Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Конкурс на лепшае навагодняе афармленне

Населены пункт, дзе мы жывём, — гэта наш агульны дом. І нам прыемна бачыць яго прыгожым у любую пару года. Вясной, летам і восенню яго могуць удала аздобіць кветкавыя кампазіцыі, а ўтульнасць ствараюць чысціня і парадак. Але ж і зімой ёсць нямала магчымасцей для таго, каб зрабіць нашы населеныя пункты і месцы, дзе жывём і працуем, незвычайнымі, адметнымі, вабячымі людское вока. Ды і падстава для гэтага ёсць цудоўная — навагоднія і калядныя святы. А сапраўдныя гаспадары сустракаюць святы ў чыстай, упрыгожанай хаце. І кожны чалавек, кожны калектыў робіць гэта па-свойму, але з добрай мэтай — стварыць святочны настрой сабе і іншым. А яшчэ можа паўдзельнічаць у конкурсе на лепшае навагодняе афармленне арганізацый, устаноў горада, прадпрыемстваў усіх форм уласнасці, прыватных домаўладанняў, які аб’яўлены райвыканкамам і праводзіцца ў нашым горадзе ўжо не першы год.

Высакародная мэта гэтага конкурсу — актывізацыя дзейнасці працоўных калектываў ва ўдзеле ў святочным афармленні тых арганізацый, устаноў, дзе працуюць, выяўленне лепшых мастацка-афарміцельскіх рашэнняў па стварэнні эстэтычна прывабнага навагодняга асяроддзя, святочнай атмасферы і цудоўнага настрою ў жыхароў горада.

Конкурс праводзіцца ў адзін этап: з 11 па 25 снежня 2013 года. Яго вынікі будуць падведзены раённай камісіяй 26 снежня 2013 года.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

— лепшае святочнае афармленне прадпрыемстваў прамысловасці, жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

— лепшае святочнае афармленне прадпрыемстваў гандлю, грамадскага харчавання райспажыўтаварыства;

— лепшае святочнае афармленне абслугоўваючых прадпрыемстваў горада, транспарту, сувязі, бытавога абслугоўвання;

— лепшае святочнае афармленне ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту;

— лепшае святочнае афармленне прыватных домаўладанняў, шматкватэрных жылых дамоў (вокны, балконы, лоджыі);

— лепшае святочнае афармленне аб’ектаў гандлю і паслуг малога прадпрымальніцтва.

Крытэрыі ацэнкі наступныя: арыгінальнасць афармлення, інавацыйны і комплексны падыходы; магчымасць агляду навагодняга афармлення з вуліцы, тэматыка і эстэтычнасць; навагодняе афармленне прылягаючай тэрыторыі; візуальнае ўспрыняцце афармлення ў дзённы і начны час; мастацка-тэхнічная якасць афармлення.

Пераможцы конкурсу ў кожнай яго намінацыі будуць узнагароджаны прызамі.

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры

і па справах моладзі райвыканкама.

Конкурс на лепшае навагодняе афармленне

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 332

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 403

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476