Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Урач з душою мастака

Кажуць: добрая навіна ў хату — што самае жаданае свята. Менавіта такой прыемнай навіной і дзяліліся са мною ахвотна многія жыхары Будчы ў час адной з нядаўніх камандзіровак у гэтую вёску, гаварылі пра тое, што сюды прыехаў працаваць урач.

“Даўно мы чакалі доктара ў нашу амбулаторыю, — казалі пра прыемную вестку мае субяседнікі. — У нас жывуць у асноўным пажылыя людзі, якіх часта непакояць даўнія балячкі. Вёска размешчана далёка ад райцэнтра, а ў шаноўным узросце нялёгка адольваць такі шлях хвораму чалавеку. Цяпер “нясём” свае трывогі нашаму Івану Міхайлавічу. Урач ён малады, але надзвычай уважлівы, добры, нераўнадушны да чужой бяды і, відаць, вельмі любіць сваю работу”. І занепакоена дадавалі: “Толькі б затрымаўся ў нас”.

Як было не пазнаёміцца з маладым спецыялістам, якога так чакалі ў Будчы, які не шукаў сабе “цяплейшага” месца ў гарадскіх установах аховы здароўя і якога адразу палюбілі людзі? Насустрач выйшаў малады чалавек з праніклівым, адкрытым паглядам цёмных вачэй, з прыязнай усмешкай на светлым твары. Тактоўны, сціплы, непасрэдны, ён адразу выклікаў прыхільнасць да сябе. Разгаварыліся. Родам Іван Свірскі са Століна. Іванаў тата — вадзіцель, мама — бухгалтар. Пытаюся, адкуль у яго цікаўнасць да медыцыны? І чую шчырае: “Увасобіў у жыццё даўнюю матуліну мару. Яна вельмі хацела звязаць свой лёс з аховай здароўя. Не атрымалася. Але ж і мне самому з дзяцінства падабалася прафесія ўрача, вельмі хацелася ім стаць, дапамагаць хворым, радавацца разам з імі, калі яны папраўляюцца”.

Юнак упэўнена і настойліва ішоў да сваёй і, дададзім, матулінай мары. Ён паступіў у Гомельскі медыцынскі ўніверсітэт, паспяхова закончыў факультэт “Лячэбная справа” і на шостым курсе атрымаў накіраванне на работу ў наш раён. Інтэрнатуру праходзіў на базе УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ”.

“Да гэтага ні разу не бываў на Ганцаўшчыне, не ведаў, дзе размешчана вёска, дзе мне давядзецца працаваць, чым яна адметная і цікавая, — расказвае Іван Міхайлавіч. — Спачатку стаў шукаць інфармацыю пра яе. І ведаеце, знайшоў такія цікавыя факты: даведаўся, што вёска — адна са старэйшых у раёне, што тут дзейнічае царква, якая лічыцца помнікам народнага дойлідства, што побач з вёскай ёсць прыгожыя азёры, вадасховішча. А калі пачаў праходзіць інтэрнатуру ў Ганцавічах,  даводзілася выязджаць на выклікі ў розныя населеныя пункты, а таксама час ад часу па вызначаным графіку бываць на прыёме хворых. Вось так, дзякуючы цудоўна арганізаванай у райбальніцы і такой насычанай праграме ў час інтэрнатуры, паступова знаёміўся з раёнам, у тым ліку і з вёскай, куды атрымаў накіраванне”.

— Зараз другі месяц, як самастойна працуеце. І якое ж уражанне? — цікаўлюся ў маладога спецыяліста.

— Цудоўнае! Па-першае, прынялі мяне тут як блізкага чалавека. Харошы калектыў, які працуе ў амбулаторыі, нармальныя тут і  ўмовы работы. Галоўны ўрач райбальніцы Вадзім Сашко і  старшыня мясцовага сельгаскааператыва Сяргей Мышкавец паклапаціліся аб жыллі для нашай сям’і: выдзелілі катэдж, тут ужо зроблены рамонт. Прыгожая сама па сабе і гэтая вёска. А якія людзі тут жывуць! Залатыя! Не перастаю захапляцца імі. У цяперашні час, асабліва ў гарадах, рэдка сустрэнеш такіх добразычлівых, прыветлівых, руплівых, шчырых людзей, гатовых у любую хвіліну прыйсці на дапамогу іншым. Яны і ёсць той найкаштоўнейшы скарб, які заўсёды ў цане, і дзеля якіх нельга  працаваць раўнадушна.

Цвёрда ведаючы, што “здароўе — мудрых ганарар”, а мудры чалавек будзе хутчэй пазбягаць хвароб, чым выбіраць сродкі супраць іх, Іван Міхайлавіч адразу ўзяўся за прафілактычную работу сярод насельніцтва. Зранку ён вядзе прыём пацыентаў,  а ў другой палове дня разам з акушэрам Галінай Мышкавец робяць падворныя абходы. Такім чынам урач не толькі бліжэй знаёміцца з жыхарамі вёскі, але і бачыць агульны малюнак іх здароўя.

Працэс старэння вёсак не абмінуў і Будчу, і Чудзін, жыхароў якога таксама абслугоўвае ўрач амбулаторыі: тут жывуць у асноўным пажылыя людзі. А з узростам да многіх з іх непрыкметна падкрадваюцца балячкі. Трывожыць урача стан сардэчна-сасудзістай сістэмы вяскоўцаў, апорна-рухальнага апарата. Бывае, хваробы працякаюць амаль бессімптомна, альбо людзі звыкаюцца з пастаянным або лёгкім недамаганнем, нават не падазраючы аб тым, што падкрадваецца каварная хвароба, часам — невылечная. А позняе выяўленне не заўсёды дае жаданы вынік.  Некаторыя, шчыра кажучы, самі  не берагуць сваё здароўе.

На  выклікі, а іх бывае нямала, таксама спяшаецца доктар. Неўзабаве, як я даведалася, ён атрымае вадзіцельскія правы, што дазволіць яшчэ аператыўней аказваць хуткую дапамогу вяскоўцам: сельская амбулаторыя мае легкавы аўтамабіль. 

Даведалася, што ў амбулаторыі ёсць лабараторыя, дзе робяць агульныя аналізы крыві і мачы, што тут можна прайсці некаторыя  фізіяпрацэдуры. Нядаўна ў вёску прыязджаў флюарограф. Адчуваючы, як клапоціцца ўрач пра людзей, яны і самі пацягнуліся да яго.

“Далекавата нашаму доктару бегаць з дому ў амбулаторыю”, — спачувальна кажа адна з жанчын, што чакала сваёй чаргі на прыём. Але самога Івана Міхайлавіча хвалюе не гэта. У яго ўжо ёсць свая сям’я. Жонка таксама ўрач, чакаюць першынца. Але пераехаць сюды яна пакуль не асмельваецца, бо ў хаце, якую атрымала сям’я, няма вады. Непрыдатная яна для ўжывання і з бліжэйшага калодзежа. А так хочацца маладым хутчэй быць разам. Працаваць, аказваць вяскоўцам кваліфікаваную медыцынскую дапамогу. А яшчэ — любавацца маляўнічымі ваколіцамі Будчы, буслінымі сем’ямі, якія так аблюбавалі гэтую вёску, воднай гладдзю азерцаў і ўвасабляць гэтую дзіўную прыгажосць на палотнах з дапамогай алоўкаў ці пастэлі. Так, так: яшчэ ва ўніверсітэце будучы ўрач Іван Свірскі захапіўся творчасцю вядомага мастака-марыніста Івана Айвазоўскага. Падоўгу можа любавацца яго карцінамі. Дарэчы, жывапіс у асаблівай пашане і ў бацькоў Свірскіх. Зусім мала зараз часу ў вясковага ўрача з далікатнай душой мастака для яго любімага занятку. Але верыцца, што неўзабаве вырашацца бытавыя пытанні, напоўніцца хата Свірскіх духмяным водарам хатніх страў, дзіцячым галаском, а на сценах з’явяцца карціны з прыгожымі эцюдамі. Асобныя маляўнічыя абразкі тутэйшых мясцін ужо ляглі на донца душы маладога ўрача.

Марыя ШЧАЎКУН.

На ЗДЫМКУ: урач Будчанскай сельскай амбулаторыі Іван Свірскі.

Фота Алы Пятліцкай.

Урач з душою мастака

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476