Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Прафесія, патрэбная заўсёды

Прафесія юрыста была і будзе запатрабавана заўсёды. Ні адзін кіраўнік не падпіша які-небудзь дагавор, кантракт або іншы важны дакумент, не атрымаўшы кансультацыю юрыста. Таму кожнае прадпрыемства і арганізацыя імкнуцца знайсці сабе граматнага і кваліфікаванага спецыяліста ў галіне правазнаўства. Цэнтру банкаўскіх паслуг № 107 філіяла № 802 ААТ “ААБ Беларусбанк” пашанцавала. Ужо на працягу амаль 8 гадоў тут працуе малады, мэтанакіраваны і адказны юрыст Сяргей Лапіч (НА ЗДЫМКУ).

Прафесія, патрэбная заўсёды

Сяргей родам з вёскі Боркі. Па яго словах, юрыстам ён пажадаў стаць у старэйшых класах. Пасля заканчэння СШ № 1 Сяргей Лапіч паступіў у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на юрыдычны факультэт (спецыяльнасць “правазнаўства”) і такім чынам стаў на адзін крок бліжэй да сваёй мары. Пасля таго, як малады чалавек атрымаў вышэйшую адукацыю, ён быў прызваны на службу ў армію.

“Пасля арміі некаторы час шукаў работу ў Гродне, дзе вучыўся, — адзначае ў размове Сяргей. — Горад на Нёмане сам па сабе вельмі прыгожы і ўтульны, адзін з прыгажэйшых у нашай краіне, таму спачатку хацеў застацца там”.

Аднак лёс склаўся па-іншаму. Аднойчы, калі Сяргей на выхадныя прыехаў да бацькоў, ён звярнуў увагу на аб’яву ў раённай газеце аб тым, што Беларусбанку патрабуецца юрыст. Доўга не думаючы, малады чалавек вырашыў прайсці субяседаванне. І ўжо праз тры дні Сяргей Лапіч заняў пасаду юрыста цэнтра банкаўскіх паслуг № 107 філіяла № 802 ААТ “ААБ Беларусбанк”. Першы працоўны дзень — 1 лютага 2006 года — застанецца ў памяці Сяргея Сяргеевіча назаўсёды.

У банку Сяргей Лапіч займаецца прававым забеспячэннем банкаўскай дзейнасці. Ён правярае адпаведнасць дзеючаму заканадаўству крэдытных, гаспадарчых і іншых дагавораў, ажыццяўляе кантроль за выкананнем разнастайных загадаў ЦБП № 107 філіяла 802 ААТ “ААБ Беларусбанк”, аказвае юрыдычную і прававую дапамогу яго работнікам. Яшчэ адным з пунктаў дзейнасці юрыста з’яўляецца вядзенне прэтэнзіённай іскавай работы. Гэта значыць, што калі фізічная ці юрыдычная асоба, з якой банк заключыў крэдытны дагавор, ухіляецца ад выплаты крэдыту, то вырашэнне ўсіх пытанняў з крэдыторамі кладзецца на плечы Сяргея Лапіча. Калі крэдытор добраахвотна не разлічваецца з банкам, то юрыст збірае ўсе неабходныя дакументы і накіроўвае справу ў суд. Тады ўжо ў парушальнікаў не застаецца ніякіх іншых варыянтаў, як выплаціць крэдыт.

Хоць справа юрыста цяжкая, адказная і складаная, але Сяргею яна падабаецца. “Вельмі задаволены, што знайшоў сябе ў любімай справе”, — падкрэслівае малады правазнаўца. Больш таго, Сяргей хутка атрымае другую вышэйшую адукацыю: ён завочна заканчвае вучобу ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.

Разам з жонкай Вольгай, якая працуе на станцыі пералівання крыві, Сяргей Лапіч выхоўвае дваіх дзяцей — Андрэя і Арыну, будуе дом. І, здаецца, цалкам задаволены тым, як складваецца яго лёс і жыццё.

Уладзімір САКАЛОЎ.

 

З УЗНАГАРОДАЙ!

Ганцавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

за высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у фарміраванне прававой культуры насельніцтва Ганцавіцкага раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём юрыста

ўзнагародзіць Граматай Ганцавіцкага райвыканкама:

ШмЯнько Наталлю Іванаўну, сакратара судовых пасяджэнняў суда Ганцавіцкага раёна;

уручыць Пісьмо-падзяку Ганцавіцкага райвыканкама:

Лапічу Сяргею Сяргеевічу, галоўнаму юрысконсульту цэнтра банкаўскіх паслуг № 107 філіяла № 802 адкрытага акцыянернага таварыства “Ашчадны банк “Беларусбанк” у г. Ганцавічы.

х х х

Прэзідыум Ганцавіцкага раённага Савета дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:      

за добрасумленную працу ў органах юстыцыі, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у фарміраванне прававой культуры насельніцтва Ганцавіцкага раёна і ў сувязі з прафесійным святам — Днём юрыста

ўручыць Пісьмо-падзяку Ганцавіцкага раённага Савета дэпутатаў:

БРУЙ Таццяне Уладзіміраўне, сакратару суда Ганцавіцкага раёна;

ТАНКЕВІЧ Вользе Аляксандраўне, дзяржаўнаму натарыусу дзяржаўнай натарыяльнай канторы Ганцавіцкага раёна.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472