Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Возбуждено уголовное дело в отношении чиновника

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці сумесна з упраўленнем па раскрыцці цяжкіх эканамічных злачынстваў УУС аблвыканкама праведзена праверка аддзела адукацыі, спорту і турызму Камянецкага райвыканкама. Устаноўлена, што адказнымі асобамі аддзела дапушчаны значныя парушэнні заканадаўства аб дзяржаўных закупках пры выбары ў 2012 годзе падрадчыка (прыватнае прадпрыемства “Камянец-Сэрвіс”) для выканання работ па рамонце двух аўтобусаў. У тым ліку не была апублікавана працэдура запыту цэнавых прапаноў на рамонт аўтобусаў  (не размешчана ў сетцы Інтэрнэт, на афіцыйным сайце інфармацыйнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн”). Гэтым дапушчана не прадугледжанае заканадаўствам абмежаванне доступу пастаўшчыкоў паслуг да ўдзелу ў працэдуры дзяржаўнай закупкі.

У выніку нанесена шкода (выкарыстоўваліся сродкі раённага бюджэту) на суму больш за 197 мільёнаў рублёў у выглядзе неабгрунтаванага атрымання прыватным прадпрыемствам “Камянец-Сэрвіс” вышэйзгаданых грашовых сродкаў па прычыне завышэння кошту выкананых работ па рамонце аўтобусаў, а менавіта ў значным (па асобных пазіцыях — да 38 разоў) завышэнні працаёмкасці работ (колькасці норма-гадзін на аперацыю).

Пры гэтым, як устаноўлена пры праверцы “Камянец-Сэрвісу”, гэтае прыватнае прадпрыемства рамантавала згаданыя аўтобусы (для перавозкі дзяцей) без наяўнасці сертыфіката адпаведнасці на выкананне рамонтных работ па такой катэгорыі транспартных сродкаў (М3).

Па выніках праверкі аддзелу адукацыі зменшаны асігнаванні на 129,2 мільёна рублёў, якія павінны былі пайсці на аплату падрадчыку. Матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы.

У адносінах да начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Камянецкага райвыканкама пракуратурай Брэсцкай вобласці ўзбуджана крымінальная справа.

Акрамя гэтага, у “Камянец-Сэрвісе” выяўлены шматлікія парушэнні заканадаўства аб тэхнічным нармаванні і стандартызацыі, бухгалтарскім уліку і справаздачнасці, выкарыстанні касавага абсталявання і парадку вядзення касавых аперацый.

Так, без наяўнасці сертыфіката адпаведнасці прадпрыемства аказала паслуг больш чым на 310 мільёнаў рублёў без захоўвання тэхнічных нарматыўных, прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі па якасці і іншых патрабаванняў на суму больш за 140 мільёнаў рублёў.

Такім чынам, у адносінах да “Камянец-Сэрвісу” і дырэктара гэтага прадпрыемства складзена 7 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях са штрафнымі санкцыямі на суму больш чым 123 мільёны рублёў.

Возбуждено уголовное дело в отношении чиновника

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 531

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 422

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 330

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 399

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475