Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Новы старшыня

У СГВК “Любашава” на гэтым тыдні адбылася важная падзея: на агульным сходзе, які прайшоў 4 снежня, калектывам гаспадаркі быў абраны новы старшыня. Ім стаў выконваючы абавязкі старшыні сельгаскааператыва Сяргей Зяньковіч.

Новы старшыня да гэтага ўжо 6 гадоў адпрацаваў у гаспадарцы на пасадзе галоўнага інжынера. Таму добра ведае людзей і валодае сітуацыяй, якая склалася ў СГВК. Якраз аб становішчы сельгаскааператыва, недапрацоўках і ўпушчэннях, якія неабходна выпраўляць, каб дынамічна развівацца, шмат гаварылася на сходзе. У ім непасрэдны ўдзел прынялі: кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Лелес, старшыня Любашаўскага сельвыканкама Уладзімір Гардзей.

Вялася размова аб навядзенні парадку на фермах і аб працоўнай дысцыпліне, культуры земляробства і захоўванні тэхналагічнага працэсу пры вытворчасці малака. Узнімалася пытанне аб неабходнасці павелічэння аб’ёмаў вытворчасці, тым больш, што для гэтага ёсць усе ўмовы. Уведзеная ў эксплуатацыю першая чарга малочнатаварнай фермы ў вёсцы Сукач ужо зараз дае магчымасць працаваць над гэтым. І як бы цяжка не было, у наступным годзе гаспадарчым спосабам неабходна завяршыць будаўніцтва, што дазволіць істотна павялічыць пагалоўе дойных кароў.

Асаблівую ўвагу кіраўнік раёна акцэнтаваў на тым, што дапамога будзе аказвацца ўсім, хто добрасумленна працуе і мае вынік. А тут усё залежыць не толькі ад старшыні, але і спецыялістаў гаспадаркі, якія арганізоўваюць увесь вытворчы працэс. Пакуль да іх ёсць шмат прэтэнзій, асабліва ў жывёлагадоўлі. І падыходы ў рабоце трэба кардынальным чынам мяняць, бо аднаму старшыні не вырашыць усіх праблем. Толькі разам,  агульнымі намаганнямі, магчыма змяніць сітуацыю. Таксама Аляксандр Паўлавіч заўважыў, што не варта думаць, што калі гаспадарка невялікая, то яе неўзабаве могуць далучыць да іншай сельгасарганізацыі. Даволі малады калектыў СГВК “Любашава” здольны на многае. І калі будзе перспектыва развіцця, то і пытанняў з недахопам зямлі не будзе — выдзеляць, галоўнае, каб работа была эфектыўная. Менавіта эфектыўнасць працы, а значыць, максімальная аддача пры мінімізацыі затрат, зараз на першым месцы.

Увогуле, работнікі СГВК з разуменнем аднесліся да крытыкі,  а таксама аднагалосна прагаласавалі за абранне старшынёй Сяргея Зяньковіча. Ён выказаў словы ўдзячнасці за аказаны давер і, у сваю чаргу, запэўніў, што будзе прынцыпова падыходзіць да ўсіх вытворчых пытанняў і ў першую чаргу патрабаваць захоўвання працоўнай дысцыпліны і парадку.

Галоўнае, каб усе адносіліся да агульнай справы па-гаспадарску, бо канчатковы вынік залежыць ад кожнага, а значыць, фінансавы стан гаспадаркі і заработная плата работнікаў.

Сяргей Зяньковіч у свой час закончыў з сярэбраным медалём сярэднюю школу ў вёсцы Кукава, з чырвоным дыпломам — Ганцавіцкі прафесійны ліцэй сельгасвытворчасці і Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт. Пры выбары, куды паехаць працаваць, без ваганняў спыніўся на малой радзіме — Ганцаўшчыне. Акрамя работы, разам з жонкай, якая працуе выхавальнікам у Любашаўскім яслях-садзе, актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці. Ды і тры сыны, якіх яны выхоўваюць, прыносяць радасць у жыцці і надаюць сіл.

Што датычыцца работы, то перспектыву развіцця гаспадаркі Сяргей Аляксандравіч звязвае найперш з новай малочнатаварнай фермай у вёсцы Сукач. “Прааналізаваўшы фінансавы стан гаспадаркі, лічу, што нам неабходна нарошчваць аб’ёмы вытворчасці малака — асноўнай крыніцы даходу, — адзначае Сяргей Зяньковіч. — А для гэтага трэба павялічыць пагалоўе дойных кароў як мінімум да 500 галоў (зараз іх 394). Ужо цяпер вядзём адбор высокапрадукцыйнай жывёлы — ствараем племянное ядро. І, безумоўна, толькі з уводам у эксплуатацыю гаспадарчым спосабам другой чаргі новай малочнатаварнай фермы здолеем не толькі павысіць якасць і аб’ёмы прадукцыі, але і значна зменшыць затраты на яе вытворчасць”.

Новы старшыня строіць  планы на будучыню, зыходзячы з рэальных магчымасцей, і ўпэўнены, што работнікам сельгаскааператыва пастаўленыя задачы па сіле. Пажадаем і мы ім плённай працы, поспехаў і дабрабыту.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

 

Новы старшыня

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469