Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Мужнасць у бядзе — палова яе”

Так лічыць жыхарка вёскі Любашава, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” Марыя Кандратовіч, якой і самой давялося перажыць яе.

…Бяда падкралася да гэтай жанчыны нечаканай і зусім няпрошанай госцяй. Ды што госцяй! — прыйшла гаспадыняй. Быў звычайны сакавіцкі дзень. Занятая работай, Марыя Аляксандраўна і не прыкмячала, як ляціць час: здаецца, толькі што, управіўшыся па гаспадарцы, спяшалася раніцою на работу, бадзёра адольвала знаёмую да драбніц дарогу з Любашава, дзе жыве, да райцэнтра, дзе працавала галоўным інспектарам у раённым Фондзе сацабароны, а на  гадзінніку ўжо за поўдзень. І тут раптам, у адно імгненне, усё вакол пагасла. Прачнулася жанчына ўжо ў рэанімацыйным аддзяленні райбальніцы. Урачы канстатавалі цяжкі інсульт. Гэта ўжо значна пазней даведалася М. А. Кандратовіч, што жыццё яе вісела на валаску, і спачатку ніхто з вопытных урачоў не даваў гарантыі на выздараўленне, але з усіх сіл ратавалі жанчыну.  Яна, адкрыўшы вочы, слабым голасам, ледзь зразумела, больш жэстамі, папрасіла акружаючых яе людзей селядца. Твар урача Юрыя Шчыткоўскага азарыўся шчырай радасцю. “Будзе жыць!” — упэўнена і, як аказалася, прароча сказаў ён.

Марыя не проста выжыла, яна стала на ногі і вярнулася да работы, хоць ужо і іншай. Праўда, да пашпарта, дыплома, іншых дакументаў, якімі “абрастае” сямейны  чалавек з гадамі, далучыўся яшчэ адзін — пасведчанне інваліда. Але яна, самаахвярная матуля траіх дачушак, моцная духам жанчына, рашуча адрынула ад сябе слёзы, адчай і пачала змагацца з немаччу. Праз сілу, праз пякуча-нясцерпны боль яна спрабавала рабіць першыя крокі, распрацоўвала нерухомыя і такія непадатлівыя гаспадыні пальцы рукі. “Калі паддамся хваробе, яна асіліць мяне. Хто дзецям плячо падставіць?” — штурхалі ў  спіну Марыі яе памочніцы-думкі. “Хочаш жыць — хадзі, рухайся”, — паднімалі з ложка парады аднаго са сталічных неўрапатолагаў. “Вы справіцеся”, — падбадзёрваў у час наведвання сваёй хворай  чарговым жартам, анекдотам урач ад Бога Аляксандр Марушка, якога, на жаль, ужо няма на гэтым свеце. І яна, не робячы сабе паблажкі, зноў уставала з ложка, зноў пачынала мераць пакой слабымі крокамі, падоўгу перабіраць непаслухмяныя запалкі, фасолю, клавішы дзіцячага піяніна, купленага некалі сваёй малодшанькай Святлане.

“Вы не ўяўляеце, якая гэта невыказная радасць — нанава зноў рабіць, нібы дзіцятка, першыя крокі, выразна вымаўляць словы, — згадваючы перажытае, расказвае Марыя Аляксандраўна. — І якое ж гэта шчасце зноў быць сярод людзей! Мабыць, ніхто так не цэніць здароўе, як людзі, якія пабылі ў моцных, учэпістых кіпцюрах хваробы, якія заставаліся на валаску ад самай крайняй мяжы”. Тады ў барацьбе з хваробай Марыя Кандратовіч выйшла пераможцай. Дапамагалі матулі яе дачушкі — Іна і Света, якія жывуць на Ганцаўшчыне, падбадзёрвала пяшчотнымі словамі Аня з далёкага Луганска. Падтрымлівалі сябры, калегі, знаёмыя.

Ішоў час. Зразумела, на ранейшае месца работы Марыя Аляксандраўна не выйшла, але дала згоду працаваць у раённай арганізацыі інвалідаў. І ўжо два гады, як узначальвае яе. У маі 2012 года яна была абрана дэлегатам V з’езда Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “БелТІ”.“Гэта патрэбная, самая адказная і складаная з усіх работ, якія мне даводзілася выконваць у сваім жыцці”, — шчыра прызнаецца жанчына, гаворачы пра пасаду старшыні арганізацыі. А працавала яна і галоўным бухгалтарам у калгасе “Радзіма” (цяпер СГВК “Любашава”), і галоўным эканамістам, і галоўным бухгалтарам у райсельгасупраўленні, і інструктарам райкама прафсаюза работнікаў АПК, і галоўным інспектарам у Фондзе сацабароны… “Работа ў таварыстве інвалідаў — гэта работа з людзьмі, якія па волі лёсу маюць абмежаваныя магчымасці і якім патрэбна ўсямерная дапамога, але найперш — маральная, — расказвае яна. — І якім проста немагчыма не дапамагчы па поклічу сэрца і душы. Адчуваю, як ім хочацца, каб іх зразумелі, выслухалі, таму не шкадую для іх ні цёплых слоў, ні часу, імкнуся па магчымасці аказваць хоць якую матэрыяльную дапамогу, не саромеюся прыцягваць да гэтай высакароднай справы спонсараў. Дзякуй Богу, не перавяліся ў нас чулыя, спагадлівыя людзі. З удзячнасцю называю прадпрымальнікаў Галіну Чумакову, Уладзіміра Кандрацюка, Валянціну Шуляк… Ды і пярвічныя арганізацыі, а іх у нас 13, узначальваюць уважлівыя да чужых праблем людзі: у Люсіне, напрыклад, Таццяна Галуза, у Любашаве — Уладзімір Харламаў, у Задуб’і — Іван Бакуновіч, у райцэнтры — Эма Колас, у Хатынічах — Вера Валуевіч. Заўсёды дапаможа вырашыць наспелае пытанне начальнік упраўлення па працы і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Клявец. Аб інвалідах клапоціцца дзяржава”.

У таварыстве інвалідаў аб’ядналіся розныя па ўзросце, па характары людзі. Розныя ў іх лёсы, па-рознаму яны нясуць свой, скажам так, жыццёвы крыж. Адны адчайваюцца, паддаюцца паніцы і гэтым абвастраюць сваё і так няпростае становішча. Другія, як і сама Марыя Кандратовіч, якой давялося перажыць яшчэ адзін інсульт, — не пасуюць перад хваробай, вераць даўняй мудрасці: “Няма такога туману, з якога не было б выйсця”. І перамагаюць. Як мужная, цярплівая Таццяна Дацэнка з вёскі Ганцавічы, інвалід 1 групы, як Святлана Рытвінская з Агарэвіч і іншыя. Такія, як яны, сваім прыкладам надаюць сілы нават здаровым, але слабым духам людзям.

Марыя Аляксандраўна расказвае пра сваіх дзяцей, унукаў, са шкадаваннем гаворыць пра тое, што з-за другога інсульту давялося расстацца з гаспадаркай, любімым рукадзеллем, з работамі ў агародзе. Але давайце да яе слова “расстацца” дададзім слова “часова”: бо ёсць у гэтай жанчыны-аптымісткі вопыт змагання з хваробай, сіла волі, моцнае жаданне быць здаровай, а значыць — быць ёй і на гэты раз пераможцай. Я шчыра жадаю ёй гэтага. А яна, згадваючы пра Дзень інвалідаў, параіла ўсім мудра і нястомна берагчы самы найкаштоўнейшы скарб — здароўе. А людзям з абмежаванымі магчымасцямі — ніколі не адчайвацца, не скарацца перад хваробай — яна адступае перад моцнымі духам. Трэба ісці па зямлі з любоўю да жыцця, да людзей,  з надзеяй і абавязкова з верай. З верай у свае сілы, з верай у Бога, у чым яна і сама цвёрда пераканалася. Гэтая жыццёвая сцяжынка — самая надзейная, лічыць мая субяседніца. А хіба ж не так?..

Марыя ДЗЁМІНА.

На ЗДЫМКУ: старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БелТІЗ” Марыя Кандратовіч.

Фота аўтара.

“Мужнасць у бядзе — палова яе”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 529

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475