленя пачынаецца з 20 жніўня, а раней ён наступаў з 1 верасня.

Загоннае паляванне на капытных павялічана на адзін дзень — да 31 снежня. Можна, як бачым, з палявання ды за навагодні стол.

Паляванне на выдру, бабра, амерыканскую норку і андатру заканчваецца 31 сакавіка.

Веснавы сезон на качак і гусей  можа працягвацца 28 каляндарных  дзён, а пачынаецца ён у тэрмін, устаноўлены рашэннем карыстальніка паляўнічых угоддзяў. Цецерукоў і глушцоў вясной можна будзе страляць да 10 мая. Раней сезон заканчваўся 30 сакавіка.

Адносна веснавой забароны на лоўлю рыбы, то яе тэрміны будуць залежаць ад нерасту, а гэта звязана  з прагрэвам вады ў вадаёмах. У сувязі з гэтым у паўднёвых рэгіёнах краіны забарона ўступіць раней, чым у паўночных.

Яшчэ больш жорсткае пакаранне чакае браканьераў. Напрыклад, за незаконны адстрэл лася давядзецца заплаціць не 95 базавых велічынь, а 300. Удвая вырасла сума за забітага дзіка ці казулю — з 60 базавых да 120. А хто незаконна здабудзе цецерука, таму давядзецца заплаціць 60 базавых велічынь, што ў шэсць разоў болей, чым было раней.

Несумленных рыбаловаў таксама чакае  суровае пакаранне. У сярэднім сума выплат за браканьерства тут вырасла ў тры разы.

Варта яшчэ дадаць, што Міністэрства лясной гаспадаркі заканчвае распрацоўку сістэмы, якая дасць магчымасць набываць паляўнічую пуцёўку праз інтэрнэт.

Уладзіслаў Снітка.

(Артыкул падрыхтаваны падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА).

“Сюрпрыз” для браканьераў

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475