Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Калі чалавек адышоў у вечнасць

У час смутку, калі неабходна пахаваць  памерлага, часта сваякі і блізкія знаходзяцца ў стане разгубленасці, а ім неабходна афармляць дакументы, хадзіць па ўстановах, праводзіць нябожчыка ў апошні  шлях.

У буйных гарадах сёння ёсць розныя фірмы, якія спецыялізуюцца на рытуальных паслугах. У адныя з іх можна патэлефанаваць — і прыедзе чалавек, які зоймецца афармленнем дакументаў, а другія  — на сваім транспарце адвязуць нябожчыка на могілкі… і нават арганізуюць памінальную вячэру. Не бясплатна, але ж здымаюць з блізкіх усе турботы.

А ў невялікіх райцэнтрах свой расклад. Каб высветліць, што неабходна ведаць і зрабіць для пахавання  памерлага ў нашым раёне, давялося звярнуцца  ў адпаведныя ўстановы Ганцавіч.

Тлумачэнне дае загадчык раённай паліклінікі Васіль Несцяровіч.

— Калі памірае чалавек састарэлы, то неабходна выклікаць участковага доктара і міліцыянера. Яны на месцы  вырашаць, як быць. Пры адсутнасці слядоў насілля і калі чалавек памёр сваёй смерцю, то можна будзе атрымаць медыцынскую даведку ў паліклініцы. Прыкладна  такім жа чынам неабходна дзейнічаць, калі нябожчык жыў у вёсцы. Там выклікаюць свайго ўчастковага і доктара, які абслугоўвае іх вёску. Доктар можа жыць і ў іншым населеным пункце,  але гэта нічога не мяняе. Напрыклад, калі чалавек памёр у Ліпску, то трэба выклікаць доктара з Малькавіч.

Гараджанам у выхадныя дні  можна звяртацца  ў рэгістратуру ці прыёмны пакой райбальніцы. Пры неабходнасці зрабіць гэта могуць і жыхары вёскі.

— Васіль Рыгоравіч, калі памірае чалавек, які пражыў доўгае жыццё ды яшчэ хварэў, то тут усё прасцей, а пры смерці маладога, напэўна, узнікаюць пытанні?

— Зноў жа, памерлы можа быць маладым, але мець нейкую паталогію ці быць інвалідам. А вось смерць у маладым узросце, ды яшчэ з прыкметамі гвалту, сапраўды, ставіць пытанні перад судовым экспертам ці патолагаанатамам. У любым выпадку, медыцынская даведка аб смерці будзе  выдадзена,  хоць і з нейкай разбежкай у часе. Неабходна толькі мець пры сабе пашпарт памерлага і свой.

— У многіх узнікаюць праблемы з транспартам. Трэба даставіць нябожчыка ў морг ці забраць адтуль, як тут быць? Дапамагчы бальніца можа?

— У нас транспарту няма, а машыны “хуткай дапамогі” маюць зусім іншае прызначэнне. Дарэчы, камунальнікі маюць такі транспарт.

Атрымаўшы медыцынскую даведку жыхарам райцэнтра неабходна з ёю і пашпартамі звярнуцца ў ЗАГС, а калі памерлы жыў у вёсцы, то ў сельсавет. Там выдадуць даведку аб смерці для атрымання дапамогі на пахаванне. Калі ёсць медыцынская даведка і дакумент з ЗАГСа (сельсавета), то грошы можна атрымаць у гэты ж дзень.

А вось што паведаміла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Клявец.

— Сума дапамогі на пахаванне пенсіянераў залежыць ад сярэдняй зарплаты рабочых і служачых па краіне за пазамінулы месяц. На памерлага ў снежні яна складае 5505900 рублёў — гэта і ёсць сярэдні заробак у кастрычніку.

Калі памёр зарэгістраваны беспрацоўны, то неабходна звярнуцца ў аддзел па працы і занятасці насельніцтва. Гэта падраздзяленне нашай структуры, і знаходзіцца яно па вул. Кастрычніцкай, 25-а.

У выпадку, калі нябожчык нідзе не працаваў і не быў зарэгістраваны беспрацоўным, то звяртацца трэба непасрэдна ва ўпраўленне па вул. Кастрычніцкай, 1. Сюды павінны звярнуцца па дапамогу на пахаванне і пенсіянераў.

Мы працуем з 8.00 да 17.00, а ў панядзелак і сераду — да 18.00 (дзяжурны кабінет), у суботу — з 9.00 да 13.00. Грошы  можна атрымаць на пошце ў Ганцавічах штодзённа, праўда, у нядзелю  там працуюць  толькі да 15 гадзін.

Дапамога на пахаванне нябожчыка, які працаваў, выдаецца па месцы працы.

Ва ўсіх прыведзеных вышэй выпадках  сума дапамогі аднолькавая.

— Наталля Ігнацьеўна, а транспартныя паслугі ў вас аказваюцца?

Пры Ганцавіцкім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дзейнічае сацыяльнае таксі, якое аказвае транспартныя паслугі па раёне і Ганцавічах. Паслугі платныя, але нябожчыкаў на машыне не перавозяць.

Праблему транспарту  здымае раённая жыллёва-камунальная гаспадарка.

— Дастаткова патэлефанаваць нам па нумары 115, і транспарт будзе выдзелены, каб памерлага забраць з морга ці адвесці да месца вечнага спакою. Нашы людзі і магілу выкапаюць, — запэўніў галоўны інжынер РЖКГ Васіль Жалезны.

Як бачым, калі дакументы аформлены, то затрымкі з пахаваннем не будзе. А для памінальнай вячэры можна заказаць месцы ў кафэ, рэстаране  ці сталовай. Многія ж садзяцца за стол дома. Гэта — як у каго атрымліваецца.

Уладзіслаў Снітка.

Калі чалавек адышоў у вечнасць

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475