Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Н Е З В А Р О Т Н А С Ц Ь, альбо Споведзь былой наркаманкі

У мінулым стагоддзі ў побыт чалавецтва назаўсёды ўвайшло страшнае слова “ВІЧ/СНІД”. “Хваробай паводзінаў” неўзабаве сталі трапна акрэсліваць смяротны дыягназ медыкі. На жаль, на сённяшні дзень лекаў ад СНІДу не існуе. Адзіным выратаваннем ад ВІЧ-інфекцыі з’яўляецца прафілактыка. Варта ўдумацца ў наступныя лічбы. На нашай планеце пражывае 34 мільёны чалавек, якія з’яўляюцца носьбітамі ВІЧ-інфекцыі. Каля 30 мільёнаў чалавек памерлі ад смяротнага вірусу. Больш таго, штодзень у свеце ім заражаецца каля 3 мільёнаў чалавек і памірае ад яго каля двух мільёнаў дарослых і дзяцей. У апошнія гады назіраецца трывожная тэндэнцыя: ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі эпідэмія ВІЧ-інфекцыі хутка набірае абароты.

СНІД не адступае

Няпростая сітуацыя з ВІЧ/СНІДам складваецца і ў нашай краіне. Паводле даных абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, на 1 лістапада бягучага года ў рэспубліцы зарэгістравана 15412 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. За дзесяць месяцаў выяўлены 1234 ВІЧ-інфіцыраваныя. На Брэстчыну прыходзіцца 1200 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Варта адзначыць, што ў эпідэміялагічны працэс уцягнуты ўсе адміністрацыйныя тэрыторыі вобласці. Найбольшая колькасць ВІЧ-інфіцыраваных назіраецца ў Пінску — 545, Брэсце — 183, Баранавічах — 91 і Лунінецкім раёне — 59. На Ганцаўшчыне гэты паказчык — 12.

І калі за мінулыя гады назіранняў асноўным шляхам перадачы ВІЧ-інфекцыі быў парэнтэральны, што значыць ін’екцыйнае ўвядзенне наркотыкаў, то ў апошні час медыкі адзначаюць, што расце колькасць асоб, інфіцыраваных палавым шляхам. У асноўным, гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў. На жаль, колькасць жанчын, што хварэюць на ВІЧ, у апошні час таксама павялічылася. І калі яшчэ ў 2008 годзе ўдзельная вага жанчын у агульнай структуры хворых на ВІЧ складала 37 працэнтаў, то ў мінулым — 46,5 , а за дзесяць месяцаў бягучага года — 45 працэнтаў. Прыгожай палове чалавецтва ёсць над чым задумацца. Усяго ў Брэсцкай вобласці нарадзілася 135 дзяцей ад матуль, што маюць ВІЧ-інфекцыю, сёлета на свет такіх з’явілася 22 немаўляці. Як паведамляе абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, на 1 лістапада сярод ВІЧ-носьбітаў памерла 250 чалавек, з якіх 76 працэнтаў  ужывалі наркотыкі.  

Жыццё

як найсвяцейшы дар

Са Святланай, сімпатычнай невысокай бландзінкай, сустрэлася невыпадкова. Па родзе сваёй дзейнасці давялося не так даўно пісаць аб праблеме СНІДу. Задача перада мной стаяла адначасова і простая, і складаная. Патрэбна было не толькі пагутарыць з ВІЧ-інфіцыраваным чалавекам, але і выклікаць яго на шчырасць, давер, што, скажу прама, цяжка было зрабіць у камеры спатканняў адной з турмаў, дзе і адбывала свой тэрімн за крадзеж  мая суразмоўца.

Шчупленькая, крыху сутуліўшы плечы, на якія паверх сукенкі накінута хустка, Святлана спярша моўчкі сядзіць, раз-пораз задуменна глядзіць у акно і няспешна пачынае сваю гаворку-споведзь. Кожнае яе слова рэхам адбіваецца ў душы і назаўсёды занатоўваецца ў памяці.

…“Я цудоўна разумею, як ніхто іншы, што з кожным днём я ўсё бліжэй і бліжэй да смерці. Неяк дзіўна: людзі чакаюць Новага года, рыхтуюцца да святаў, будуюць нейкія планы, а тваё жыццё перасягнула тую кропку незваротнасці, калі, на жаль, ужо нічога нельга выправіць. Я хачу, каб мая споведзь, споведзь смяротна хворага чалавека, некаму паслужыла добрым урокам, а камусьці, магчыма, і жыццё захавала.

Пасля дзевяці класаў я, сціплая вясковая дзяўчынка, нарэшце вырвалася ў горад і паступіла вучыцца на швачку. Здавалася, вось і настала яно, доўгачаканае дарослае жыццё, калі ты сам сабе гаспадар. Наперадзе планаў — хоць адбаўляй. І ўсяго хацелася паспрабаваць. Дыскатэкі амаль да самага ранку, новыя знаёмыя і вясёлыя кампаніі так закружылі галаву, што нават не здзівілася, калі аднойчы прапанавалі паспрабаваць наркотык. Адзін раз, другі, трэці. І гэта было як нейкае насланне. Розум гаварыў: трэба спыніцца, пакуль не позна. Але ўжо было позна. І калі на чарговую дозу не хапала грошай, пайшла на злачынства — стала красці. Абірала ў асноўным старых, пакуль не злавілі. Потым лёс мне зрабіў яшчэ адзін “падарунак”. Пасля абследавання ўрач, нібы смяротны вердыкт, мне вынес: ваш аналіз на ВІЧ-інфекцыю станоўчы. Мне тады споўнілася толькі 25 гадоў. Хацелася крычаць, ірваць валасы на галаве, але толькі не думаць, што час адлічвае твае апошнія хвіліны жыцця.

За кратамі ў мяне была магчымасць пераасэнсаваць сваё кароткае і легкадумнае жыццё. Шкада толькі, што нічога цяпер выправіць нельга. Ведаеце, у турме я пачала пісаць вершы. Думаю, што хоць нешта ўсё ж застанецца ў памяць аба мне. А зразумела я адно, што жыццё — найсвяцейшы дар, які можна лёгка згубіць, ставячы на першае месца пустыя каштоўнасці, не шануючы самага дарагога, што дае нам лёс, — сваіх бацькоў, блізкіх і родных”.

Адведзены час на спатканне са Святланай выйшаў. Яшчэ некалькі гадзін у вушах стаяў яе манатонны, абыякавы да ўсяго, што адбываецца навокал, голас. Праўда, у Святланы была адна мара, і мне хочацца верыць, што яна спраўдзілася. 

Таццяна  ІЛЬІНА.

Н Е З В А Р О Т Н А С Ц Ь, альбо Споведзь былой наркаманкі

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476