Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Не сячыце елкі самавольна

Набліжаюцца навагоднія святы, і ў гэты час актуальнай задачай дзяржаўнай лясной аховы ДЛГУ “Ганцавіцкі лясгас” з’яўляецца ахова хвойных дрэў ад незаконнай высечкі.

Лясгас сумесна з міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету, раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і супрацоўнікамі РАУС будуць рэгулярна праводзіць аператыўныя рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні і прыцягненні да адказнасці парушальнікаў ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства.

Згодна з артыкулам 15.22 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за незаконнае знішчэнне, у тым ліку і за незаконную высечку альбо пашкоджанне дрэў, прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь (3,9 мільёна рублёў), а ў лясах першай групы — ад 5 да 50 базавых велічынь (ад 650 тысяч да 6,5 мільёна рублёў).

Акрамя таго, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2008 года № 348 зацверджаны таксы для вызначэння кампенсацыі шкоды, якая нанесена лясам і аб’ектам расліннага свету. Так, за незаконнае знішчэнне аднаго хвойнага дрэва дыяметрам да 12 сантыметраў памер шкоды складае 0,1 базавай велічыні, ці 913 тысяч рублёў. Да таго ж калі адабранае незаконна ссечанае дрэва немагчыма будзе з-за пашкоджанняў прадаць, то парушальнік будзе абавязаны выплаціць яшчэ 1 базавую велічыню ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.07.2001 года. Такім чынам, за незаконна ссечанае дрэва ў лясах першай групы парушальніку давядзецца заплаціць ад 793 тысяч рублёў і болей.

У той жа час на ёлачных кірмашах райцэнтра навагодняе дрэва можна набыць значна танней — у сярэднім ад 33600 да 53400 рублёў. Таму тым, хто вырашыць нарыхтаваць яго самастойна, не маючы на гэта дазволу, варта падумаць аб далейшых наступствах.

Звяртаю ўвагу на тое, што на ёлачных кірмашах будуць прадавацца навагоднія дрэвы вышынёй да 2 метраў. Звыш 2 метраў — будуць рэалізоўвацца па папярэдніх заказах, якія прымаюцца па тэлефонах: 2-67-11, 2-67-12.

Кожны, хто пажадае самастойна выбраць лясную прыгажуню непасрэдна ў лесе, можа звяртацца ў бліжэйшае лясніцтва, аплаціць квітанцыю на дазвол і ў прысутнасці лесніка ссекчы дрэва, якое спадабаецца.

Пры жаданні можна набыць ёлку і ў лясніцтвах лясгаса.

Наталля ЗЫБАЙЛА,

намеснік дырэктара ДЛГУ “Ганцавіцкі

лясгас”.

Не сячыце елкі самавольна

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469