Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рыба не мяса, але…

У рацыёне многіх народаў рыба з’яўляецца самым важным прадуктам. Любяць рыбу і ў нас, але яна не  кожны дзень на нашым стале. Маю на ўвазе свежую рыбу.

Марской рыбы ў крамах хапае. Ёсць марожаная, салёная, вэнджаная, а пра кансервы я наогул маўчу. Што датычыць свежай рыбы, то купіць можна толькі прэснаводную. Яна бадай што самая даступная па цане.

У мінулую нядзелю на Цэнтральным і Аляксееўскім рынках у Баранавічах сваю прадукцыю прадаваў рыбгас “Лактышы”, і да аўтамашыны з карпам і амурам выстройваліся чэргі, бо цана, па нашым часе, была невысокай.  Буйны карп “ішоў” па 24900 рублёў за кілаграм, а амур — па 26 тысяч. На Цэнтральным рынку побач з рыбгасам гандляваў карпам і карасём фермер, але каля яго аўтамашыны  народ не тоўпіўся, бо цана карпа была значна вышэй — 29000 рублёў.

Пацікавіўся ў дырэктара рыбгаса “Лактышы” Івана Цыгана наконт кошту рыбы, бо мне падалося, што цана на яе даволі нізкая, ва ўсякім разе ў параўнанні з канкурэнтамі.

— Цана нармальная, бо калі падняць яе вышэй, можна адштурхнуць пакупніка. Вось і прыходзіцца манеўраваць коштам. Дарэчы, цана залежыць і ад памеру рыбы. Калі яе вага 251 — 400 грамаў, то кошт меншы, чым буйнога карпа.

— Але ж цану апускаць можна да пэўнай мяжы.

— Сапраўды так, усё трымаецца на разліку. На кілаграм рыбы неабходна патраціць прыкладна 3 кілаграмы камбікорму, які каштуе 3500 руб./кг. Вось і атрымліваецца, што корм  складае 40 — 50 працэнтаў ад усіх затрат. Камбікорм купляем у Пінску і Пухавічах, а ў Баранавічах ён больш дарагі.

— А якая рэнтабельнасць?

— Пакуль што яна 3 працэнты, але ўсё “завязана” на цане. Падняць яе можна было б, але ж нам рыбу трэба прадаваць, а не любавацца ёю.

— Дзе рыбгас збывае сваю прадукцыю?

— Рэгіён у нас даволі вялікі. У асноўным гэта Мінск, Баранавічы, Навагрудак, Карэлічы, Клецк… У тыдзень прадаём прыкладна па 15 — 20 тон рыбы.

— А ці ёсць перспектывы? І якія ў вас планы?

— Добра было б павялічыць аб’ёмы і давесці іх да 1 тысячы тон рыбы ў год. Але ж многае  тут залежыць ад цаны камбікорму. Калі яна павысіцца, то асабліва не разгонішся, ды і план аб’ёму не толькі ад нас залежыць.

— Здаралася бачыць, як пакупнікі стаяць каля рыбы і вагаюцца: не ведаюць, браць ім карп ці амур. Парайце.

— Няхай кожны пакаштуе і таго, і другога і тады будзе ведаць. Я толькі скажу, што амур харчуецца воднымі раслінамі і мяса ў яго, на мой погляд, больш далікатнае. Але ж, як ведаеце, на густ і…

Ад сябе скажу, што мая самая любімая страва — гэта карп фаршыраваны. Вось яго рэцэпт.

Вазьміце кілаграмовага карпа, ачысціце ад лускі, адрэжце галаву і, не разразаючы жывата, выпатрашыце. Затым тушку карпа трэба парэзаць на кавалкі памерам 6-7 см і нажом асцярожна зняць з іх скурку.

Галаву рыбіны (без вачэй і жабраў) і хвост трэба пакласці ў каструлю, апусціць туды скрылікі морквы, буракоў, дадаць соль і перац, заліць халоднай вадой і варыць.

Цяпер неабходна зрэзаць мяса карпа з касцей і прапусціць яго разам з цыбуляй і размочаным у малацэ пшанічным хлебам  праз мясарубку. У фарш дадаць соль, молаты перац і сырое яйка. Гэтым фаршам запоўніць кольцы скуркі. Вось і гатовы порцыі, якія неабходна  апусціць у каструлю з кіпячым адварам. Варыць 1,5 гадзіны, але пры гэтым каструля не павінна быць зачыненай.

Карпа рэкамендуецца астудзіць і падаваць на стол разам з хрэнам.

На 1 кг рыбы: 30 г пшанічнага хлеба, 1 яйка, 1 цыбуліна, 1 бурак, 2 морквы, 1 лаўровы ліст, чорны перац, соль.

Можна такім чынам нафаршыраваць і шчупака.    

Дарэчы, фаршыраванне карпа — гэта мужчынская справа.

Уладзіслаў СНІТКА.

Фота аўтара.

 

Рыба не мяса, але…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469