Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Наркатычны дурман

Вынікі апошняга дзяжурства добраахвотнай дружыны аховы правапарадку пры райвыканкаме, якое прайшло ў мінулую суботу, выклікаюць трывогу. Сярод затрыманых за парушэнне грамадскага парадку аказаліся як дарослыя, так і непаўналетнія, некаторыя з іх знаходзіліся ў стане наркатычнага ап’янення.

Першым, хто папаўся дружыннікам, стаў гараджанін Фёдар К., які не знайшоў нічога лепшага, як прымасціцца на дзіцячай пляцоўцы ў двары дома № 3-а па вуліцы Кастрычніцкай і распіваць там спіртное. На заўвагі паводзіў сябе агрэсіўна і нават выкліканаму нараду міліцыі прыйшлося прымяняць сілу, каб супакоіць буяна і даставіць яго ў райаддзел. Такое сустрэнеш не часта, бо большасць людзей на падпітку ўсё ж такі паводзіць сябе з дружыннікамі адэкватна і спакойна рэагуе на заўвагі. Але калі не разумее чалавек, што нельга піць спіртное ў грамадскіх месцах, дык адкажа за гэта ў адміністрацыйным парадку.

А вось навучэнец адной з устаноў адукацыі райцэнтра сапраўды шакіраваў членаў добраахвотнай дружыны. Па вуліцы Гагарына, насупраць гарадскога сквера, у пачатку 12-й гадзіны ночы ён збіраў на асфальце… грыбы. Калі да яго падышлі дружыннікі, малады чалавек кінуўся наўцёкі і, зрабіўшы круг, вярнуўся да іх. Спецыфічны пах алкаголю адсутнічаў, а пашыраныя зрэнкі і неадэкватныя паводзіны, яўныя прыкметы наркатычнага ап’янення, далі падставу даставіць хлопца для далейшага выяўлення абставін у РАУС.

Праз гадзіну ў поле зроку дружыннікаў трапіла і кампанія маладых людзей каля кафэ “Адпачынак”. Сярод іх аказалася двое навучэнцаў у стане алкагольнага ап’янення, што пацвердзілася на медыцынскім аглядзе. Алкатэстар паказаў у іх 1,2 і 1,4 праміле.

І на завяршэнні дзяжурства, прыкладна каля гадзіны ночы, дружыннікі спаткалі маладога мужчыну з прыкметамі наркатычнага ап’янення, які застыў пасярэдзіне праезнай часткі дарогі і проста глядзеў у адну кропку. Потым, як ён сам патлумачыў, яго не першы раз затрымліваюць па падазрэнні ва ўжыванні наркотыкаў.

Сам факт таго, што за некалькі гадзін дзяжурства дружыннікі затрымалі двух чалавек з прыкметамі наркатычнага ап’янення, сведчыць аб многім. Распаўсюджванне наркотыкаў — тых жа спайсаў (курыцельных сумесей з дабаўленнем моцных сінтэтычных наркотыкаў),  становіцца сапраўднай праблемай, тым больш, што іх можна з лёгкасцю набыць на тэрыторыі суседніх краін — Украіны і Расіі. Каб трымаць сітуацыю ў раёне пад кантролем, неабходна прымаць жорсткія меры да аматараў “кайфу”. Інакш ужыванне наркатычных рэчываў, асабліва ў маладзёжным асяроддзі, можа прыняць катастрафічны абарот.

Крысціна СТРАЛЬЧЭНЯ,

спецыяліст

па справах моладзі

райвыканкама. 

Наркатычны дурман

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 380

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 396

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472