Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Из оперативных сводок происшествий

“Адпачывалі” дзе папала

Кожны чалавек пасля цяжкага працоўнага дня звычайна адпачывае дома на ложку або канапе. Аднак, як высветлілася, так робяць не ўсе, асабліва тыя, хто любіць злоўжываць спіртнымі напіткамі. Вось і на мінулым тыдні было зафіксавана адразу некалькі выпадкаў, калі грамадзяне “адпачывалі” ў не зусім прыстасаваных для гэтага месцах.

У панядзелак, 25 лістапада, двое п’яных мужчын спалі ў пад’ездзе дома № 11 па вуліцы Заслонава ў г. Ганцавічы. Таксама ў гэты дзень адзін з выпівак вырашыў адпачыць у будынку чыгуначнага вакзала ў райцэнтры.

А вось на наступны дзень такі “адпачынак” стаў для аднаго з жыхароў вёскі Макава непрыемным. Мужчына заснуў на ўзбочыне аўтадарогі Люсіна — Макава. Калі прачнуўся, то заўважыў, што ў яго ўкралі дарожны веласіпед і мабільны тэлефон. Зараз ва ўсіх гэтых выпадках разбіраецца РАУС.

Сабакі паелі трусоў

У грамадзяніна Б. з вёскі Агарэвічы адбыліся непрыемнасці з хатняй жывёлай. Зранку 26 лістапада ён заўважыў, што сабакі загрызлі 8 трусоў. Чые былі сабакі і пры якіх абставінах адбыўся гэты выпадак, зараз высвятляюць супрацоўнікі РАУС.

Чарговыя лжывыя выклікі

Хуткая медыцынская дапамога заўсёды аператыўна, па першым выкліку, выязджае на дапамогу насельніцтву. Аднак ёсць і такія грамадзяне, якія выклікаюць яе без аніякіх прычын.

23 лістапада каля 2 гадзін ночы лжывы выклік хуткай медыцынскай дапамогі паступіў з вёскі Малькавічы, а 26 лістапада невядомая асоба таксама без падстаў выклікала хуткую дапамогу ў райцэнтры. Праверку па гэтых дзвюх справах праводзіць міліцыя.

Каму спатрэбіліся ліпы і плафоны?

Звяртаючы ўвагу на крымінальныя зводкі, заўважаеш, што злачынцы крадуць у асноўным грошы, дарожныя веласіпеды, мабільныя тэлефоны і інш. А вось каму спатрэбіліся 7 дрэўцаў ліпы, якія раслі каля дома па вул. Заводскай, 17, і плафоны з электрычных ліхтароў, што знаходзіліся на тэрыторыі гарадскога рынку? Пытанні на гэтыя адказы шукаюць супрацоўнікі міліцыі.

РАЙАДДЗЕЛ

СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА

Крымінальная справа

за здзяйсненне ДТЗ

25 лістапада ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара в. Будча Аляксандра Сергіені. 25 кастрычніка ён рухаўся на ўласным аўтамабілі “Фольксваген-Шаран” і груба парушыў правілы дарожнага руху. Мужчына не саступіў дарогу Аляксандру Дайліду, жыхару гэтай жа вёскі, які кіраваў матацыклам “МТ” і рухаўся па галоўнай дарозе. У выніку дарожна-транспартнага здарэння матацыкліст атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Украла грошы ў суседкі

На гэтым тыдні ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да раней судзімай жыхаркі вёскі Малькавічы Ганны Хілюціч. 18 лістапада жанчына была ў гасцях у суседкі З. і ўкрала ў яе з кухні палімерную празрыстую скрынку, у якой знаходзілася 700 тысяч беларускіх рублёў.

Из оперативных сводок происшествий

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476