Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пьяный слесарь угнал трактор…

Больш жорсткія пакаранні за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення не спыняюць асабліва ліхіх асоб ад жадання пракаціцца на падпітку.

Вось і на мінулым тыдні, вечарам 15 лістапада, п’яны слесар СВК “Бярозавец” Сяргей Шапялевіч на трактары сельгаскааператыва гойсаў па Малькавічах. Правапарушэнне здзейснена ім паўторна на працягу года. Як вядома, цяпер за гэта прадугледжана канфіскацыя транспартнага сродку, але не ў згаданым выпадку, бо кіраўніцтва СВК паведаміла аб крадзяжы трактара. Такім чынам, 22-гадоваму ліхачу цяпер пагражае пакаранне за два здзейсненыя ім злачынствы. Ва ўсіх абставінах справы разбіраюцца праваахоўныя органы.

Яшчэ больш нахабна дзейнічаў гараджанін Андрэй Герасіменя. У свой час яго асудзілі за паўторнае кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, а затым яму яшчэ прыйшлося адказваць перад законам і за грабеж. Знаходзячыся на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, ён, пазбаўлены вадзіцельскіх правоў, 29 верасня вырашыў праехацца на ўласнай “Таёце-Кароле”, ды яшчэ і на падпітку. У адносінах да Герасімені ўзбуджана крымінальная справа за невыкананне прыгавору суда, а таксама вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы за язду ў стане алкагольнага ап’янення. Зразумела, што ў гэтым выпадку аўтамабіль будзе канфіскаваны. Дарэчы, машына ўжо знаходзіцца на штрафстаянцы.

Увогуле, у нашым раёне існуе шмат пытанняў у адносінах да грамадзян, якія былі пазбаўлены вадзіцельскіх правоў за п’янку, але зноў садзяцца за руль. Таму, як паведаміў начальнік аддзялення ДАІ РАУС Вячаслаў Гуліцкі, у мэтах прафілактыкі і прадухілення злачынстваў, супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі мэтанакіравана адпрацоўваюць усіх “беспраўнікаў” з падключэннем іншых супрацоўнікаў райаддзела ўнутраных спраў і членаў добраахвотных дружын, якія папярэдне інфармуюцца аб асобах, якія пазбаўлены правоў, і іх транспартных сродках, калі такія ёсць.

Своечасова спыніць правапарушэнне — значыць прадухіліць магчымыя трагічныя наступствы.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

Пьяный слесарь угнал трактор…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476