Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Прапіска — згодна з правіламі

У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка вёскі Хатынічы Марыя Наумік. Жанчына паведаміла, што хоча прапісаць свайго сына, які жыў да гэтага з сям’ёй у Баранавіцкім раёне, але цяпер па сямейных абставінах вярнуўся ў бацькоўскі куток. У сельвыканкаме ёй растлумачылі, што для гэтага неабходна прадаставіць шэраг дакументаў, у тым ліку і адзін з дакументаў, які з’яўляецца падставай для рэгістрацыі грамадзяніна па месцы жыхарства або па месцы прабывання.  У прыватнасці, назвалі і тэхнічны пашпарт на дом. “Няўжо для таго, каб прапісаць нам сына  ў сваёй хаце, якую пабудавалі з уласнага мазаля, трэба рабіць тэхнічны пашпарт?” — цікавілася Марыя Андрэеўна.

Каб высветліць адказ на гэтае пытанне, звярнуліся і ў сельвыканкам, і ў аддзяленне па грамадзянству і міграцыі Ганцавіцкага РАУС. Начальнік аддзялення Рэгіна Манюк дала нам пісьмовае тлумачэнне, у якім падрабязна паведаміла аб тым, якія дакументы трэба падаць грамадзяніну для рэгістрацыі па месцы жыхарства. Думаем, яе кансультацыя будзе карыснай і для іншых нашых чытачоў.

— Для рэгістрацыі па месцы жыхарства грамадзянін абавязаны не пазней аднаго месяца з дня прыбыцця на новае месца жыхарства звярнуцца да асобы, адказнай за рэгістрацыю, а пры яе адсутнасці — у орган рэгістрацыі.

У адпаведнасці з падпунктам 13.1 пункта Пераліку адміністрацыйных працэдур, ажыццяўляемых дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200, устаноўлены пералік дакументаў, якія неабходна прадаставіць для рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства. Да іх адносяцца:  заява аб рэгістрацыі па месцы жыхарства па ўстаноўленай форме;  пашпарт або іншы дакумент, які засведчвае асобу; пасведчанне аб нараджэнні — для асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту і не маюць пашпартоў і іншых дакументаў, якія засведчваюць асобу;  ваенны білет або часовае пасведчанне (пасведчанне прызыўніка) з адзнакай аб пастаноўцы на ваенны ўлік па новым месцы жыхарства — для ваеннаабавязаных (прызыўнікоў); дакумент, які пацвярджае плату грамадзянінам дзяржаўнай пошліны за рэгістрацыю па месцы жыхарства (0,2 базавай велічыні, што складае на сённяшні дзень 26000 беларускіх рублёў); бясплатна — для непаўналетніх, састарэлых і інвалідаў, якія пражываюць у дзяржаўных стацыянарных арганізацыях сацыяльнага абслугоўвання.

Дакумент, які з’яўляецца падставай для рэгістрацыі грамадзяніна па месцы жыхарства, вызначаны Палажэннем аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы прабывання, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 7 верасня 2007 г. № 413.

Да дакумента, які з’яўляецца падставай для рэгістрацыі грамадзяніна па месцы жыхарства або па месцы прабывання, адносіцца адзін з наступных дакументаў: тэхнічны пашпарт на жылое памяшканне, памяшканне для часовага пражывання і пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ўзнікнення або пераходу права ўласнасці на жылое памяшканне, памяшканне для часовага пражывання, або тэхнічны пашпарт на жылое памяшканне, памяшканне для часовага пражывання і выпіска з рэгістрацыйнай кнігі ў адносінах жылога памяшкання, памяшкання для часовага пражывання, або рэгістрацыйнае пасведчанне на жылое памяшканне, памяшканне для часовага пражывання — для рэгістрацыі грамадзяніна па месцы жыхарства або месцы прабывання ў жылым памяшканні, памяшканні для часовага пражывання, якія знаходзяцца ў яго ўласнасці; пасведчанне аб праве на спадчыну або яго натарыяльна засведчаная копія — для рэгістрацыі грамадзяніна па месцы жыхарства або месцы прабывання ў жылым памяшканні, прадастаўленым грамадзяніну ў карыстанне па завяшчальнай адмове ў адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам; выпіска з пагаспадарчай кнігі, выдадзеная сельскім (пасялковым) выканаўчым камітэтам у адносінах жылога памяшкання, якое знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, — для рэгістрацыі грамадзяніна па месцы жыхарства або месцы прабывання ў жылым памяшканні, якое знаходзіцца ў яго карыстанні ў сельскай мясцовасці; дагавор найму (паднайму) жылога памяшкання — для рэгістрацыі грамадзяніна па месцы жыхарства або месцы прабывання ў жылым памяшканні, якое знаходзіцца ў яго карыстанні па дагаворы найму (паднайму); дакумент, які пацвярджае сваяцкія адносіны, прызнанне членам сям’і, заключэнне шлюбу або ўстанаўленне апекі (папячыцельства) (пасведчанне аб нараджэнні), пісьмовае  пагадненне аб прызнанні членам сям’і, або пасведчанне аб заключэнні шлюбу, або пасведчанне аб усынаўленні (удачарэнні), або копія (выпіска з) рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні), або даведка органа, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, у якой утрымліваюцца звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану і якая пацвярджае сваяцкія адносіны, заключэнне шлюбу, або рашэнне органа апекі і апякунства аб устанаўленні апекі (апякунства) і назначэнні апекуна, або рашэнне органа апекі і апякунства аб стварэнні прыёмнай сям’і, дзіцячага дома сямейнага тыпу, або пасведчанне на права прадстаўлення інтарэсаў падапечнага) — для рэгістрацыі грамадзян, пералічаных у пунктах 7-1 і 9 гэтага Палажэння, па месцы жыхарства ці месцы прабывання; копія (выпіска з) рашэння суда аб усяленні ў жылое памяшканне або аб прызнанні права карыстання жылым памяшканнем — для рэгістрацыі па месцы жыхарства грамадзяніна, у адносінах да якога прынята адпаведнае рашэнне суда.

Рэгістрацыя грамадзян, якія знаходзяцца ў сваяцкіх адносінах, ажыццяўляецца без заключэння дагавора найму (паднайму) жылога памяшкання. Па меркаванні ўласніка (наймальніка) жылога памяшкання, са сваяком можа быць заключаны дагавор найму (паднайму) жылога памяшкання, але з улікам свабодных па норме метраў агульнай плошчы жылога памяшкання.

Калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўсяленне грамадзяніна ў жылое памяшканне ажыццяўляецца толькі са згоды ўласніка (наймальніка) жылога памяшкання, паўналетніх членаў яго сям’і, маючых права карыстання жылым памяшканнем, то такая згода афармляецца шляхам прастаўлення ў заяве аб рэгістрацыі па месцы жыхарства подпісаў гэтых асоб або асобным дакументам і засведчваецца асобай, адказнай за рэгістрацыю, або асобай, якая здзяйсняе натарыяльныя дзеянні.

Таксама ў сувязі з уступленнем у сілу з 2 сакавіка 2013 г. новага Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 56  гэтага кодэкса і ў адпаведнасці з абзацам другім часткі першай пункта 13 Палажэння аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы прабывання, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 верасня 2007 г. № 413, рэгістрацыя па месцы жыхарства і месцы прабывання мужа (жонкі), бацькоў і дзяцей наймальніка дзяржаўнага і прыватнага жыллёвага фонду ажыццяўляецца без запатрабавання пісьмовай згоды пражываючых сумесна з наймальнікам паўналетніх членаў яго сям’і.

Прапіска — згодна з правіламі

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476